Алімпійскія гульні для вучняў

Золіна, Наталля. Алімпійскія гульні для вучняў : ["Пазнавальныя Алімпійскія гульні" прайшлі ў дапаможнай школе Магілёва] / Наталля Золіна // Настаўніцкая газета. — 2018. — 31 сакавіка. — С. 19.

“Пазнавальныя Алімпійскія гульні” прайшлі для вучняў дапаможнай школы Магілёва. Мерапрыемства праводзілася на працягу тыдня ў форме разнастайных гульняў-спаборніцтваў для дзяцей.

Эмблемай нашых гульняў сталі алімпійскія кольцы, якія сімвалізавалі пяць навук. Па іх неабходна было здзейсніць падарожжа. Ко­ны дзень дазваляў выявіць лепшых “алімпійскіх чэмпіёнаў” па асобных вучэбных дысцыплінах.

Падчас адкрыцця алімпійскага тыдня вучні шмат даведаліся пра гісторыю Алімпійскіх гульняў. Класы выйшлі наўрачыстае шэсце. Кожная каманда прадставіла свой талісман. Быў вынесены сцяг Алімпіяды і запалены сімвалічны агонь. Пасля на працягу некалькіх дзён настаўнікі пачатковых класаў Таццяна Ціткова, Наталля Маісеенка, Нэля Бандарэнка, Іна Баранава праводзілі для хлопчыкаў і дзяўчынак цікавыя мерапрыемствы. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў пазнавальна-забаўляльнай гульні “Паглядзі, які прыгожы свет, дзе ты жывеш!”, спаборніцтве на хуткасць рашэння задач і прыкладаў, алімпійскім турніры знаўцаў рускай мовы. Была арганізавана акцыя, падчас якой дзеці стваралі дрэўца з лісткамі-пажаданнямі беларускім спартсменам — удзельнікам Параалімпіяды.

Яркай і незабыўнай для навучэнцаў стала гульнявая праграма, падрыхтаваная настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Генадзем Шыханцовым. Усё адбывалася, як на сапраўднай Алімпіядзе. На старт выйшлі вучні пачатковай школы, якія выступалі ў алімпійскіх зімовых відах спорту і спаборнічалі ў сіле, спрыце, знаходлівасці, трапнасці. Ім давялося паўдзельнічацьу эстафеце і “лыжнай гонцы”, прака ціцца на ўяўных санках і нават узяць у рукі хакейныя клюшкі. Свята прайшло весела, кожны навучэнец змог паспрабаваць свае сілы і прывесці каманду да перамогі, адчуўшы пры гэтым радасць і задавальненне ад сваіх спартыўных дасягненняў.

На працягу ўсяго тыдня вучні знаёміліся з новымі словамі на алімпійскую тэматыку. Вынікам гэтай работы стаў ‘‘Пазнавальны алімпійскі слоўнічак”, у якім не толькі тлумачацца новыя словы, але і размешчаны крыжаванкі, рэбусы, загадкі. Цяпер многія дзеці ведаюць, што такое слалам, бабслей ці шорт-трэк.

На лінейцы, прысвечанай закрыццю “Пазнавальных Алімпійскіх гульняў”, кожны клас быў узнагароджаны граматай за актыўны ўдзел у адным з тэматычных дзён. Падвядзенне вынікаў прадметнага тыдня паказала, што нашы пачаткоўцы матываваны на атрыманне дадатковай інфармацыі і прымяненне сваіх ведаў і ўменняў у штодзённым жыцці.