Паяднаны з Магілёвам

Дуктаў, У. Паяднаны з Магілёвам : [Міжнародныя Сіманаўскія чытанні ў Магілёве] / У. Дуктаў // літаратура і мастацтва. — 2013. — 20 снежня. — С. 3.

Міжнародныя Сіманаўскія чытанні — культурная традыцыя Магілёўшчыны. Упершыню адбыліся ў 1980-м, праз год пасля смерці знакамітага пісьменніка Канстанціна Сіманава. Затым праходзілі яшчэ двойчы. Да 2005-га быў перапынак. А потым грамадскасць Магілёва i вобласці аднавіла чытанні i зрабіла ix штогадовымі.

Сёлетнія Сіманаўскія чытанні праходзілі пад дэвізам «Сіманаў i Магілёў: два лёсы адзіныя» i быт звязаны з падзеямі пад Магілёвам на Буйніцкім пол на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Заключныя мерапрыемствы Сіманаўскіх чытанняў прымяркоўваюцца да дня нараджэння пісьменніка — 28 лістапада. Напярэдадні Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі i Магілёўскае гарадское аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Рускае таварыства» правялі Міжнародны літаратурны конкурс на лепшыя творы паэзіі i ма­лой прозы на патрыятычную тэматыку. У конкурсе ўзялі ўдзел амаль 170 творцаў. Абсалютная большасць з ix — моладзь ва ўзросце да 35 год. Пераможцамі сталі 24 аўтары. Сярод ix — грамадзяне Расійскай Федэрацыі: паэтэса Вера Суханава са Смаленска, якая разам з іншымі paсійскімі літаратарамі прыехала ў Магілёў, празаік Яўгеній Гусеў з Яраслаўля, паэтэса Валянціна Чырок з Бранскай вобласці. Пераможцы ўзнагароджаныя дыпломамі i кнігамi.

У Maгілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Абарона Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў гістарычных фак­тах i дакументах i на старонках трылогii К. М. Сіманава “Жывыя i мёртвыя”. Да магілёўскіх чытачоў, як заўжды, завіталі пісьменнікі з розных куткоў Бе­ларусі, якія наведалі шэраг бі6ліятэк i навучальных устаноў Магілёва.