Паштовая, Ветраная, Садовая…

Яцкевіч, З. Паштовая, Ветраная, Садовая… / З. Яцкевич // Ратуша. — 1992. — 20 кастрычніка — с. 6.

Сёння, паважаныя чытачы, мы запрашаем вас зрабіць невялікую прагулку па некалькіх цэнтралычых вуліцах Магілева Прайсці па іх няспешнай хадой, дзенідзе спыніцца, угледзецца ў рысы старога го рада, яго адметных будынкаў і другіх месц, успомніць гісторыю іх, a iншы раз i тых дамоў, што не захаваліся да нашых дзён.

Зараз яны носяць назвы Ленінская, Карла Лібкнехта, Піянерская, Будзённага Магчыма, яны былі лагічнымі з бальшавіцнага погляду, але ж з біяграфіяй го рада імёны гэтыя нiяк не звязаны, або звязаны вельмі ўмоўна.

Спачатку згадаем агульны выгляд планіроўкі го рада і тое месца, што займаюць у ёй названыя вуліцы.

СУЧАСНАЯ планіроўка Магілёва пачала складвацца каля 500 год таму назад з пачатку 16 стагоддзя. Тады на тэрыторыі т. зв. парка імя Горкага ўзняўся драўляны замак, які стаў гістарычным ядром будучага паселішча. Ад яго разышліся шляхі на Быхаў, Чавусы, Шклоў, Вільню, якія з цягам часу былі забудаваны і ператварыліся ў гарадскія вуліцы з адпаведнымі назвамі.

Вакол замку, суседняга з ім гандлёвага пляцу (Савецкая плошча) узніклі пасады Нагорны, Шклоўскі, прадмесці Дубравенскае, Віленскае і другія.

На пачатку 17 ст. Стары і Новы горвд апаясалі абарончыя валы з бастыёнамі. Тэрыторыго першага абмяжоўвалі сучасныя вал Чырвонай Зоркі, вуліца Болдзіна, рака Дубравенка. друюга — вуліцьі Ш, Будзённага, Яцына, Мянжынскага і шэраг іншых.

Як бачым, вуліцы, што нас цікавяць, знаходзіліся ў Новым горадзе і прымыкалі. сваей паўночнай часткай да абарончых збудаванняў. А месца іх размяшчэння на працягу стагоддзяў мела назву Нагорскага (потым Шклоўскага) прадмесця. Побач былі Курдзянёўская сотня і брама.

Значную частку гэтай тэрыторыі займалі ральныя (пахатныя) землі. Сярод насельніцтва было шмат рамеснікаў, але жылі і багатыя, знакамітыя людзі. Напрыклад, побач на вул. Зенкавецкай (цяпер завуп. Мігая), меў дом войт (галава магістрата) Магілёва Казановіч, які быў адным з актыўных удзельнікаў гарадскога паўстання 1661 г. Захаваўся адзін са старэйшых увогуле мураваных будынкаў Магілёва (вул. Ленінская, 37) які быў узведзены хутчэй за ўсё ў канцы 18 ст. — дом бурмістра Анташкевіча. Тут у 1780 г. спыняўся аўстрыйскі імператар Іосіф II, што прыязджаў на сустрэчу з рускай імператрыцай Кацярынай II.

У ты я часы вул. К.Лібкнехта мела наэву Паштовай, Ленінская звалася Ветранай (з сярэдзіны 19 ст. — Вялікай Садовай). Зялёная — Піянерскай (у 19 ст. Малой Садовай), Будэёнага – Сувораўска Апошняя, па ўсім відаць, узнікла пасля ліквідецыі абарончага вала і рова.

Сёння тэты квартал мае форму выцягнутага прамавугольніка і з’яўляецца адным з самых вялікі х у гістарычным цэнтры. Бясспрэчна, што даўней ён меў не завулкі, якія дзялілі яго на некалькі меншых горадабудаўнічых структур, а своеасаблівыя падкварталы. Тэта характэрна і для Магілёва (напрыклад, Круты завулак) і для другіх гарадоў. Нават на планах горада 19 ст, ёсць завулак, які амаль перпендыкулярна перасякае квартал у раёне дома Анташкевіча. На планах жа 20 ст. яго ўжо няма.

Быў і яшчэ адзім завулак, які быў хутчэй за ўсё працягам Зенкавецкай вуліцы (зав.Мігая), праходзіў праз квартал, перасякаў Пі янерскую і злучаўся з вуліцай, што ішла да Вялікай Мяшчанскай (цяпер В.Грамадзянская). Тэта было да 18 ст., бо потым тут месціліся казармы І школа партупей-прапаршчыкаў 1-й рускай арміі, а затым — магілёўская мужчынская гімназія. Тэрыторыя, якую займалі ваенныя, амаль супадала з сённяшняй СШ № 3, толькі выходзіла яшчэ на вул. Зялёную (Піянерская).

У 1830 г. яна адышла да гімназіі, якая затым набыла І пляц габрэя Вольпіна І, дзякуючы падарунку купцом І-Й гільдзіі Мястковым свайго пляцу, стала абмяжоўвацца вуліцамі Ветранай, Суворава, Зялёнай І завулкам ля дома Анташкевіча.

У канцы 19 ст. тут былі два Мураваныя будынкі і каля дзесятка драўляных. У 2-павяровым корпусе гімназіі акрамя класаў на другім паверсе месцілася царква св. вялікага князя Аляксандра Неўскага. Другі мураваны дом «Благародны пансіён», дзе потым бы лі вучнёўскі я кватэры. Невялікі кавалак пляцу (што гыходзіў на Малую Садовую) быў уступлены гарадскому вучылішчу.

Будынак гімназіі, з густам аздоблены рызалітемі, гзымсавымі паяскамі, ліштвамі і часткова пиастрами, цяпер, на жаль, знаходзіцца ў аварыйным (хутчэй крытычным) стене, нягледэячы на чорную шыльду на сцяне «Знаходзіцца на капітальным рамонце».

Згаданы ўжо дом Анташкевіча мае рысы барока і класціцызму. Мураваны, двухпавярховы, з масандравым дахам, глыбокім падвалам, ён з’яўляецца цікавым ломнікам дойлідства 17-18 ст. ст. У 1978 г. ён быу адрэстаўрырав.імьі і там размясціўся мемарыяльны музей акадэміка жьівапісу В.К Бялыніцкага-Бірулі

Побач (вул. Ленінская, 37) стаіць  адзін з прыгажэйшых дамоу старога горада (архітэнгура эклек тычная) — былая уласнасць купца Бабовіка. Тут на першым паверсе быу рэстаран «Франсуа», а на 2-3-м — пакоі. Пазней тут былі буфет таварыства «Праца» тры грамадзянскім клубе, у савецкі час — настаўніцкі інстытут. Цяпер на Ленінскай працуюць яга факультэты — філалагічны і ваеннаспартыўны.

Дом спалучве ў сабе рысы стыляў позняга класіцызму, псеўдарускага і мадэрну. Яго фасад аздоблены руставанымі рэзалітамі, пілястрамі, дэкаратыўнымі атыкамі (на адной з іх разегкі з датамі, на двух — даты 1898 г. на цэнтральнай — 1953), балконамі з ажурнымі металічнымі агароджамі.

На вуглу Ветранаи і Паштовай доуп час стаяла паштовая станцыя. У 1820 г. і 1824 г.г. тут пабываў і напэўна мяняў коней А.С.Пушкін. Дзесьці ў сярэдзіне 19 ст. была ўзведзена 2-павярховая мураваная паштовая кантора. Гэга адбылося хутчэй за усе пасля пажару 21 ліпеня 1948 г., калі гарэлі будынкі на Ветранаи і Паштовай.

Яе будынак нагадвау дамы насупраць, што захаваліся да нашых дзен. Там, дзе цяпер магазін «Белвестп і інш. Пазней, акрамя паштоваи канторы, там месціліся тэлеграф і тэлефонная станцыя. Сёння на месцы былой канторы (разбурена ў вайну) стаіць 4-павярховы інтэрнат падінстытута ў стылі аркітэктурнага сацрэалізму 50-х г.г. За сучасным 5-павярховым корпусам вылічальнага цэнтра ( на Піянерскай — Лібкнехта) стаіць 2-павярховы мураваны дом №18 узведзены ў канцы 19 ст.

Раней ён меў чырвоны колер (без отынку), цяпер — шэры — атынкаваны (цяпер на рэканструкцыі).

У дэкоры галоўнага фасада выкарыстаны нішы, вокны аздоблены сандрыкамі, дах вальмавы.

Археалагічныя доследы засведчылі: людзі жылі тут з канца 16 ст.

Двух-трохпавярховыя дамы на э, вул. Піянерскай (№ 24, 26, 28 у якіх аўдыторыі і інтэрнат вучылішча культуры і ўстанова) мяркуючы па выгляду, пабудаваны не пазней другой паловы 50-х г.г. нашага стагоддзя, аднак ёсць меркаванне, што дамы № 24, 26 з’явіліся раней.

Трохпавярховы дом на вул. Будзённага (і Піянерская таксама), адзіны з першых жылых дамоў для рабочых, узведзены ў савецкі час у 30-я г.г., гараджане так і завуць дом Будзённага. Гэта архітэктура канструктывізму. Падобныя у нас ёсць на Першамайскай (№ 22 і N 30).

..Не ўсе дамы, пра якія мы расказалі, з’яўляюцца помнікамі архітэктуры (у класічным вызначэнні). На тэты тытул прэтэндуюць бадай толькі дамы № 35, 37, 41 па вул. Ленінскай і № 18 па Піянерскай. Аднак кожны з іх у гістарычнай забудове займае свае адметнае, лагічнае месца. Усе патрабуюЦь беражлівых адносін, рамонту або рэстаўрацыі (акрамя дому Анташкевіча) і правядзення папярэдніх комплексных навуковых даследаванняў. Неабходна і рэканструкцыя комплексу СШ № 3 з будынкам былой мужчынскай гімназіі.

А каб ветры эпох адчуваліся лепш, неабходна вярнуць вуліцам іх першапачатковыя імёны: Ветраная, Садовая, Зялёная, Паштовая.

З. Яцкевич