Запрашэнне папрацаваць у рэстаранах Варшавы

Запрашэнне папрацаваць у рэстаранах Варшавы : [X Усяпольскі кулінарны конкурс "Польская кулінарыя на Мазовіі"] / падрахтавала Алла Клюйко // Настаўницкая газета. – 2018. – 13 снежня. – С. 3.


3 поспехам і прызнаннем вярнулася команда Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання з X Усяпольского кулінарнага конкурсу пад назвай “Польская кулінарыя на Мазовіі” (Варшава).

Як расказала прарэктар універсітэта эксперт WorldSkills Belarus па кампетэнцыі “Кулінарнае мастацтва” Вольга Уладзіміраўна Мацікава, тэта спаборніцтва праводзіцца сярод навучальных устаноў рэгіёнаў Польшчы, якія рыхтуюць кадры для індустрыі харчавання.

Каманда з Беларусі прымала ў ім удзел упершыню, папярэдне прайшоўшы конкурсныя адборы. У склад каманды ўвайшлі трое студэнтаў універсітэта, якія выступілі ў 2 прафесійных кампетэнцыях. Ягор Акунёў, Кацярына Чурбанава прадстаўлялі сваё майстэрства ў кампетэнцыі “Кулінарнае мастацтва”, а ў кампетэнцыі “Рэстаранны сэрвіс” выступіла студэнтка 5 курса спецыяльнасці “Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (грамадскае харчаванне)” Дар’я Ерафеенка, якая перамагла ў Нацыянальным чэмпіянаце WorldSkills-2018. У склад конкурснага задания Дар’і ўвайшлі тэарэтычны тэст на англійскай і польскай мовах; сервіроўка стала па тэме “Вячэра з шампанскім”; падача венскага снедання для 1 госця; філетыраванне стронгі (уяўляе сабой кулінарны працэс, які прадугледжвае разбіранне рыбы). Згодна з заданием, трэба было аддзяліць у рыбы мякаць ад костак, скуры, плёнкі. Дар’я рабіла тэта на вачах кліента, выконваючы ўсе правілы Gueridon service (тэта найвышэйшы ўзровень рэстараннага сэрвісу, калі страва гатуецца афіцыянтам на спецыяльнай калясцы каля століка з кліентамі рэстарана). Потым канкурсантка сервіравала стол, выкарыстоўваючы толькі тое абсталяванне, посуд i сталовыя прыборы, якія былі прапанаваны арганізатарамі конкурсу, Самае цікавае, што падаваць гатовую страву трэба было кліенту, у ролі якога выступаў член журы. Ён і іншыя суддзі адобрылі выкананне задания Дар’яй па філетыраванні стронгі. Акрамя таго, былі высока ацэнены сервіроўка стала і выкарыстанне сталовых прылад. Дар’я з цеплынёй і добразычлівасцю паставілася да свайго кліента і бездакорна падала страву згодна з агульнапрынятай сусветнай практыкай.

Па кампетэнцыі “Кулінарнае мастацтва” ўдзельнікі нашай каманды гатавалі вытанчаныя гарачыя закускі і стравы. Так, гарачая закуска ўяўляла сабой філе ліня з гарнірам у выглядзе мускатнага бульбянога пюрэ і падліўкі з ферментаваных таматаў. Усе гэтыя інгрэдыенты былі дэкарыраваны падліўкай з печанага часнаку. У закуску ўвайшлі таксама барадзінскі хлеб, цыбуляпарэй фры, зялёны алей і зеляніна. Другая гарачая страва складалася з медальёнаў з мяса індычкі з Гарбузовым пюрэ, падліўкі з печанага часнаку. Усё тэта было дэкарыравана зялёным алеем і зелянінай.

Па агульным прызнанні журы і экспертаў, каманда з Беларусі прадэманстравала высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі. Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання былі ўзнагароджаны Кубкам “Лепты на смак”, дыпломамі і медалям!, атрымалі каштоўныя прызы і запрашэнне папрацаваць у лепшых рэстаранах Варшавы.

Таксама канкурсанты прынялі ўдзел у майстар-класах ад лепшых шэфповараў і прыгатавалі арыгінальныя кактэйлі.

Будучыя кулінары правялі майстар-клас па гатаванні дранікаў у розных рецэптурных варыяцыях.

Акрамя В.У.Мацікавай, каманду да спаборніцтваў рыхтавала Таццяна Міхайлаўна Рыбакова, эксперт WorldSkills Belarus па кампетэнцыі “Рэстаранны сэрвіс”.

Падрыхтавала Ала КЛЮЙКО