Станіслаў Богуш – Сестранцэвіч

Якцевіч, З. Станіслаў Богуш – Сестранцэвіч / З. Якцевіч // Вестнік Магілёва. — 1992. — 11 снежня.

Нарадзіўся Станіслаў Іванавіч у весцы ЗанкІ Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці ў небагатай сям’і кальвіністаў. Маладому Станиславу, як кажуць, пашанцавала на спонсараў, і ён меў магчымасць навучацца ў лепшых навучальных установах Еўропы: Кругяўцы (Калінінград), Франкфурце, Амстэрдаме і Лондане. Здольны хлапец авалодаў амаль усімі тагачаснымі літаратурнымі мовамі і, калі ён вярнуўся на радзіму, бацька зрабіў з яго гандляра. Але ўжо пад час першай сваёй камерцыйнай вандроўкі ён быў абрабаваны. Пасля гэтага юнак падаўся ў афіцэры прускай арміі. Прынцыповасць, тэмперамент і дуэлі прывялі маладога капітана да звальнення, і ён вярнуўся дамоў, дзе ўступіў у літоўскую гвардыю. Будучы ўжо капітанам, ён быў паранены пад час адной з ваенных аперацый і падаў у адстаўку. Нешчаслівае каханне у час настаўнічання ў Радзівілаў (каханая была каталічкай і пажадала, каб ён таксама прыняў яе веру, што і зрабіў Станіслаў, але шлюб не адбыўся) падштурхнула яго да духоўнага шляху, і ён скончыў у 1763 годзе галоўную школу пісараў ў Варшаве і атрымаў прыход ў Гомлі.

Кар’ера маладога святара пайшла ўгару пасля ягонай пропаведзі з нагоды няўдалага замаху на караля Рэчы Паспалітай С. Панятоўскага ў 1770 годзе. Першы падзел Рэчы Паспалітай (1772 год) зрабіў яго кіраўніком новастворанага беларускага біскупства, якое ахоплівала фактычнаўсю каталіцкую царкву Расеі. Дзякуючы падтрымцы Екацярыны II Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч адчыніў на БеларусІ школы, садзейнічаў адкрыццю Віленскага ўніверсітэта, выступаў супраць разумовага прыгнёту і схаластыкі.

Менавіта рускай імператрыцы была прысвечана напісанная С. Богуійам-Сестранцэвічам вершаваная трагедыя “Пцыя ў Таўрыдзе”, якая была выдадзена ў 1783 годзе ў Магілёве ў заснаванай ім друкарні. Твор быў пастаўлены ў ягоным Магілёўскім тэатры, а таксама ў іншых рускіх тэатрах. Акрамя гэтага Станіслаў Іванавіч, будучы ў Магілёве, напісаў і выдаў у сваёй друкарні шэраг грунтоўных гісторыка-краязнаўчых прац: “Аб Заходняй Расіі”, Тісторыя Таўрыі’, “Аб паходжанні славян і сарматаў”, “А6 паходжанні рускай мовы”, У рукапісах засіаліся “Літоўская (беларуская) граматыка”, “Слоўнік роднай мовы, а таксама шэраг іншых літаратурных і навуковых твораў. У 1872 годзе спадчыну С Богуша-Сестранцэвіча часткова выдаў А. Вярыга-Дарэйскі.

Безумоўна, з дзейнасцю гэтага чалавека ў Магілёве звязана пабудова палаца (Ленінская,25), перабудова касцёла Станіслава, а таксама далейшае яго ўнутранае аздабленне. У ягонай рэзідэнцыі ў Маляцічах, што пад Мсціславам, быў пабудаваны першакласны архітэктурны ансамбль – копія Сабора Пятра ў Рыме. Акрамя друкарні ім былі адчыйены шэраг мануфактур у горадзе і ваколіцах, а таксама тэатр.

3 1798 года Станіслаў Іванавіч жыў і працаваў у Пецербурзе, дзе займау пасаду мітрапаліта каталіцкай царквы. У 1813 годзе быў абраны прэзідэнтам Вольнага эканамічнага таварыства, абіраўся сябрам Расійскай акадэміі навук, Пецербург-скай медыка-хірургічнайакадэміі, акрамя гэтага ён працягваў сваю літаратурную і навуковую дзейнасць, з яўляўся ініцыятарам выдання календароў.

Варта прыгадаць, што Станіслаў Богуш-СестранцэвІч прыходзіўся родным дзядзькам Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Апошні, дарэчы, ураджэнец Магілёўшчыны, працягнуў працу свайго дзядзькі па ўдасканаленню беларускай дыялектнай мовы.

Памёр С. I. Богуш-Сестранцэвіч 1 снежня 1826 года ў Пецербурзе.

Памяць аб гэтым выдатным вучоным і літаратары, царкоўным і грамадскім дзеячы неабходна ўшанаваць у Магілёве.

З. ЯЦКЕВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: арцыбіскуп

С. Богуйі-Сестранцэвім,