Будуць рыхтаваць пчаляроў

Будуць рыхтаваць пчаляроў : [вучэбны курс "Пчалярства" адкрываецца на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі МДУ імя А. Куляшова] // Настаўніцкая газета. — 2019. — 31 студзеня. — С. 6.

Новы вучэбны курс — “Пчалярства” — адкрываецца з 16 лютага на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі МДУ імя А.А.Куляшова. Па словах каардынатара і аднаго з распрацоўшчыкаў проекта, дацэнта кафедры прыродазнаўства і загадчыка аграбіялагічнай станцыі “Любуж” Аляксея Валер’евіча Ярмоленкі, вучэбная праграма разлічана на 48 гадзін і ўключае лекцыйныя і практычныя заняткі на вучэбным пчальніку.

За прапанаваны час слухачоў навучаць правільнай арганізацыі пчальніка і ўтрыманню пчаліных сем’яў, раскажуць аб развяд-зенні пчол, вытворчасці прадуктаў пчалярства і іх якасці, пра-філактыцы хвароб і мерах барацьбы з імі. Выкладчыкамі курса ста-нуць вядучыя спецыялісты Рэспублікі Беларусь у галіне пчалярства, а таксама вопытныя пчаляры-практыкі. Па выніках заняткаў будуць выдадзены сертыфікат і даведка дзяржаўнага ўзору аб заканчэнні курсаў.

“Пчалярства — тэта традыцыйны від сельскагаспадарчай дзей-насці, які запатрабаваны і папулярны сярод жыхароў Беларусі, — адзначыў Аляксей Валер’евіч. — Напрыклад, у маёй сям’і пчол раз-водзілі ў кожным пакаленні — і бацька, і дзед, і прадзед… Я таксама захапляюся пчалярствам, таму і ўзяў на сябе адказнасць быць кура-тарам новага курса”.

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт не першы, дзе можна атрымаць базавыя веды ў гэтай галіне. У асноўным пчаляроў рыхтуюць аграрныя ўстановы адукацыі краіны, напрыклад, Смілавіцкі аграрны каледж, Бе-ларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Віцебская акадэмія ветэры-нарнай медыцыны, Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. Гэта можа быць асобная прафесія або дысцыпліна, якая вывучаецца пры падрыхтоўцы спецыялістаў па пэўнай спецыяльнасці, напрыклад “Заатэхнія”.

Студэнты-біёлагі Магілёўскага ўніверсітэта з бягучага наву-чальнага года ўпершыню пачалі вывучаць пчалярства на факульта-тыўным узроўні. Для таго каб у іх была такая магчымасць, на базе ўніверсітэцкай аграбіялагічнай станцыі “Любуж” створаны вучэбны пчальнік. Сёння на ім размясціліся 5 пчаліных сем’яў. Тэрыторыя станцыі вялікая — складае больш за 5,5 га, што дазваляе спакойна павышаць працэнт яе вучэбнай загрузкі і за кошт развіцця новых на-прамкаў максімальна выкарыстоўваць яе рэсурсы. Пчалярства стане адным з такіх перепектыўных відаў дзейнасці, які пашырыць пе-ралік платных адукацыйных паслуг універсітэта.

“Першачарговая задача станцыі — гэта вучэбны працэс для сту-дэнтаў-біёлагаў і географаў: там яны праходзяць летнюю практы-ку па заалогіі, батаніцы, экалогіі, землязнаўстве і г.д.”, — удакладніў Аляксей Валер’евіч.

Дзякуючы супрацоўніцтву з мінскім батанічным садам, на тэрыто-рыі аграбіястанцыі ёсць аддзел чырвонакніжных раслін, якіх тут наліч-ваецца каля 50 відаў. Таксама створаны доследна-эксперыментальны ўчастак, дэманстрацыйная пляцоўка па арганічным земляробстве, ідзе распрацоўка сектара лекавых раслін, выконваецца дзяржаўная праграма навуковых даследаванняў: студэнты вывучаюць назапашванне радыеактыўных рэчываў у раслінах на прыкладзе буякоў высакарос-лых. Акрамя таго, ёсць дэндрарый, якому ўжо споўнілася 50 гадоў. Там прадстаўлена флора Паўночнай Амерыкі, Усурыйскага краю, Манчжу-рыі… Сёння ўсе гэтыя напрамкі дзейнасці дапоўнены пчалярствам.

“На наш стартавы курс па пчалярстве будзе сабрана трупа да 25 чалавек, — удакладніў суразмоўнік. — Слухачоў будуць вучыць адзін раз на тыдзень, па суботах, на працягу 6 акадэмічных гадзін. Плануецца, што заняткі завершацца бліжэй да пачатку мая. Такім чынам, мы захопім навучаннем адзін з найбольш адказных перы-ядаў — выхад пчол з зімоўкі і пачатковае развіццё пчаласем’яў, кож-най з якіх у тэты час неабходна ўдзяліць асаблівую ўвагу: падкарміць, уцяпліць, праверыць, ці жывая матка і як яна кладзе яйкі. Слухачы курса будуць назіраць за развіццём пчаліных сем’яў амаль да пачатку медазбору — тэты практычны этап стане фінальным акордам у іх навучанні. Можна было б прадоўжыць курс і на летні перыяд, аднак у тэты час у нашых выкладчыкаў павышаецца нагрузка на ўласных пчальніках, звязаная з вывазам пчол на медазбор. Таму для ўсіх жа-даючых вучыцца далей мы плануем праводзіць летам асобныя адна-дзённыя семінары па розных тэмах пчалярства”.

Па словах Аляксея Валер’евіча, нават пасля заканчэння курсаў слухачы змогуць атрымліваць кансультацыі ад сваіх педагогаў, якія займаюцца пчалярствам усё жыццё і валодаюць у гэтай сферы мно-гімі спецыфічнымі пытаннямі.

Курсы па пчалярстве ў магілёўскім універсітэце — гэта, вядома ж, не паўнавартасная прафесійная адукацыя. Тым не менш пасля іх заканчэння чалавек атрымае адпаведныя дакументы, што прайшоў базавае навучанне па прапанаванай дысцыпліне. Гэта, напрыклад, будзе ў плюс пры працаўладкаванні: саіскальнік пацвердзіць, што афіцыйна прайшоў курс пчалярства і мае класічны набор ведаў у гэтай галіне. Бо нярэдка на пчальніках у лясгасах альбо ў сельскагаспа-дарчых арганізацыях працуюць не прафесіяналы, а людзі, якія маюць багаты практычны вопыт без яго дакументальнага пацвярджэння.

“Пры прыёме на работу наймальнік не ведае, наколькі падкава-ны будучы спецыяліст у пытаннях пчалярства: магчыма, у яго толькі бытавыя вузканакіраваныя веды, а працаваць неабходна на прамыс-ловым пчальніку з сучаснымі вуллямі і валодаць актуальнымі тэхна-логіямі прафілактыкі хвароб, — тлумачыць суразмоўнік. — Пчаляру трэба ведаць шмат нюансаўу сваёй справе, у тым ліку сучасныя тэндэнцыі ў пчалярстве, змены ў заканадаўстве. Менавіта гэтаму мы і будзем вучыць на нашых курсах”.