Пясняр чалавечай душы

Міхальчук, С. Пясняр чалавечай душы : [літаратурная гасцёўня ў Центральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса] / С. Міхальчук // Могилевские ведомости. — 2012. — 5 июля. — С. 13.

Пад такой назвай у лекцыйнай зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса для вучняў трох дзявятых класаў сярэдняй школы №1 горада Магілёва прайшла літаратурная гасцёўня, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Пра цікавыя падзеі з жыцця класіка беларускай літаратуры расказала бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса Святлана Міхальчук. У выкананні настаўніцы вышэйшай катэгорыі Кацярыны Елісееўны Сазонавай вучні праслухалі паэму Янкі Купалы “Бандароўна”.

Пасля такога ўрока вучням прапанавалі напісаць водгук на тэму “Гэты твор Янкі Купалы…” і даць свой аналіз паэмы Купалы “Бандароўна”.
Вось некаторыя вытрымкі з іх:
“…Мы з класам пайшлі на літаратурную гасцёўню ў бібліятэку. Настаўніца прачытала нам свае вершы пра Купалу “У Вязынцы” і “У Ляўках” і паэму Купалы “Бандароўна”. Скрыпачка Аня сыграла некалькі музычных кампазіцый. Гэты ўрок мне вельмі спадабаўся, бо мы слухалі прыгожую музыку і сустрэліся з выдатным чалавекам”.
(Мікіта Ранцаў).
“…Урок у бібліятэцы быў незвычайны і вельмі цікавы. Музыка гучала прыгожая, хоць і сумная. Спадабалася сама паэма і ілюстрацыі (слайды) да яе”.
(Павел Прахарэнка).
“…Незвычайны ўрок! Мяне ўразіла ігра на скрыпцы, якая суправаджала чытанне паэмы. Мне вельмі спадабалася гэта сустрэча, бо яна была вельмі пазнавальнай, цікавай і займальнай. Паэма прымусіла задумацца аб многім. Больш за ўсё аб тым, што ёсць шмат цікавых беларускіх твораў, якія могуць спадабацца амаль кожнаму чалавеку”.
(Дзіяна Дарагенская).
“…Сама паэма выклікае вялікія пачуцці, але іх менш, калі чытаеш твор самастойна. Лепей за ўсё, калі гэту паэму чытае чалавек, які можа перадаць інтанацыйна ўсе нюансы, нябачныя нам. Гэты бібліятэчны ўрок мне вельмі спадабаўся. Я цікава і з карысцю правяла час. Вялікі дзякуй яго арганізатарам”.
(Анастасія Жук).
“…Вялікі дзякуй нашай настаўніцы Людміле Васільеўне Мартыненцы, якая арганізавала гэты ўрок. Мне хацелася б, каб мы часцей хадзілі ў бібліятэку, каб пазнаць шмат новага пра нашых беларускіх пісьменнікаў”.
(Дар’я Якуціна).
“…Мне вельмі спадабаўся ўрок. На ім я пачула шмат новага. Напрыклад што дачу Кулалы ў Ляўках пераўтварылі ў музей і цяпер кожны чалавек можа прыйсці і паглядзець на тое месца, куды раней прыязджаў адпачыць Янка Купала. Хацелася б, каб такія цікавыя ўрокі праводзіліся як мага часцей. Ад гэтага дня ў мяне засталося шмат добрых уражанняў”.
(Анастасія Зарэцкая).
“…Гэты паход у бібліятэку я запомню надоўга. Мне вельмі спадабалася, як настаўніца чытала на памяць паэму пра Бандароўну”.
(Паліна Паўлючэнка).
“…Гэта быў не проста ўрок, а адно з самых галоўных мерапрыемстваў другога паўгоддзя. Нас сабралі ў прыгожай зале і расказалі пра жыццё Купалы. Потым маладая прыгожая дзяўчына Аня пачала іграць на скрыпцы. А заслужаная настаўніца К.Е.Сазонава прачытала на памяць паэму. У творы расказвалася пра добрую, ласкавую, прыгожую, небагатую, але гордую і непадкупную дзяўчыну. Незабыўнае ўражанне!»

(Дзмітрый Красільнікаў).