А вы абралі тэатральную падзею?

Бунцэвіч, Надзея. А вы абралі тэатральную падзею? : ["Март-кантакт-2018"] / Надзея Бунцэвіч // Культура. — 2018. — 31 сакавіка. — С. 3. 

У Магілёве завяршыўся ХIII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М@rt.кантакт”. У асноўнай праграме паказалі 22 спектаклі з 8 краін. А была ж яшчэ дадатковая спецыяльная, дзе гледачамі станавіліся самі ўдзельнікі! Падзеяй форуму, па версіі прафесійных крытыкаў, названа пастаноўка “Медэя. Эпізоды” незалежнага “Тэатра Дзі Капуа” з Санкт-Пецярбурга.

Ён атрымаў ад крытыкаў усяго на адзін голас больш за кабарэ “Магадан” Маскоўскага тэатра “Каля дома Станіслаўскага”. Вылучыць штосьці адно было вельмі скпадана, па-першае, з-за надзвычай высокага ўзроўню і разнастайнасці праграы без “выпадковых” спектакляў, і, па-другое, з-за яе насычанасці — многія паказы ішлі паралельна, таму хтосьці з крытыкаў глядзеў адну пастаноўку, хтосьці другую.

Магчыма, з гэтых жа прычын маладзёжная рэдакцыя форуму не змагла выбраць адзіны спектакль і пры аб’яўленні вынікаў пералічыла ўсе. Вердыкт? Падзеяй форуму, паводле версіі моладзі, стала Мастацтва.

Праводзілася галасаванне і сярод публікі: пасля кожнага прагляду гледачы маглі пакідаць у спецыяльнай скрыні свае білеты, і тыя потым падлічвапіся прапарцыйна колькасці прададзеных, каб велічыня залы не ўплывала на вынік. Аўдыторыя абрала самы, бадай, узнёслы і прыгожы спек­такль — пластычныя навэлы “Блізкасць” Даўгаўпілскага тэатра. На другой пазіцыі аказаўся “Пансіён “Belvedere” Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, на трэцяй — “Пустэча” Цвярскога ТЮГа.

Асобна падводзіліся вынікі інтэрнэт-галасавання, у якім узялі ўдзел 458 чалавек. Згаданая “Медея” набрала 47 галасоў, “Пустэча” — 51,а “Метад” Гомельскага гарадскога маладзёжнага театра — важно 105, што складае прыблізна 23 працэнты ад агульнай колькасці.

Але ўсе гэтыя лічбы – матэматыка, якой немагчыма “праверыць гармонію”. Бо пераможцы — не адно ўдзельнікі, а ўсе гледачы, што спрычыніліся да форуму, які даўно ўжо стаў адной з самых значных падзей тэатральнага мастацтва ўсёй Беларусі.

Надзея БУНЦЭВІЧ