Лепшыя на міжнародным узроўні

Сінькевіч, Г. Лепшыя на міжнародным узроўні : [Магілёўскі архітэктурна-будаўнічы каледж прызнаны лепшым сярод устаноў сярэдняй прафесійнай адукацыі па выньках Міжнароднай алімпіяды "IT-планета"] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 7 жніўня. — С. 4. 

Магілёўскі архітэктурна-будаўнічы каледж у складзе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта прызнаны лепшым сярод беларускіх устаноў сярэдняй прафесійнай адукацыі па выніках адборачных этапаў XI Міжнароднай алімпіяды ў сферы інфармацыйных тэхналогій “ІТ-планета — 2017/2018″.

нтэлектуальныя спаборніцтвы, нацэленыя на падтрымку актыўнай і таленавітай моладзі, а таксама павышэнне якасці адукацыі і падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы інфармацыйных тэхналогій, доўжыліся паўгода. Толькі ў адборачных турах у розных намінацыях выступілі тысячы навучэнцаў і студэнтаў з адзінаццаці краін свету, — расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце каледжа Вольга Алекса.

Паводле яе слоў, ганаровае звание лепшага для каледжа заваявалі яго навучэнцы Кірыл Ганакоў і Андрэй Гаўрыленка. Хлопцы занялі 2-е і 3-е месцы сярод прадстаўнікоў устаноў ССА Беларусі ў другім этапе алімпіяды ў намінацыі “3D-мадэляванне”.

— Па заданні алімпіяды трэба было спраектаваць на ўскраіне мегаполіса будучыні інфраструктуру для касмічнага турызму. Кірыл і Андрэй з дапамогай камп’ютарнай графікі падрыхтавалі максімальна блізкі да фотарэалізму малюнак праекта. Увасобіць ідэю дапамаглі сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, якія дазваляюць убачыць аб’екты ў трохмернай прасторы, — адзначыла Вольта Анатольеўна.

Цікавасць да інфармацыйных тэхналогій навучэнцам прывіла выкладчык каледжа Жанна Міхай-лаўна Дышчанка, якая не ўпершыню прыводзіць сваіх навучэнцаў да вучэбных поспехаў.