Дабівацца пастаўленай мэты

Фаменка, Уладзімір Леанідавіч. Дабівацца пастаўленай мэты / Уладзімір Леанідавіч Фаменка // Могилёвская правда. — 1989. — 7 марта.

Уладзімір Леанідавіч Фаменка

Намеснік начальника цэха Магілёўскага завода штучнага валакна імя В. У. Куйбышава. Нарадзіўся ў 1946 годзе. Рускі. Беспартыйны. Закончыў вышэйшае ваеннае вучылішча. Служыў у радах Савецкай Арміі.

Сёння ўвесь савецкі народ хвалюе адна праблема — перабудова грамадства. З жалем даводзіцца канстатаваць, што мы пабудавалі своеасаблівы манапалістычны сацыялізм. Эканоміка раздзелена паміж міністэрствамі- манапалістамі. У паветры — манаполія Аэрафлоту, на чыгунцы — Міністэрства шляхоў зносін. Меліярацыя, каналы, арашэнне — Мінводгаса, уся тэлерадыёпрадукцыя – ад Міністэрства радыётэхнічнай прамысловасці. Вось чаму няма плоскіх тэлевізараў, відэамагнітафонаў. Купляем тое, што дае «манаполія», а ёй чаго старацца, бо канкурэнтаў няма. Адсутнічае канкурэнцыя — рухавік прагрэсу. Адсюль і застой, і многія негатыўныя з’явы. Зразумелы і рэцэпт: трэба ліквідавань манапалізм,

Манаполія ўлады можа быць ліквідавана толькі ўвядзенйем у Канстытуцыю СССР артыкула, які б прадугледжваў магчымасць шматпартыйнай сістэмы. Я лічу, што аднапартыйная сістэма не можа гарантаваць ад рэцыдыву такіх негатыўных з’яў, як культ асобы, за­стой, злоўжыванні. Плюралізм ду­мак і цэмакратыя, не падмацаваныя артыкуламі Канстытудыі, не могуць быць лякарствам ад гэтых хвароб. Бо думкі, якія не супадаюць з афіцыйнымі, існавалі і раней.

А цяперашняя публічнасць? Га­зеты крычаць, што нельга будаваць канал Волга-Чаграй, а міністэрства-манапаліст будуе, нават без зацверджанага праекта. Манапoлія лічыцца толькі з арганізаванай сілай. Толькі небяспека канкурэнцыі можа прымусіць правячую партыю прыслухоўвацца да голасу народа, дзейнічаць кваліфікавана і хутка.

Ва ўмовах канкурэнцыі правячая партыя будзе збаўляцна ад баласту пасіўных членаў, будзе прыцягваць у свае рады людзей таленавітых, ініцыятыўных, дальнабачных, якія праявілі сябе на справе, здольных сваімі ідэямі павесці за сабой масы. Я лічу, што абвяшчэнне многапартыйнасні бу­дзе на карысць і народу, і КПСС, а таксама будзе пэўнай гарантыяй супраць паўтарэння культу асо­бы.

Чаму буксуе перабудова ў эканоміцы? Таму што яе пытаннямі займаюцца практычна сами міністэрствы. Няўжо яны сами сабе падпішунь смяротны прыгавор? Вывад адзін: перабудовай эканомікі павінна кіраваць няведамасная група, створаная на конкурснай аснове Вярхоўным Саветам СССР, і падпарадкоўвацца толькі яму, а міністэрствы і ведамствы павінны выконваць яе прадпісанні. Вынікам перабудовы ў эканоміцы павінны быць рэзкае скарачэнне функцый міністэрстваў і ведамстваў і нават ліквідацыя некаторых з іх. Прадпрыемствы павінны атрымаць самастойнасць, прадугледжаную Законам аб прадпрыемстве (аб’яднанні).

Неабходна радыкальна змяніць ролю Саветаў. Лозунг «Уся ўлада — Саветам!» трэба напоўніць канкрэтным зместам. Савет павінен стаць паўнаўладным гаспадаром на сваёй тэрыторыі.

Савет павінен:

- мець права распар’аджацна зямлёй, даваць яе ў арэнду;

- атрымліваць даход ад дзейнасці ўсіх прадпрыемстваў;

- рэгуляваць падаткаабкладанне кааператываў з мэтай стымулявання іх дзейнасці ў патрэбным напрамку;

- мець пэўную свабоду распараджацца сваім бюджэтам;

- мець права ствараць прадпрмыемствы і атрымліваць ад іх даход;

- кантраляваць усю гаспадарчую дзейнасць на сваёй тэрыторыі.

Рэалізацыя гэтых правоў дазволіць вырашыць многія праблемы на месцах.

Для ажыцняўлення Харчовай праграмы неабходна:

- ліквідаваць адміністрацыйна-бюракратычны апарат Дзяржаграпрама, за выключэннем структур, працуючых непасрэдна на вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі;

- стварыць спрыяльныя ўмовы для арэнднага падраду;

- ліквідаваць стратныя гаспадаркі і перадаць іх у арэнду;

- перапрацоўку і захаванне сельскагаспадарчай прадукцыі перавесці на гасразлік. Гаспадар ніколі не дапусціць такіх страт на базах і элеватарах, якія мы маем сёння;

- валюту, якая траціцца на закуп­ку збожжа за мяжой, выкаркстоўваць для стымулявання яго вытворчасці ў краіне,

Аказаць дапамогу вёсцы шляхам: стварэння прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць будаўніцтва на ся­ле; будаўніцтва дарог; расшырэння сферы абслугоўвання; стварэння пераваг для арандатараў і сельскіх жыхароў у набыцці будматэрыялаў, тэхнікі, транспарткых сродкаў.

Для вырашэння жыллёвай праблемы неабходна першачарговае развіццё галін, якія выпускаюць будматэрыялы і сантэхніку. Без гэтага праблему не вырашыць.

Патрэбна шырэй развіваць індывідуальнае будаўніцтва дамоў з усімі зручнасцямі. Пад індывідуальную забудову выдзяляць участкі з падведзенымі дарогай, водаправодам, электрычнасцю, каналізацыяй, цеплазабеспячэннем, тэлефонам. Будаваць сёння дамы без зручнасцей – гэта выкідваць грошы на вецер.

Неабходна стымуляваць дзей­насць кааператараў у сферы будаўніцтва і вытворчасці будматэрыялаў; прыцягваць укладанне асабістых сродкаў у будаўніцтва; шырока прадастаўляць крэдыт насельніцтву для ўзвядзення жылля.

Без павышэння зарплаты будаўнікам і іх прэстыжу жыллёвай праблемы не вырашыць.

Неабходна выкарыстоўваць толькі перспектыўныя праекты. Будаўніцтва павінна быць нацэлена з разлікам на будучае.

Сфера быту павінна развівацца адначасова з будаўніцтвам жылля.

У гарадах павінна праводзіцаа больш шчыльная забудова. Неабходна павялічваць шматпавярховае ўзвядзенне дамоў і выкарыстоўваць надземную прастору для размяшчэння гаражоў, складоў, магазінаў; баз кінатэатраў, відэа-салонаў. кафэ і інш. Рэалізацыя гэтага прынцыпу дазволіць паслабіць тэндэнцыю да нястрымнага росту гарадоў, да выкарыстання ворных зямель пад гарадское будаўніцтва.

Неабходна ствараць у горадзе зялёныя зоны і зоны адпачынку.

У пытанні ўдасканалення заканадаўства трзба ўказаць на неэфектыўнасць сучасных законаў у барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, спекуляцыяй, прастытуцыяй. Неабходна стварыць сістэму пастаяннага абнаўлення законаў з улікам вопыту іх выкарыстання і выяўленых недахопаў, каб не бы­ло непрацуючых законаў і артыкулаў. Трэба, нарэшце, выдаць закон аб рэферэндуме. Артыкул аб рэферэндуме ў Канстытуцыі СССР ёсць, але парадак яго правядзення не вызначаны.

Па пытанню тэрытарыяльнага гасразліку лічу, што гэты прынцып стымулюе выпуск канкурэнтаздольных тавараў і самазабеспячэнне. Акрамя таго, ён стымулюе больш аптымальныя эканамічныя сувязі, што змяншае транспартныя выдаткі.

Праблема СНІДа. Цяпер кантроль праходзяць толькі іншаземцы, якія ўязджаюць на тэрмін больш трох мёсяцаў. Гэта ўсё роўна, што кантраляваць увахо дзячых праз браму, адкрыўшы пры гэтым вароты. Пытанне шпрыцоў аднаразовага выкарыстання і іншай медтэхнікі перажоўваецца нашай бюракратычнай машынай і яшчэ доўга будзе перажоўвацца. Няўжо краіна, якая выпускае ракеты, спадарожнікі, атамныя падводныя лодкі, ке можа хутка наладзіць выпуск такога інструмента, як аднаразовы шпрыц?

Лічу неабходным: стопрацэнтны кантроль іншаземцаў, якія ўязджаюць, або прадстаўленне імі дакументаў аб адсутнасці захворвання;

- тэрмінова арганізаваць выпуск аднаразовага медыцынскага інструменту;

- кантроль прастытуцыі, як кана­лу распаўсюджвання СНIДа;

- кантроль тых, хто уступае ў шлюб, з мэтай гарантыі здаровай сям’і.

Экалагічная праблема вельмі вострая з-за таго, што працяглы час на яе не звярталі ўвагі. Таму вырашаць яе трэба з розных бакоў:

- неабходна няведамасная экспертыза ўсіх праектаў для ацэнкі іх уплыву на навакольнае асяроддзе;

- мясцовы Савет павінен строга кантраляваць прадпрыемствы, якія забруджваюць навакольнае асяроддзе, ставіць іх у такія ўмовы, пры якіх парушаць экалогію бы­ло б эканамічна нявыгадна;

- мясцовы Савет павінен мець права забараняць гаспадарчую дзейнасць, ствараючую пагрозу экалогіі;

- з-за высокага кошту прырода-ахоўных збудаванняў дзяржава павінна аказваць фінансавую дапамогу ў іх будаўніцтве за кошт дзяржбюджэту;

- неабходна даць у свабодны про­даж сродкі аховы, прыборы кантролю хімічнага і радыёактыўнага забруджвання.

У сацыяльнай сферы: павялічыць пенсіі і стыпендыі да мінімальнага пражытачнага ўзроўню;

- пажадана павелічэнне аплачваемага водпуску жанчынам пасля родаў да 3-х год. Гэта можна зрабіць, скараціўшы колькаснь ясляў і за кошт эканоміі расходаў на аплату бальнічных лісткоў па догля­ду дзяцей ясельнага ўзросту;

- аблегчыць становішча жанчын за кошт пашырэння надомнай працы, сферы абслугоўвання, прадастаўлення гібкага графіку рабочага часу, выкарыстання магчымасцей прадпрыемстваў для гэтай мэ­ты;

- нарэшце, павярнуцца тварам да праблем інвалідаў і ствараць умовы для іх нармальнага жыцця, Трэба, вядома, мець на ўвазе, што цяжкае фінансавае становішча краіны не дазваляе сёння ра­дыкальна вырашыць закранутыя праблемы, але заўсёды трэба памятаць, што сацыяльная сфера — гэта надзённыя праблемы малазабяспечаных людзей, і трэба старац­ца адшукваць сродкі і рацыянальна іх выкарыстоўваць.

Цяпер настаў той адказны момант, калі ад кожнага выбаршчыка, ад яго грамадскай пазіцыі залежыць, у якім напрамку пойдзе перабудова, па якіх законах будзе жыць і развівацца наша грамадства. Іменна гэта і вызначыць наша будучае і будучае нашых дзяцей.