Новая кніга Святланы Дзядушкі

Новая кніга Святланы Дзядушкі : [Магілёўская паэтэса і журналіст С. Дзядушка] / падрыхтавалі Алесь Казека, Віктар Кунцэвіч // Магілёўскія ведамасці. — 2017. — 29 декабря. — С. 16.

1Святлана Дзядушка нарадзілася 26 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Лазаўцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Па адукацыі яна філолаг, скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Па стане душы – творца-рамантык. Па прафесіі… А вось з прафесіяй яна вызначылася не адразу: працавала загадчыцай бібяіятэкі, дырэктарам Дома культуры, выкладала ў школе беларускую мову і літаратуру і ўрэшце жыццёвы шлях прывёў яе ў журналістыку. Начала працаваць карэспандэнтам Магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва», а ў 1997 годзе стала яе галоўным рэдактарам. На гзтай пасадзе працуе па сённяшні час. Узнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь».

Журналісцкую працу сумяшчала з напісаннем вершаў, музыкі і песень. Выдала кніжку вершаў «Хачу пабачыць мора», з’яўляецца аўтарам гімна Магілёўскага раёна. I вось зусім нядаўна пабачыла свет яе новая паэтычная кніжка «Эта тихая, нежная грусть». Нізку вершаў з яе і прапануем увазе чытачоў літаратурнай старонкі.

Прызнанне у любві

Зноў іду пралескаваю сцежкаю,
Сонечныя водбліскі лаўлю,
Сустракае добраю усмешкаю
Родны край, што больш за ўсё люблю.
Найярчэйшай зоркай ён засвеціцца
I абдыме матчынай рукой,
Роснымі вясёлкамі расквеціцца,
Праплыве туманам над ракой.
Праспявай мне песню жураўліную,
Казкаю азёр заваражы.
Што цябе ніколі не пакіну я,
У той песні людзям раскажы.

Жыццё

Жыццё… ты казка ці падман?
Што да мяне было, што будзе?
Можа, ты сон, а мо, туман,
Што прыкрывае вочы людзям?
Бяжым, імчымся, хто хутчэй,
Навыперадкі за ўдачай.
I налаўчыліся ямчэй
Спіхнуць слабейшага, няйначай.
Няма прыпынку анідзе,
Каб стаць, спакойна азірнуцца,
Паспачуваць чужой бядзе,
Чужому шчасцю усміхнуцца.
Каб кінуць позірк на палі,
Ва ўсё, што бачыш, улюбіцца,
Адчуць вясновы пах зямлі
I з наваколлем сэрцам зліцца.
Яно ж, жыццё, імчыць, цячэ
Вадой празрыстаю скрозь пальцы…
А можа, так яно лягчэй
У несвядомасці застацца?

Музе

Не пакідай мяне адну, прашу,
Дай мне цяпло, якім магу сагрэцца,
Не раздзірай збалелую душу,
Дзе птахам раненым трапеча сэрца.
Дай сілу, што падыме да нябёс,
Каб зноў магла і плакаць, і смяяцца,
Паверыць у шчаслівы доўгі лёс –
I болей цемры ночы не баяцца.
Мне без цябе жыццё – нібыта сон,
Ў ім адзінота – цяжкая абуза,
Вазьмі ізноў ў салодкі свой палон,
Будзь мне сяброўкай і надзеяй, Муза.

Дзе знайсці тое шчасце?..

Дзе знайсці тую зорку –
Найярчэйшую ў свеце,
Што ў цемені ночы
Мне дарогу асвеціць?
Дзе знайсці мне вадзіцу
Зжыватворнай крыніцы,
Каб абмыць свае раны
I ўволю напіцца?
Дзе знайсці тую песню,
Што, падобна матулі,
Цеплынёю сагрэе
I да сэрца прытуліць?
Час бяжыць і трывогай
У душу маю б’ецца.
Дзе знайсці тое шчасце,
Што каханнем завецца?..

Не марозь, мароз, мяне

Не марозь, мароз, мяне,
Я і так заледзянела
I жыву, нібыта ў сне,
Нечаканаю, нясмелай.
Цяжка зразумець самой,
Як сябе зачаравала,
Каралевай ледзяной
У белым, снежным царстве стала,
Аддала сваё цяпло,
Не ўзяла ўзамен нічога,
А жыццё ізноў цякло,
Снегу выпадала многа.
Завіруха ўсё часцей
Люта ў сэрцы завывала
I няпрошаных гасцей
Мне ў душу пасылала.
Адляцеў усмешак рой,
Рэдка ўжо цяпер смяюся,
Нават сонечнай парой
У панцыр з лёду адзяюся.
А надзея – усё міраж,
Для дзяцей адна пацеха,
Чыйсьці ледзяны кураж
На забаву, дзеля смеху.

Чары кахання

Каханне, як ясная зорка ўранні,
Глядзіш – і не можаш адвесці вачэй.
Пачатак жыцця і ўсяго міраздання
З салодкімі снамі чароўных начэй.
Каханне, я к музыкі дзіўныя гукі,
Няведамай сілай бярэў палон,
Як сонца ласкавыя цёплыя рукі,
Як росаў-жамчужынак казачны звон,
Навекі запоўніць цябе адчуваннем
Налёту птушынага, спевамі траў.
Ніколі ў жыцці не забудзе каханне,
Хто чары яго хоць аднойчы спазнаў.