Да “…Шлягера” з маніторынгам

Да “…Шлягера” з маніторынгам : у Магілёве завяршыўся Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер-2011” // Культура. — 2011. — 15 кастрычніка. — С. 7.

У Магілёве завяршыўся Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер-2011″.

Як зазначыў пад час форуму мніністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, Магілёўшчына вылучаецца сярод іншых рэгіёнаў яркімi самабытнымі фестывалямі i праектамі ў сферы культуры. На яго думку, важна, што гэтым разам арганізатары музычнага форуму звярнулі ўвагу на беларускіх выканаўцаў, айчыннае мастацтва i музычную спадчыну. Праект значна пашырыў сваю шматгранную палітру: тэта класічная, народная музыка, аўтарская песня, тэатральнае мастацтва.

А як паведаміў журналістам пасля завяршэння “Залатога шлягера” старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Pyднік, фестываль абышоўся бюджэту ў 700 мільёнаў рублёў. Як адзначаюць арганізатары, “Залаты шлягер” за кошт продажу білетаў i спонсарскай падтрымкі акупіў сябе прыкладна на 80 — 90 %, а ў перспектыве форум плануецца перавесці на рэйкі самаакупнacцi. Есць i задумка стварэння дырэкцыі фестывалю.

Падвесці ж іншыя творчыя ды арганізацыйныя вынікі форуму мы папраcілi начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Сінкаўца.

— Галоўнае на фестывалі, — зазначыў Анатоль Анатольевіч, — гэта тое, як яго ўспрымуць публіка i госцi. Напярэдадні мы праводзілі манігорынг, высвятлялі пажаданні слухачоў i запрашалі выстyпіць менавіта тых, каго яны xaцeлі бычыць. Таму не дзiва, што i жыхары нашага горада, i ўдзельнікі свята далі яму самую высокую ацэнку. Думаю, гэта правільны падыход — улічваць пажаданні публікі.

Увогуле ж, “Залатых шлягераў” сёлета было быццам некалькі: быў “…Шлягер” эстрадны, харэаграфічны, духавы, тэатральны — мы імкнуліся ахапiць усе жанры i віды мастацтваў, паўсюль знайсці свае “хіты”. I, што вельмі важна, — хацелася ўшанаваць любімых артыстаў. Упершыню на нашым фестывалі для ix была зроблена “чырвоная дарожка”, а знакамітасці пад’язджалі да яе — на рэтрааўтамабілях. Спадабалася i caмім зоркам, i, вядома, гледачам! А яшчэ нашы славутасці папоўнілі жывапісную калекцыю: па нашай просьбе зоркі напісалі 13 выяўленчых работ — свае партрэты. Спраўдзіў фестываль і фінансавыя разлікі. Білеты былі ад 20 да 200 тысяч рублёў, i паўсюль — аншлагі. Прайшоў i шэраг бясплатных мерапрыемстваў, шмат цікавага адбывалася на вyлiцax горада. А як запаліў публіку наш знакаміты ансамбль “Бяседа”! Ён браў удзел у канцэртнай праграме “Карагод дружбы”, дзе выступаў разам з творчымi калектывамі i выканаўцамі з Pacii ды Украіны. Усяго не пералічыць! I ўсё прайшло — на найвышэйшым узроўні. Адно, чаго цяперашняму “Залатому шлягеру”, можа, крыху бракавала, — гэта конкурснай інтрыгі. Планавалі, як раней, правесці конкурс вакальна-інструментальных ансамбляў, але не набралі дастатковай колькасці ўдзельнікаў. Таму вырашылі да наступнага фестывалю абавязкова адродзім конкурс маладых выканаўцаў, mякi існаваў у нас калісьці.