Пляцоўка для міжнародных дыскусій

Бачкарова, Юлія. Пляцоўка для міжнародных дыскусій : [у МДУХ адбылася ХІІ Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя "Тэхніка і тэхналогія харчовых вытворчасцей"] / // Настаўніцкая газета. — 2018. — 8 мая. — С. 7.

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання адбылася XII Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя “Тэхніка і тэхналогія харчовых вытворчасцей”, прысвечаная 45-годдзю ўтварэння ўстановы вышэйшай адукацыі. Удзел у маштабным форуме прынялі больш за 60 розных арганізацый і УВА — прадстаўнікі 10 краін блізкага і далёкага замежжа: Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Літвы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Узбекістана, Украіны.

У рамках канферэнцыі зачытаны 430 дакладаў, прысвечаных навуковым даследаванням тэхналагічных уласцівасцей розных харчовых прадуктаў, павышэнню іх харчовай і біялагічнай каштоўнасці, удасканаленню і аутаматызацыі тэхналагічных пра-цэсаў харчовых вытворчасцей, распрацоў-цы новых тэхналогій і прадуктаў харчавання, праблемам рацыянальнага харчавання, укаранення ў вытворчасць метадаў матэматычнага і камп’ютарнага мадэлявання і г.д.

— Удзельнікі форуму абмеркавалі вынікі тэарэтычных, эксперыментальных, канструктарскіх і тэхналагічных работ, накіраваных на вырашэнне праблем, якія стаяць перад харчовай індустрыяй і грамадскім харчаваннем, а таксама абагульнілі, сістэматызавалі і правялі аналіз навуковых даследаванняў у галіне стварэння новых тэхналогій і абсталявання, вызначылі найважнейшыя навуковыя напрамкі, якія патрабуюць міжнароднага супрацоўніцтва і падтрымкі, — расказалі ў магілёўскім універсітэце.

Па словах суразмоўцаў, матэрыялы прадстаўленых дакладаў наглядна паказалі, што ў цяперашні час праблемы харчовай прамысловасці прыцягваюць увагу вялікай колькасці даследчыкаў, якімі прапануецца шмат новых арыгінальных навукова-тэхнічных рашэнняў і тэхналогій, адпаведных сусветнаму ўзроўню.

— Укараненне распрацовак на прамысловых прадпрыемствах дасць магчымасць палепшыць асартымент і якасць харчовых прадуктаў, павысіць эфектыўнасць работы прадпрыемстваў, зробіць прадукцыю канкурэнтаздольнай, — растлумачылі ва ўніверсітэце. — Як паказала канферэнцыя, дастатковы патэнцыял і трывалая база для вырашэння асноўных задач харчовай індустрыі ёсць.

Юлія БАЧКАРОВА.
magileu@ng-press.by