У саюзнай моладзі паявіцца свая стратэгія развіцця

Бачкарова, Ю. У саюзнай моладзі паявіцца свая стратэгія развіцця : [ІV маладзёжны форум Беларусі і Расіі] / Ю. Бачкарова // Настаўніцкая газета. — 2018. — 13 кастрычніка. — С. 5.

Стратэгія развіцця маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы будзе распрацавана ў найбліжэйшыя два гады сіламі грамадскіх аб’яднанняў, парламентарыяў, органаў выканаўчай улады дзвюх краін. Пра намер ператварыць гэтую ініцыятыву ў жыццё расказалі арганізатары IV Маладзёжнага форуму Беларусі і Расіі “Моладзь за Саюзную дзяржаву” на падвядзенні вынікаў двухдзённай сустрэчы.

“Стратэгія — гэта дакумент, які можа вырашыць вялікую колькасць праблем на шляху інтэграцыі моладзі дзвюх краін, падкрэсліў старшыня Асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў “Нацыянальны савет маладзёжных і дзіцячых аб’яднанняў Расіі” Рыгор Петушкоў. Пытанні, якія сёння хвалююць моладзь, неабходна ўрэгуляваць і глядзець наперад сапраўды як Саюзная дзяржава, дзе ў юных грамадзян агульныя правы і роўныя магчымасці. Гэты шлях трэба прайсці, хоць напрацовак у частцы нарматыўна-прававога рэгулявання маладзёжнай палітыкі многа і ў Беларусі, і ў Расіі”.

Таксама ён падкрэсліў, што ў перспектыве стратэгія стане адным з тых яркіх актуальных дакументаў, палажэнні якога не проста застануцца на паперы, а будуць працаваць і адказваць усім патрабаванням моладзі, процідзейнічаць выклікам і пагрозам сучаснасці. Акрамя таго, адзіная стратэп’я будзе спрыяць далейшай інтэграцыі і развіццю ўзаемаадносін паміж моладдзю дзвюх краін.

Дакумент будзе распрацаваны да 2030 года па аналогіі з іншымі міжнароднымі арганізацыямі. На дадзеным этапе ствараецца рабочая група, у якую ўвойдуць прадстаўнікі дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, парламентарыі, а таксама прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, адказных за рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі.

Узаемадзеянне будзе выпрацоўвацца па розных напрамках: патрыятызм, выхаванне, спорт, культура, адукацыя, навука… Напрыклад, ёсць ідэя развіцця маладзёжнага турызму, якая дазволіць жыхарам дзвюх краін бліжэй даведацца адно пра аднаго. Ужо з’явілася ініцыятыва стварэння маладзёжных агітцягнікоў з адпаведнай тэматычнай праграмай. У перспектыве яны будуць курсіраваць ад Брэста да Уладзівастока, дазваляючы моладзі дзвюх краін знаёміцца і мець зносіны са сваімі аднагодкамі з блізкага замежжа.

Яшчэ адна тэма, якая, на думку моладзі, патрабуе інтэнсіўнага развіцця, арганізацыя адзінай медыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы і ўзаемадзеянне на ўзроўні ІТ. Таксама на форуме прадстаўнікі дзвюх краін неаднаразова выказваліся аб стварэнні сучаснай маладзёжнай інфраструюуры, адкрытай прасторы, дзе маладыя людзі змогуць бесперашкодна кантактаваць і абменьвацца інфармацыяй.

Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі пытанні ўзаемадзеяння інстытутаў грамадзянскай супольнасці Расіі і Беларусі на міжнародных пляцоўках. Напрыклад, моладзь дзвюх краін гатова аб’яднаць намаганні ў процідзеянні перапісванню нашай агульнай гісторыі у прыватнасці гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Маладыя беларусы і расіяне нацэлены на адраджэнне сумесных маладзёжных будоўляў і развіццё студатрадаўскага руху. У сувязі з гэтым плануецца ўрэгуляваць шэраг адпаведных заканадаўчых нюансаў, якія таксама будуць вырашацца пры дапамозе распрацаванай стратэгіі. Напрыклад, сёння і на тэрыторыі Расіі, і ў Беларусі байцы студатрадаў вызваляюцца ад падатковых вылічэнняў, аднак удзельнікі беларускіх будатрадаў не могуць не плаціць падаткі ў Расійскай Федэрацыі і наадварот.

Бакі таксама будуць актыўна працаваць над прыцягненнем маладых людзей да прадпрымальніцкай дзейнасці: ім будуць тлумачыць асноўныя нормы заканадаўства дзвюх краін у гэтай сферы, расказваць, як адкрыць сваю справу на тэрыторыі адной з дзяржаў. Першым крокам на шляху да сумесных камерцыйных праектаў стане беларуска-расійскі маладзёжны бізнес-інкубатар, які пройдзе ў лістападзе гэтага года і стане зыходнай кропкай у развіцці маладзёжнага супрацоўніцтва ў прапанаваным кірунку.

“Мы ставім перад сабой канкрэтныя планы і будзем дабівацца ў сумеснай працы пэўных вынікаў, адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ дзмітрый Варанюк. Так, мы павінны разумець, да чаго мы прыйдзем праз пэўны час: колькі адбудзецца абменаў, якія выявім праблемы, якія шляхі іх вырашэння зможам прапанаваць… Уже сёння практычным вынікам двухдзённага форуму стала падпісанне шэрагу пагадненняў паміж рэгіёнамі Расіі і Беларусі”.

ХІІ Маладзёжны форум “Моладзь за Саюзную дзяржаву” праходзіў у Магілёве ў рамках афіцыйнай праграмы V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Паводле слоў Дзмітрыя Варанюка, упершыню месцам правядзення гэтага маштабнага мерапрыемства стаў абласны цэнтр, а не сталіца адной з дзяржаў, як гэта было раней. “Ключавая асаблівасць гэтага маладзёжнага Форуму міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, падкрэсліў ён. Мы даўно сябруем буйнымі арганізацыямі дзвюх краін, аднак у нас вельмі мала менавіта рэгіянальных праектаў. На гэта і была накіравана наша двухдзённая сумесная праца”.

Удзел у мерапрыемстве ўзялі 50 чалавек – па 25 актывістаў ад кожнай краіны. З беларускага боку былі прадстаўнікі ўсіх абласцей, з расійскага — дзесяці рэгіёнаў. Кожны з прэтэндэнтаў прайшоў сур’ёзны адбор: на адно месца ў складзе дэлегацыі прэтэндавалі амаль 5 чалавек. Беларусь на форуме прадставілі члены БРСМ, піянерскай арганізацыі, лідары студэнцкай, працоўнай і сельскай моладзі, маладзёжныя парламентарыі. З суседняй дзяржавы на сустрэчу прыехалі прадстаўнікі Расійскага саюза моладзі, палітычных аб’яднанняў і скаўцкіх арганізацый, члены Нацыянальнага савета маладзёжных і дзіцячых аб’яднанняў Расіі.

Юлія БАЧКАРОВА.