Яцкевіч, З. Спірыдон Собаль / З. Яцкевич // Вестник могилева. — 1992. — 14 августа.

У мінулым годзе зусім неўпрыкмет прайшла цікавая дата з гісторыі Магілёва – 375 год заснавання першай у горадэе друкарні, якая належала мясцоваму праваслаўнаму братству. Пра яе згадала толькі Магілёўская праўда” у штомесячным “Магілёўскім календары”.

Адным са славутых працаўнікоў гэтай друкарні і рупліўцаў на ніве беларускай асветы і культуры быў наш зямляк Спірыдон Собаль, пра якога большасць гараджан нічога і не чула. Не тое, што, скажам, пра рускага прешадрукара Івана Фёдарава. Дарэчы, беларуса, як сёння сцвярджаюць многія навукоўцы.

Спірыдон Багданавіч Собаль нарадзіўся недзе ў 80-90-я гады 16-га стагоддзя ў сям’і магілёўскага купца і бургамістра Багдана Іванавіча. Апошні быў актыўным удзельнікам гарадскіх паўстанняў, што адбыліся ў Магілёве ў 1606-1610 г.. I. верагодна, быў пакараны разам з іншымі ўдзельнікамі. У тэты ж час (пач. XVII ст.) малады Спірыдон працуе настаўнікам Магілёўскай брацкай школы і прымае ўдзел у выданні першай вядомай друкаванай кнігі “Служэбнік”, якая выйшла у брацкай друкарні ў 1616 г. У сувязі з тым, што пасля падзей 1618 г. у Магілёве амаль – на 14 год былі зачынены усе праваслаўныя храмы, школы і друкарні, Собаль выехаў ў Кіеў, дзе з 1624 года працуе настаўнікам Кіеўскай брацкай школы і Кіева-Магілянскай акадэміі, а Ў 1628 г. ён адчыняе друкарню і пры падтрымцы мітрапаліта Івана Барэцкага выдае некалькі кніг маральна-навучальнага і рэлігійнага зместу.

У 1630 г. Спірыдон Собаль па запрашэнню мецэната Богдана Сцец-кевіча працуе у Куценскім манастыры, што пад Варшавай, дзе засноўвае друкарню і выдае шэраг кніг. Затым у 1635 г. ён адчыняе друкарню ў Буйнічах, што пад Магілёвам, дзе выходзіць “Псалтыр”. 3 1636 г. па 1639 г. Спірыдон Багданавіч працуе ў Магілёўскай брацкай друкарні, а таксама працуе рэктарам Магілёўскай брацкай школы. У тэты час друкуюцца “Буквар”, “Псалтыр”, “Тэстамент”, дзе ён выкарыстоўвае гравюры Божай Маці, Хрыста I інш. Па сутнасці ён з’яўляецца заснавальнікам магілёўскай школы гравюры, якая найбольш яскрава раскрылася ў канцы XVII ст.

Амаль усе творы С. Собаля неадна-разова перавыдаваліся як пры жыцці, так і пасля смерці. Часам тэта рабілася не зусім сумленна, як тэта было, напрыклад, у выпадку з мас-коўскім друкаром В. Пунцавым, які потым выдаваў працы Собаля пад сваім імем у Маскве.

С. Собаль каля 1640 г. падаўся ў манахі Кіеўскага брацкага манастыра, дзе працягваў сваю асветніцкую дзейнасць. Ён наладжвае добрыя сувязі з друкарамі Львова і Валахіі, дзе і памірае ў канцы 1645 г. у г. Малтанах (Валахія). Але яго прозвішча не знікае са старонак тагачасных дакументаў. Ягоны сын Іван Спірыдонавіч Собаль працуе талмачом (перакла-дальнікам) Пасольскага прыказу ў Маскве. Старэйшы сын друкаря Яўціхій Спірыдонавіч з’яўляецца ў Магілёве ў 1647 г. у якасці каралеўскага пісара і слугі кароннага кам цлера Е. Асмалінскага. Прозвішча Собаль і пазней неаднаразова сустракаецца ў кнігах па гісторыі Магілёва.

Тым, хто пажадае больш даведацца аб С. Собалі, прапануем наступную літаратуру:

  • Зернова А. С. “Белорусский печатник Соболь. Исследования и материалы”, 1965 г.;
  • Ботвинник М. “Откуда есть пошел букварь”, Мн., 1983 г.;
  • Шматов В. Ф. “Белорусская книжная гравюра XVI-XVIII ст.”, Мн., 1984 г.;
  • Дзярновіч А. “Аўтар першага буквара” изд, “Чырвоная Змена” I 10.09.1988 г.

3. ЯЦКЕВІЧ, археолаг