«…Шлягер», класіка, лаціна»

Лішчэнка, С. «…Шлягер», класіка, лаціна» : [гутарка з кіраўніком Магілёўскай гарадской капэлы С. Лішчэнка] / С. Лішчэнка; гутарыла Т. Мушынская // Культура. — 2012. — 25 лютага. — С. 10.

Магілёўскай гарадской капэле, у складзе якой — сімфанічны аркестр, хор i cалісты, ужо больш за 20 гадоў Яе стваральнікам i мастацкім кіраўніком з’яўляецца дырыжор Сяргей Лішчэнка. На пачатку лютага ён адзначыў свой паўвекавы юбілей.

—  Сяргей Юр’евіч! Пэўна, няпроста быць мастацім кіраўніком абласнога калектыву акадэмічнай музыкі? У сталіцы меламанаў куды больш. Як выхоўваеце густы?

—  Праз асветнітва, скіраванае найперш на аўдыторыю школьнікаў i падлеткаў. Адрасуем ім тэматычныя абанементы “Дотык да прыгожага”, “Яго Вялікасць Аркестр”. Толькі за мінулы год мы правялі больш чым 70 лекцый – канцэртаў для дзяцей i моладзі, ix наведала больш за пяць тысяч чалавек. Заўважылі, што калі лектар-мастацтвазнаўца i выканаўца аб’ядноўваюцца ў адной асобе i аповед можа ілюстравацца музычнымі фрагментамі, гэта прываблівае публіку: далей на канцэрты класічных твораў дзеці прыходзяць разам з бацькамі.

—  У вас гучыць музыка Генделя, Бетховена, Бізэ… Гэтым можа пахваліцца далёка не кожны абласны цэнтр…

—  Толькі за мінулы год мы падрыхтавалі 26 новых праграм. а гэта больш за 120 прэм’ерных твораў. Сярод іх – такія буйныя, як месы Баха і Моцарта, сімфоніі Каліннікава і Дворжака, “Малюнкі з выстаўкі” Мусаргскага. Дзве новыя канцэртныя праграмы прымеркавалі да 120-годдзя з дня нараджэння Пракоф’ева і да 200 годдзя з дня нараджэння Ліста. У свой час наш каллектыў зрабіўся ініцыятарам правядзення ў Магілёве шэрагу гарадскіх музычных форумаў. Публіка чакае іх з нецярпялівасцю, бо кожным разам мы прадстаўляем нешта новае. Напрыклад, штогод у студзені, пачынаючы з 2006-га, прэзентуем праграму “Моцартыяна”. 3 2005-га, звычайна ў сакавіку, ладзім цыкл музычных вечарын у рамках фестывалю “Bach-collegium”. Яшчэ даўнейшыя традыцыі, ажно з 1994 года, маюць канцэрты праваслаўных спеваў “Магілёўскі харавы сабор”, якія ўшаноўваюць памяць архіепіскапа Георгія Kaнicкara. Для ўдзелу ў сумесных праектах часта запрашаем знаных вакалістаў, асабліва — салістаў нашага Вялікага тэатра Сяргея Франкоўскага і Hiну Шарубіну, чыё творчае сталенне звязана з магілёўскай зямлёй…

—   Неаднойчы чула, як цёпла адгукаюцца пра вас многія беларускія кампазітары, чые сачыненні вы з ахвотай уключаеце ў свае праграмы…

—   Вядома, мне заўжды хацелася, каб жыхары горада i Магілёўшчыны знаёміліся з новымі сачыненнямі нацыянальных аўтараў. Толькі летась выконвалі творы Дзмітрыя Смольскага, Людмілы Шлег, Вячаслава Кузняцова, Галіны Гарэлавай, Мікалая Літвіна, Сяргея Бугасава, Аліны Безенсон. У папярэднія гады — Алены Атрашкевіч, Аляксандра Рашчынскага, Biктаpa Кажухара.

—   А ваша супрацоўніцтва з музыкантамі Венесуэлы?

— Сапраўды, за дырыжорскім пультам аркестра нашай капэлы неаднойчы стаяў Херарда Марцінэс Эстрада. Ён — скрыпач, дырыжор i адначасова першы сакратар Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь. Вынікам такога супрацоўніцтва стаўся шэраг сумесных праектаў: летась у маі Дні Венесуэлы прайшлі ў Оршы, у кастрычніку — у Магілёве. У полацкім Сафійскім саборы мы разам прэзентавалі Фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, на сцэне Палаца дзяцей і моладзі ў Мінску ладзілі свята “Лацінаамерыканская вербена”. А на Міжнародным фестывалі “Залаты шлягер-2011″ у Канцэртнай зале “Магілёў” давалі праграму “Шлягеры лацінаамерыканскай музыкі”. Нашы музыканты былі вельмі расчулены падарункамі: флейтай-пікала “Yamaha”, маршавым бас-барабанам “Chester”. Гэта быў знак падзякі капэле за дапамогу ў правядзенні музычных імпрэз, арганізаваных Пасольствам сумесна з Лаціна-амерыканскім культурным цэнтрам імя Сімона Балівара.