Выдатны філолаг

Ножнікаў, М. Выдатны філолаг / М. Ножнікаў // Вестник могилева. — 1992. — 9 октября.

Споўніліся 190 год з дня нараджэння вядомага беларускага, рускага і ўкраінскага вучонага-мовазнаўцы і педагога Фёдара Спірыдонавіча Шымкевіча, які нарадзіўся ў Магілёзе 16(28) лютага 1802 года.

На прыкладзе яго дзейнасці можна наглядна бачыць еднасць каранёў гісторыі і культуры трох нашых усходнеславянскіх народаў. У 1827 г. Шымкевіч скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію, але далейшыя яго заняткі былі большей часткай не па эдукацыі, а па прызванні.

Лёс адвёў гэтаму таленазітгму чалавеку усяго 41 год жыцця, з якіх непасрэдна навуховая работа займае толькі 15 год. Аднак яго творчасць займае адметнае месца ў славянскай філалогіі.

Фёдар Шымкевіч адзін зрабіў тое, чым цяпер на поўным напружанні займаюцца цэлыя навуковыя калектывы. Гэта ў першую чаргу першы ў гісторыі айчыннай лексікаграфіі этымалагічны слоўнік рускай мовы (фактычна ўсіх усходнеслазянсхіх моў) пад назвай “Карняслоў рускай мовы, параўнаны з усімі найгалоўнейшымі славянскімі гаворкамі і з дваццаццю чатырма замежнымі мовамі”. Часткі 1-я і 2-я выйшлі з друку ў 1842 г.

Наш зямляк грунтоўна даследаваў старажытныя летапісы і другія помнікі беларускай, рускай і ўкраінскай моў – аб гэтым сведчаць працы “Погляд на расійскія летапісы ў філалагічных адносінах” што выйшла пад псеўданімам “Фёдар Касцеша” ў 1830 г., “Апісанне рукапісаў”, яхія знаходзяцца ў бібліятэцы Кіеўскай ахадзміі (1830). У рукапіснай спадчыне Ф. Шымкевіча засталіся слоўнікі беларускай, украінскай, сербахарвацкай, аерхнелужыцкай, гоцкай і славенскай моў, “Нямецкая граматыка” і другія навуховыя работы.

Шхада толькі, што на радзіме – у Магілёве не вельмі добра ведаюць пра знакамітага вучонага. У 12-томнай Беларусхай Сзвецкай энцыклапедыі (выйшла ў 1969-75 гг.) і наступных 5-томных яе выпусках пра Шымкевіча не было ніводнага радка Толькі нядаўна у 5-м томе “Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі” былі ўпершыню надрукаваны звесткі пра аыдатнага мовазнаўцу, ураджэнца г. Магілёва. Несумненнаў бліжэйшым будучым нас чакае яшчэ нямала падобных адкрыццяў і знаходак на ніве роднай гісторыі.

М. НОЖНІКАЎ