Памяці дзекабрыстаў

Ножнікаў, М. Памяці дзекабрыстаў / М. Ножнікаў // ЛІМ. — 1988. — 16 мая.

Адноўлена мемарыяльная дошка на доме № 8 па вуліцы Першамайскай у Магілёве. Лаканічны надпіс паведамляе: «Тут, у будынку штаба 1-й арміі, у студзені 1826 г. праходзілі першыя допыты герояў дзекабрысцкага руху, кіраўнікоў паўстання Чарнігаўскага палка С. I. Мураўёва-Апостала, М. П. Бястужава-Руміна, якія разам з П. I. Пестэлем. К. П. Рылеевым, К. Ф. Кахоўскім былі пакараны смерцю ў Пецярбурзе 13 ліпеня 1826 г. У лютым – сакавіку 1828 г. тут жа праходзіў судовы працэс над афіцэрамі-чарнігаўцамі».

Двухпавярховы корпус на галоўнай вуліцы горада, дзе ў свой час размяшчаліся езуіцкі калегіум, штаб 1-й рускай арміі, абутковая фабрыка, цалкам перабудаваны і рэканструяваны. З мінулага года тут знаходзіцца адзін з аддзелаў абласнога краязнаўчага музея.

Цяпер у ім разгорнуты выстаўкі «Айчыны верныя сыны», прысвечаная 160-годдзю паўстання дзекабрыстаў, і «Навальніца 1812 года» — пра вайну, праз якую з гонарам прайшлі многія з іх.

М. НОЖНІКАЎ.