Жыць адной сям’ёй

Паўлоўская, Вольга. Жыць адной сям’ёй / Вольга Паўлоўская // Настаўніцкая газета. — 2018. — 1 сакавіка. — С. 15.

Адной з прыярытэтных каштоўнасцей кожнага чалавека з’яўляецца сям’я — крыніца станоўчых эмоцый, падтрымкі і надзейнасці. На жаль, у сучасным свеце так здараецца не заўсёды. Тэрмін “сямейная нядобранадзейнасць” устойліва ўвайшоў у лексікон спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы. Прыярытэтным напрамкам у рабоце сучаснай школы з’яўляецца прафілактыка сямейнай нядобранадзейнасці, ранняе выяўленне дзяцей, якія маюць патрзбу ў дапамозе і падтрымцы педагогаў.

Для нашай установы адукацыі работа па раннім выяўленні сямейнай нядобрана-дзейнасці,павышэннівыхаваўчага патэнцыялу сям’і і педагагічных кампетэнцый бацькоў з’яўляецца першараднай. I ў гэтай рабоце вялікую падтрымку мы атрымліваем у рамках узаемадзеяння ca спецыялістамі “SOS-Дзіцячай вёскі Магілёў”, дзе выхоўваюцца многія нашы навучэнцы. Узаемадзеянне пачыналася на ўзроўні індывідуальных гутарак, кансультацый. У хуткім часе яно перарасло ў буйныя сумесныя мерапрыемствы, адукацыйныя праекты, якія дазволілі ўключыць у работу з бацькамі псіхолагаў па сямейным кансультаванні, урачоў-псіхатэрапеўтаў, юрыстаў і іншых спецыялістаў. З’явілася многа цікавых форм работы з сям’ёй, якія дазволілі павысіць актыўнасць бацькоў і прыцягнуць іх да ўзаемадзеяння з установай адукацыі.

Адным з сучасных адукацыйных праектаў з “SOS-Дзіцячай вёскі Магілёў” стала стварэнне на базе дзіцячага сада — сярэдняй школы № 12 Магілёва цэнтра “Сям’я”, які дапамагае бацькам павышаць сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную кампетэнтнасць у галіне сямейнага выхавання. Цэнтр “Сям’я” функцыянуе ўжо 3 гады.

Вывучэнне праблем сямейнага выхавання паказала, што большасць бацькоў сярод найбольш эфектыўных форм работы з сям’ёй адзначае сумесныя мерапрыемствы, дзе абмяркоўваюцца праблемы выхавання і набываюцца практычныя навыкі эфектыўнага ўзаемадзеяння з дзіцем: трэнінгі, круглыя сталы з удзелам спецыялістаў, семінары-практыкумы, бацькоўскія гасцёўні, сумесныя мерапрыемствы з дзецьмі.

Далейшая работа арганізоў-валася з улікам запытаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў. Пасяджэнні ў форме бацькоўскай гасцёўні знайшлі асаблівы водгук у наведвальнікаў. Яны расказвалі пра цяжкасці ў выхаванні дзяцей і мелі магчымасць атрымаць адказы на ўсе пытанні, што іх цікавяць. Да правядзення кансультацый прыцягваліся спецыялісты ўстаноў аховы здароўя, юрысты, прадстаўнікі праваахоўных органаў.

Пры арганізацыі работы цэнтра “Сям’я” бацькі актыўна ўключаюцца ў нетрадыцыйныя формы зносін, такія як дзелавыя гульні, што накіраваны на налад-жванне нефармальных кантактаў з бацькамі, прыцягненне іх увагі да праблем дзіцяці. Бацькі лепш пазнаюць сваіх дзяцей, паколькі бачаць іх у іншых, новых для сябе ўмовах, збліжаюцца з педагогамі, актыўна далучаюцца да падрыхтоўкі такіх мерапрыемстваў, пішуць сцэнарыі, удзельнічаюць у конкурсах. Праводзяцца гульні з педагагічным зместам, напрыклад, “Педагагічнае поле цудаў”, “Педагагічны выпадак”, “Педагагічны рынг”, дзе абмяркоўваюцца супрацьлеглыя пункты гледжання на праблему.

У рабоце цэнтра “Сям’я” ўсё шырэй пачалі прымяняцца інфармацыйныя тэхналогіі. На сайце школы размяшчаецца ін-фармацыя пра мерапрыемствы, якія плануюцца. Створана старонка “Наш гонар”, дзе асвятляюцца дасягненні школьнікаў у навучанні, іх выніковы ўдзел у мерапрыемствах. Гэтая форма дазваляе прыцягнуць увагу бацькоў да жыцця дзіцяці ў школе, зацікавіць іх інфармацыяй пра поспехі вучня. У выніку работы цэнтра “Сям’я” значна павысілася актыўнасць бацькоў, павялічылася колькасць зваротаў па індывідуальныя кансультацыі. Разнастайнасць праблем, з якімі звяртаюцца бацькі да псіхолага, дазваляе выказаць здагадку пра сфарміраваную актыўную пазіцыю, павышэцне адказнасці бацькоў за арганізацыю псі-халагічнага мікраклімату ў сям’і, за захаванне псіхічнага здароўя дзяцей.

Цэнтр “Сям’я” можа выкарыстоўвацца ў рабоце псіхолагаў і педагогаў устаноў адукацыі як прыклад цэласнага падыходу ў рэалізацыі псіхалагічнай асветы, карэкцыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін і прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці.

Вольга ПАЎЛОЎСКАЯ,
педагог-псіхолаг дзіцячага сада — сярэдняй школы № 12 Магілёва.