Усе розныя і ўсе класныя!

Бачкаровап, Юлія. Усе розныя і ўсе класныя! : [студэнтка МДУ імя А. А. Куляшова В. Радзевіч стала ўладальніцай тытула "Універсітэцкая прыгажуня"] / Юлія Бачкарова  // Настаўніцкая газета. — 2018. — 5 красавіка. — С. 15.

Таленавітая і абаяльная Вікторыя Радзевіч, студентка 4 курса МДУ імя А.А.Куляшова, стала ўладальніцай тытула “Універсітэцкая прыгажуня”. Дзяўчына атрымлівае спецыяльнасць на факультэце псіхалогіі і педагогікі дзяцінства, паспяхова сумяшчаючы вучобу і работу выхавальніка ў дзіцячым садзе. Нягледзячы на вялікую загрузку, Віка знайшла час і магчымасць паўдзельнічаць у гэтым конкурсе, бо падняцца на ўніверсітэцкую сцэну і даказаць, што вартая кароны пераможцы, было яе даўняй марай.

Уфінале шоу выступілі восем дзяўчат, сярод якіх былі студэнткі ўніверсітэта, а таксама навучэнкі профільных каледжаў — Магілёўскага сацыяльна-гуманітарнага і Горацкага педагагічнага. Традыцыйна разумніцы і прыгажуні прайшлі некалькі этапаў спаборніцтва: дэфіле, кулінарны і творчы конкурсы. Акрамя гэтага, кожная знялася ў відэапраекце “Тэрыторыя шчаслівага дзяцінства”, арганізаваўшы гульнявы ўрок у дзіцячым садзе.

Барацьба за тытул першай універсітэц-кай прыгажуні была яркай, эмацыянальнай і вельмі музычнай, Нават у кулінарным конкурсе дзяўчаты спявалі, танцавалі і дэкламавалі. Так, навучэнка Магілёўскага сацыяльна-гуманітарнага каледжа Ганна Казяўская праспявала пра тое, што ў нацыянальнай беларускай кухні няма нічога лепшага за дранікі, і нават дала гэтай страве новую маладзёжную назву — “Бургер-картафан”. У выступленні дзяўчына выкарыстала мелодыю рускай народнай песні “Валёнкі”, замяніўшы ў прыпеве слова “валёнкі” на “дранікі”.

Вынаходкам беларускай нацыянальнай кухні прысвяціла сваё выступление і Аляксандра Цыркунова, студэнтка факультета пачатковай і музычнай адукацыі. Народный касцюмы, жывая музыка, мілагучная беларуская мова і традыцыйныя прысмакі (бульба, смажаніна і каўбаска) — усё было прыгожа і, галоўнае, смачна. Навучэнка Горацкага педагагічнага каледжа Настасся Вярэцікава прызналася, што, калі ёй вельмі сумна, яна пячэ бліны, і парадавала журы румянымі і смачнымі блінцамі.

Паліна Лістапад прэзентавала бюджэтны варыянт студэнцкага перакусу пад назвай “Тое, што бацькі перадалі”. Дзяўчына ўпэўнена, што студэнтам пад сілу многае, i пры адсутнасці у халадзільніку нават самага сціплага набору прадуктаў, можна харчавацца паветрам i вадаправоднай вадой. Гумарыстычная замалёўка студэнткі факулыэта матэматыкі і прыродазнаўства многіх прымусіла ўсміхнуцца.

Ганна Рыбакова, студэнтка факулыэта пачатковай і музычнай адукацыі, згатавала інтэрнацыянальную страву, якая кожнаму прыйшлася даспадобы. У яе склад увайшлі бульба, каўбаса, таматы і сыр. Гэтым гастранамічным творам яна спыніла кулінарныя спрэчкі паміж італьянцамі, немцамі, французамі і беларусамі — героямі сваёй сцэнічнай замалёўкі. Усё геніяльнае проста, упэўнена дзяўчына.

Прадстаўніца факультэта замежных моў Стафанія Давыдзенка развязала сапраўдную кулінарную “вайну”. Выступіўшы ў ролі галоўнакамандуючай, дзяўчына заявіла, што пабывала на самых гарачых кухнях і штурмавала першае, другое і закускі. На конкурсе яна паспрабавала ўзяць яшчэ адну кулінарную вышыню — італьянскую кухню. Па камандзе Стафаніі на сцэне хутка і рашуча пастроіліся салдаты-прадукты, якія атрымалі загад і пайшлі ў атаку. Радавы Каўбаса, радавы Перчык, радавы Агурок — усе загінулі ў няроўным баі. Аднак панесеныя страты і гераічны подзвіг байцоў зрабілі сваю справу — дзяўчына прэзентавала журы апетытны кулінарны твор.

Вераніка Пынціна, студэнтка факультета фізічнага выхавання, ухваліла ў сваім нумары аліўе — салат на ўсе часы, салат-успамін, упрыгажэнне любога стала і свята. Прызнаннем у любові да макароны завяршыла кулінарны этап спаборніцтва Вікторыя Радзевіч. На сцэне панавала макароннае танга, на талерках вабіла італьянскае спагеці, якое, па прызнанні дзяўчыны, смачнейшае за самую экзатычную рэстаранную страву. Усе песні і палкія прамовы Вікторыі былі толькі ў гонар гэтай універсальнай ва ўсіх адносінах ежы.

У творчым конкурсе ўдзельніцы таксама выкладваліся на ўсе сто працэнтаў. За кароткі прамежак часу дзяўчаты паспелі максімальна раскрыць свае таленты, прычым зрабілі гэта вельмі эфектна.

Напрыклад, Ганна Рыбакова выканала чароўную кампазіцыю пад жывы акампане-мент раяля, Аляксандра Цыркунова разам з удзельнікамі папулярнай магілёўскай трупы Jazz City Band зладзіла на сцэне сапраўдны брадвейскі шоу-мюзікл з песнямі, танцамі і надзвычайнай прыгажосці касцюмамі. Сваё вакальнае майстэрства таксама прадэманстравалі Вераніка Пынціна, Вікторыя Радзевіч і Настасся Вярэцікава.

У сваю чаргу Ганна Казяўская, Стафанія Давыдзенка і Паліна Лістапад заваёўвалі прыхільнасць журы танцавальнымі нума-рамі. Так.Ганна выканала гарачы, тэмпераментны, пачуццёвы танец. Паліна стварыла на сцэне ўсходнюю казку, паўстаўшы ў вобразе прывабнай Шахеразады. Ну а Стафанія выкарыстала свой галоўны козыр: дзяўчына прафесійна займаецца бальнымі танцамі, таму прадэманстравала ўсім, наколькі высокі ўзровень яе танцавальнага майстэрства.

Па выніках конкурсных выпрабаванняў журы трэба было зрабіць складаны выбар. Неабходна было ўлічваць не толькі прыгажосць дзяўчат, але і іх розум, талент, грацыю, ўменне трымацца на сцэне. На жаль, звание “Універсітэцкая прыгажуня” з году ў год прызначаецца толькі адной удзельніцы. Аднак многія ўпэўнены, што тытул, намінацыя i магчымасць паказаць сябе — не самыя важныя рэчы.

— На гэтай сцэне дзяўчаты прадстаўлялі дружную каманду. Напэўна, гэта самае галоўнае дасягненне конкурсу, — адзначыў рэктар універсітэта Дзяніс Уладзіміравіч Дук. — Хочацца, каб карона, якая дастанецца адной з удзельніц, гэтую выдатную каманду не разбурыла. Памятайце: вы ўвасабляеце таленавітых дзяўчат усяго ўніверсітэта і нашых каледжаў. У сваю чаргу жадаю пераможцы годна пранесці груз адказнасці, які зваліцца на яе кволыя плечы.

У выніку члены журы размеркавалі намінацыі наступным чынам: пераможцай у намінацыі “За геніяльнасць i шарм”, а таксама лідарам інтэрнэт-галасавання стала Настасся Вярэцікава. У намінацыі “За арыгінальнасць і знаходлівасць” не было роўных Ганне Казяўскай. Узнагарода “За фізічную дасканаласць” дасталася Вераніцы Пынцінай, прыз “За грацыю i чароўнасць” уручылі Паліне Лістапад. За лепшае кулінарнае вынаходства была ўзнагароджана Аляксандра Цыркунова, за педагагічны талент — Стафанія Давыдзенка. Тытул “Зорка ўніверсітэцкай сцэны” быў прысвоены Ганне Рыбаковай.

Звання “Універсітэцкая прыгажуня — 2018” удастоена Вікторыя Радзевіч, якая таксама адзначана ў намінацыі “За грамадзянскасць і патрыятызм”. Дзяўчына атрымала кветкі і падарункі, а таксама галоўны сімвал конкурсу — “Залатую Рагнеду”. Памятную статуэтку Вікторыі ўручыў яе аўтар старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Андрэй Вараб’ёў.

— Да гэтага часу не магу паверыць, што стала пераможцай! — з хваляваннем адзначае фіналістка. — Тытула была вартая кожная з нас: мы ўсе вельмі розныя i ўсе вельмі класныя! Гэта мой першы конкурс прыгажосці. Раней у творчых спаборніцтвах я ўдзельнічала толькі як выканаўца, бо прафесійна займаюся эстрадным вакалам. Самым складаным для мяне было дэфіле. На сцэне нас многа, і трэба было вылучыцца, паказаць упэўненасць у сабе. Уся падрыхтоўка да конкурсу заняла каля двух месяцаў.

Дваццацідвухгадовая Вікторыя Радзевіч вельмі мэтанакіраваная дзяўчына, дастойная перамогі. За яе плячыма — сярэдняя спецыяльная музычная адукацыя па класе баяна, вопыт работы выкладчыкам эстраднага вакалу і выхавальнікам у адным з дзіцячых садкоў Магілёва. Увесь свой вольны час Віка прысвячае творчасці. Так, практычна ніводнае ўніверсітэцкае мерапрыемства не абыходзіцца без выступления трыа Golden, створанага дзяўчынай i яе сяброўкамі, а песня “МДУ Куляшова” ў выкананні групы стала самым яркім прома-хітом і адначасова маладзёжным гімнам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Юлія БАЧКАРОВА.