Нецацачны тэатральны аптымізм

Курганава, С. Нецацачны тэатральны аптымізм : [вынікі "Март.кантакта-2019"] / Святлана Курганава // Літаратура і мастацтва. — 2019. — 5 красавіка. — С. 3. 

Напрыканцы сакавіка ў Магілёве прайшоў XIV Міжнародны малад-зёжны тэатральны форум «М.@г!жантакт». Гэтым разам на форуме было паказаны 23 спектаклі 23 тэатраў і незалежных тэа-тральных праектаў з 10 краін: Беларусі, Расіі, Грузіі, Латвіі, Арменіі, Украіны, Із-раіля, Прыднястроўя, Польшчы, Літвы.

Падзея форуму па версіі прафесійных крытыкаў — спектакль «Кандыд, або Аптымізм» рэжысёра Ігара Казакова (Ма-гілёўскі абласны тэатр лялек). Для крыты-каў гэты спектакль стаў другой часткай дылогіі, у якой першым з’яўляецца «Гамлет» рэжысёра, які не змог забыць нівод-ны з крытыкаў, што прысутнічалі падчас абмеркаванняў.

Моладзевая рэдакцыя абрала пад-зеяй форуму спектакль «Шмат шуму з нічога» Галіны Жданавай (Санкт-Пя-цербургскі тэатр «Субота»). Спектакль не быў прыняты крытыкамі, што працавалі на фестывалі, але яго ўпадабала калятэатральная моладзь горада. Гэта гаворыць пра тое, што арганізатары добра ведаюць, для якой аўдыторыі робяць форум. Але ў той жа час арганізатары добра ўмеюць трымацца на мяжы: зна-ходзяць супадзенні густаў прафесіяналаў з вялікім глядацкім досведам і густам ма-савай аўдыторыі, паміж якімі яшчэ ёсць Моладзевая рэдакцыя (як асобны праект унутры фестывалю) і тая тэатральная су-польнасць, якая фарміруецца форумам.

Гледачы падчас галасавання праз квіт-кі абралі найлепшым монаспектакль Нарынэ Грыгаран «Мая сям’я ў маім чама-дане» (Ерэванскі Дзяржаўны тэатр лялек імя А. Туманяна). Трэба таксама звярнуць увагу, што гэта тэатр лялек, а спектакль закранае тэму нацыянальнай ідэнтыч-насці, тэму размовы пра вайну ў паўся-дзённным жыцці, якія зараз з’яўляюцца значнымі для сучаснай моладзі.

У інтэрнэт-гаваласанні першыя месцы занялі: «Голы кароль» Алега Шапашніка-ва па матывах казак для дарослых Яўгена Шварца і Вільгельма Гафа (Дзяржаўны Даўгаўпілскі тэатр), «Каралева прыга-жосці» Віталя Краўчанкі па п’есе Марціна Макдонаха (Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр), «Вішнёвы сад» Давіда Мгебрыш-вілі па п’есе Антона Чэхава (Новы тэатр, г. Забжэ, Польшча). Гэтая статыстыка ад-люстравала дэвіз форуму — «Класіка і су-часнасць».

Падрабязней — у наступным нумары.

Святлана КУРГАНАВА