“Iмгненне i вечнасць” Ваciля Рагаўцова

Пiвуноў, Ю. “Iмгненне i вечнасць” Ваciля Рагаўцова / Юрась Пiвуноў // Вечерний Могилев. — 2010. — 19 ноября. — С. 23.

У сталiчным выдавецтве “Кнiгазбор” выйшаў паэтычны зборнiк магiлёуца Васiля Рагаўцова “Iмгненне i вечнасць”. У кнiгу увайшлi лепшыя творы з папярэдiх трох зборнiкаў “Сутонне” (1995), “Долягляд” (1998), “На роскрыжы дарог” (2008), а таксама вершы, што нарадзiлiся ў паэта апошнiм часам.

Нагадаем чытачу, што Васiль Iванавiч Рагаўцоў — доктар фiлалагiчных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай мовы Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.А.Куляшова, аўтар шматлiкiх навучальных дапаможнiкаў для студэнтаў фiлалагiчных факультэтаў ВНУ Беларусi.

Не кожны прафесар пiша вер­шы. Напэўна, i не кожны прафесар — фiлолаг… Рагаўцову пашчасцiла, я лiчу, мець да гэтага здатнасць i пасябраваць са спадарыняй Паэзiяй. 3 чым яго шчыра i вiншую, бо сам ведаю, што напiсанне верша можна параўнаць xiбa што са з’яуленнем на свет Божы новага чалавека. Сапраудныя вершы НАРАДЖАЮЦЦА… як дзецi Нездарма, вiдаць, i першы верш новага зборнiка — “Трыялет”: “Я зноў нарадзiўся на свет — i ў гэтым мае збавенне. Праз роспач, пакуты, сумненнi я зноў нарадзiўся на свет. Як мара, як сон-запавет, душу маю крылiць натхненне… Я зноў нарадзiўся на свет — i ў гэтым мае збавенне”.

Вядомы беларускi паэт, лаўрэат Лiтаратурнай прэмii Iмя Аркадзя Куляшова Kaзiмip Камейша ў прад­мове да кнiгi адзначае: “Паэтыч­ны роздум Ваciля Рагаўцова скiраваны да паняцця вечнасцi, гаворачы пра якую, нiяк не абыдзешся без самога iмгнення. Менавiта з iмгнення, толькi нейкай кропелькi у жыццёвым моры, пачынаюцца заўсёды развагi пра вечнасць. Часам складаецца уражанне, што зашмат адразу пытанняў задае нам аўтар. Але ж яны у першую чаргу адрасаваны сабе самому”.

Да таго ж Рагаўцоу — у нейкай ступенi яшчэ i фiлосаф: «Грэшныя моляцца рукою, а святыя — i Ду­шою», «Жыць вольным у няволi — што дыхаць у куродымнай хаце. I сканаць — не сканаеш, i смаку — не адчуеш», «Балюча, калi табе здраджвае блiзкi чалавек, а яшчэ балесней, калi здраджваеш сам сабе. Бо губляеш веру не толью у людзей, але i ў сябе самога».

Прыемнага вам прачытання паэзii Васiля Рагаўцова, роздуму разам з паэтам пра iмгненнi нашага жыцця i вечнасць.