Гатовы працаваць у школе

Сінькевіч, Ганна. Гатовы працаваць у школе : [у МДУ імя А. Куляшова выбралі "Лепшага будучага настаўніка"] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 29 мая. — С. 13.

Ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова ў чарговы раз выбралі “Лепшага будучага настаўніка”. Творчае спаборніцтва праводзіцца ва УВА не одно дзесяцігоддзе. Яго галоўная мэта — стварэнне ўмоў для професійнага развіцця будучых маладых слецыялістаў, выяўленне таленавітай моладзі, павышэнне прэстыжу педагагічнай работы.

Сёлета ўдзел у конкурсе прымалі 8 студэнтаў-старшакурснікаў: прадстаункі шасці факультэтаў МДУ, а таксама Горацкага педагагічнага i Магілёўскага сацыяльна-гуманітарнага каледжаў. Адметна, што канкурсанты на справе пацвердзілі — яны прафесійна гатовыя да рэальнай работы у школе, бо з шэрагам складаных заданняў усе справіліся годна.

Калі дакладней, удзельнікі праводзілі ypoкi ў незнаёмым класе, прэзентавалі свае адукацыйныя праекты “Малой Радзіме — нашы таленты”, вырашалі складаныя педагапчныя сітуацыі, раскрывалі свае здольнасці у конкурсе “Свет маіх захапленняў”. Падчас прафесійных іспытаў будучыя настаўнікі паказалі сябе рознабаковымі асобамі, прадэманстравалі трывалыя веды педагогікі, псixалогii, творчыя таленты.

Кожны з канкурсантаў заслугоўваў перамогі, але мацней за астатніх уразіла журы i гледачоў студэнтка факультета замежных моў Надзея Кашкур. Менавіта яна i атрымала ганаровае звание “Лепшы будучы настаўнік 2018”. Што ж тычыцца астатніх удзельнкаў конкурсу, то i яны не засталіся без узнагарод. Падаpyнкi iм уручылі шматлікія партнёры i спонсары ўніверсітэта.