Свята тэхнікума

Бакланава, Л. Свята тэхнікума / Л. Бакланава // Магілёўская праўда. — 1987. — 4 лютага.

Нядаўна ў жыцці навучэнцаў і выкладчыкаў Магілёўскага палітэхнікума адбылася знамянальная падзея: навучальная ўстанова адзначыла сваё 40-годдзе. На свята працы і ведаў прыйшлі выкладчыкі-ветэраны, выпускнікі розных год. Увесь калектыў рыхтаваўся да гэтай даты. Быў створаны спецыяльны арганізацыйяы камітэт. Усе цыклавыя камісіі, гурткі аформілі выстаўкі, выпусцілі насценгазеты. Паміж групамі да 10-годдзя тэхнікума праходзіла сацыялістычнае спаборніцтва, пераможцамі якога сталі групы, дзе класнымі кіраўнікамі Л. П. Піліпалава, Л. Н. Дранькова, А. В. Жэланаў.

Вучнёўскі прафсаюзны камітэт і камітэт камсамола тэхнікума аб’явілі конкурс на лепшыя насценгазеты, якія былі прадстаўлсны на суд гасцей. А ў вестыбюлі праходзіла адкрытае пасяджэнне клуба «Палітыкус», усе прысутныя паставілі свае подпісы пад заклікам «Я галасую за мір».

Экскурсаводы расказвалі гасцям пра вехавыя даты гісторыі тэхнікума.

…Ішла грамадзянская ван­на — самы цяжкі для Савецкай улады 1919 год. Расія апынулася ў кальцы варожых армій, супраць бальшавікоў падняліся белагвардзейцы, кулакі. Але, нягледзячы на такое становішча, Савет На­родных Камісараў на чале з У. I. Леніным прымае рашэнне адкрыць у г. Магілёве політэхнічны тэхнікум імя Камунараў. 22 лістапада 1919 года на Тэатральнай плошчы сабраліся выкладчыкі, студэнты, грамадскасць горада на мітынг, прысвечаны адкрыццю адной з першых навучальных устаноў рэспублікі. У гонар гэтай знамянальнай падзеі таварышу Леніну накіравалі пісьмо з падзякай і запэўніваннямі выдатна працаваць на карысць маладой дзяржавы Саветаў. Аднак з-за грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі тэхнікум праіснаваў нядоўта і быў закрыты.

Другое сваё нараджэнне тэхнікум перажыў пасля Вялікай Айчыинай вайны. Kpaіна мела вострую патрэбу ў кваліфікаваных кадрах. На аснове пастановы Савета Miністраў СССР 10 студзеня 1947 года быў адкрыты Магілёўскі машынабудаўнічы тэхнікум, і 7 лютага пачаліI ся рэгулярныя заняткі першых груп. Паступова скончыўся рамонт будынка, моцна разбуранага ў час вай­ны, зроблены прыбудовы пад майстэрні, актавая і спартыўная залы, абсталяваны лабараторыі, пабудаваны інтэрнат для навучэнцаў. Першыя цяжкасці былі пераадолены, тэхнікум ператварыўся ў добра арганізаваную навучальную ўстанову, вядучую ў вобласці. Па колькасці навучэнцаў ён лічыўся адным з буйнейших аналагічных тэхнікумаў краіны.

У 1961 годзе, калі ў Магілёве адкрыўся машынабудаўнічы інстытут, першы дырэктар тэхнікума А. А. Барысаў узначаліў гэту вну. А тэхнікум у сувязі з тым, што ўжо вялася падрыхтоўка па раду новых спецыяльнасцей, у 1966 годзе перайменаваўся ў політэхнічны.

Такая гісторыя.

Любая навучальная ўстанова вызначаецца саставам настаўнікаў. За сорак год у тэхнікуме склаўся дружны, творчы калектыў з прадстаўнікоў розных пакаленняў, які сёння ўзначальвае В. А. Гормаш. Ад настаўніка залежьшь не толькі, кім ста­не вучань, але і якім, і станоўчым прыкладам для навучэнцаў з’яўляюцца выкладчыкі Л. М. Лук’янчава, С. С. Шабашова, Н. К. Клімава, М. Д. Астрава і многія іншыя. Вялікую выхаваўчую і арганізаныйную работу праводзяць Л. В. Воранава, Ю. П. Балабуева, Г. I. Кавалёва, Т. М. Арлоўская. В. П. Мацвейка, С. Л. Бондараў.

За сорак год існавання тэхнікум вьпусціў па ўсіх формах навучання амаль 4 тысячы спецыялістаў. 550 навучэнцаў атрымалі дыпломы з адзнакай. Калектыў па праву ганарыцна выхаванцамі, якія сталі сапраўднымі майстрамі сваёй справы, кіраўнікамі вытворчасці, партыйнымі і савецкімі работнікамі, прафесарамі. Але кім бы яны ні працавалі, усіх іх аб’ядноўвае грамадзянская сталасць, любоў да працы, добрасумленнасць. Выхаваць гэтыя рысы дапамагла вучоба ў сценах тэхнікума.

Дарэчы, пра гзта былыя выпускнікі самі гаварылі нашым сённяшнім навучэнцам на адкрытым уроку-інтэрв’ю. Першы сакратар гаркома пар­тыі Э. А. Шведаў, дырэктар металургічнага завода В. I. Лякнін, дырэктар завода «Тэхнапрыбор» В. А. Шыбека, дацэнт, кандидат тэхнічных навук В. М. Белаконь, ветэран працы завода імя С. М. Кірава, кавалер ордэна Леніна Ф. Н. Райкоў, іншыя і жартам, і ўсур’ёз адказвалі на пытанні навучэнцаў накшталт: «Якім тэхнікум быў?», «Чаму навучыў?», «Калі група лічыцца дружнай?». «Што трэба, каб стаць дырэктарам?», «Што лягчэй: вучыцца або вучыць, адказваць за сябе ці за іншых?».

А яшчэ — прагучала многа слоў удзячнасці ў адрас выкладчыкаў: за веды, за патрабавальнасць, за дабрыню. А асаблівая ўвага – да Галіны Міхайлаўны Емяльянавай, заслужанай настаўніцы БССР. Настойлівай і строгай, чулай і добразычлівай.

— У гэтым, напэўна, і ёсць шчасце настаўніка, — з усмешкай гаворыць Галіна Міхайлаўна, – каб нас памя­талі, каб ведалі тое, чаму мы вучым.

У канцы адкрытага ўрока прагучала песня на вершы выпускніка тэхнікума Г. К. Жукоўскага. Спявалі яе ўсёй залай з радасцю і смуткам у сэрцах, з адчуваішем еднасці сэрцаў выпускнікоў усіх гадоў.

Потым госці паглядзелі му­зей гісторыі тэхнікума, яго аўдыторыі і кабінеты.

Свята закончылася. Мы ўсе сагрэліся ўспамінамі, азірнуліся назад, каб стаць лепшымі сёння. Камсамольцы тэхнікума рыхтуюцца за­раз да XXVIII з’езда ЛКСМБ, XX з’езда ВЛКСМ. Перад імі стаяць вялікія задачы. Яны прымаюць эстафету ад старэйшых, ім ёсць на наго раўняцца, з каго браць прыклад.

Л. БАКЛАНАВА,
выкладчыца Магілёўскага політэхнічнага тэхнікума.