Кожная кніга – падзея

Маслянiцына, I. Кожная кніга – падзея / Iрына Маслянiцына // ЛiМ. — 2010. — 19 лiстапада. — С. 5.

Пісьменніцкая арганізацыя Магілёўскай вобласці цяпер налічвае трыццаць чалавек. Пра творчыя ўдачы літаратараў, іх праблемы і спадзяванні мы размаўляем са старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі  УладзімірамДуктавым.

—  На пісьменніцкіх сустрэчах і сходах часта гучаць словы пра тое, што рэгіянальныя аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі дапамагаюць выявіць творчы патэнцыял інтэлігенцыі краіны. Якія новыя Імёны заззялі еа літаратурным небасхіле Магілёўшчыны?

—   Назазу паэта з Горак Сяргея Кісялёва, празаіка з Магілёва Уладзіслава Кавалёва, краязнаўцу з Клімавіцкага раёна Аляксея Кажамяку. Іх творы сапраўды яркія і моцныя, і мы з радасцю прынялі іх нядаўна ў свае шэрагі. Але заўважу, што добры пачатак у літаратуры яшчэ не гарант стабільнага поспеху. Нездарма наш славуты зямляк, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купіілы Аляксей Пысін казаў: “Важна не толькі ўвайсці ў літаратуру, але і ўтрымацца ў ёй, устаяць як пісьменніку”… А вось мы і пагледзім з часам, наколькі сур’ёзна гатовы працаваць у літаратуры новыя члены нашага саюза. А калі патрэбна будзе дапамога — дапаможам і парадай, і справай. Дарэчы, мы дапамагаем не толькі членам сваёй пісьменніцкай суполкі. Нашы дзверы адчынены для кожнтага літаратара любога ўзросту. А наш адрас можна знайсці ў Інтэрнэце на сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі.

—   А як у Магілсве падтрымліваюць літаратурную моладзь, тых, хто яшчэ толькі спрабуе сваё пяро і каму яіпчэ, мабыць, далёка да ўласных кніг?

—   Рашэннем сходу Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларус: створана секцыя па рабоце з маладымі літаратарамі, якую ўзначальвае член савета аддзялення Мікалай Хобатаў. Ен шмат робіць для падтрымкі таленавітых маладых літаратараў, далучае да гэтай працы іншых сталых пісьменнікаў. Напрыклад, паэт Мікола Салаўцоў працуе кіраўніком гуртка “Юны журналіст і літаратар” Чавускага раённага Дома дзіцячпй творчасці. Празаік Аляксандр Церахаў рыхтуе для літаратурнай старонкі абласной газеты “Магілёўскія ведамасці” пастаянную рубрыку, дзе прадстаўляюцца творы маладых аўтараў і даюцца кароткія біяграоічныя звесткі пра іх. А ў Клімавіцкай раённай газеце “Родная ніва” іх рыхтуе член нашага аддзялення паэт Мікола Мінчанка.

Два гады запар вясною пісьменніцкае аддзяленне сумесна з ўстановамі адукацыі вобласці праводзіла рэгіянэлькыя семінары юных паэтаў і празаікаў. Аказвеецца пастаянная творчея дапамога літаратурным ас’яднанням, якія дзейнічаюці ва установах культуры і адукацыі. Цесныя творчыя сузязі існуюць у пісьменніцкага аддзялення з літаратурнымі аб’яднаннямі Магілёўскага ўніверсітэта імя А Куляшова, універсітэг, харчавання, вучылішча культуры, палаца культуры чыгуначнікаў.

Да 65-годдзя Вялікай Перамогі ў абласной друкарні выйшла кніга паэзіі і прозы членаў літаратурнага аб’яднання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання “Спасибо Вам за День Победы”. Выдадзены зборнік пры падтрымцы мясцовай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і абласнога пісьменніцкага аддзялення.

—   Кожнае рэгіянальнае пісьменніцкае аб’яднанне, безумоўна, мае ўласныя ініцыятывы, скіраваныя на тое, каб узняць прэстыж сучаснай айчыннай літаратуры. А што дзеля гэтага робіцца ў Магілёве?

— Мы ў гэтым накірунку працуем разам з упраўленнямі ідэалагічнай работы і культуры Магілёўскага аблвыканкама, установамі культуры і адукацыі, рознымі грамадскімі арганізацыямі. Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка на пачатку года зацвердзіў комплекс першачарговых мер па папулярызацыі беларускай мовы на 2010 — 2012 гады, дзе прадугледжана заснаванне прэмій выканкамаў за развіццё і папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры. Адпаведныя рашэнні цяпер прымаюцца на месцах. Так, Бабруйскі гарвыканкам заснаваў прэмію імя Міхася Лынькова, Горацкі райвыканкам заявіў пра заснаванне прэміі імя Максіма Гарэцкага, а Краснаподьскі — прэміі імя Івана Чыгрынава. У Магілёўскім дзяржаўньтм універсітэце заснавана і выдзяляецца імянная стыпендыя імя Аркадзя Куляшова. Пры вылучэнні кандыдатур на атрыманне спецыяльнай прэміі аблвыканкама “Чалавек года” ў 2011 і наступных гадах будуць улічвацца пазіцыі па ўзнагароджанні за актыўнае развіццё і папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і мастацтва.

—   Гэты год быў багаты на падзеі і святы. Якое найболын запомнілася вам?

—   Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі савецкіх часоў было створана яшчэ ў красавіку 1960 года. I сёлета ў красавіку мы ўрачыста адзначылі гэтую падзею. Правялі разам з абласной бібліятэкай імя У. I. Леніна ўрачысты сход, на які запрасілі пісьменнікаў розных . пакаленняў і нашых шматлікіх чытачоў. Гэтае свята запомнілася многім. Але, безумоўна, нічога не можа параўнацца па яркасці, насычанасці праграмы, прыгажосці з Днём беларускага пісьменства. Разам з сябраміпісьменнікамі давялося за апошнія гады пабываць на такіх цудоўных святах у Шклове, Барысаве, Смаргоні. I вось сёлета — у Хойніках на радзіме Івана Мележа! Абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі вельмі ўдзячнае і свайму рэспубліканскаму кіраўніцтву і Магілёўскаму аблвыканкаму, якія забяспечваюць матэрыяльны бок такіх каштоўных паездак нашых пісьменніцкіх дэлегацый. Яны даюць зарад станоўчых эмоцый на цэлы год.

—   Што б мы там ні казалі, але вынікам нісьменніцкай працы з’яўляецца ўсё ж такі кніга. Ці шмат кніг з’явілася ў пісьменнікаў Магілёўшчыны ў гэтым годзе?

—   Дзясятак назваць можна. I кожная з іх — падзея ў культурным жыцці вобласці. 3 гэтай нагоды ладзяцца прэзентацыі, змяпгчаюцца рэцэнзіі і водгукі ў абласным перыядычным друку.

—   Жыццё паказвае, што добрых паэтьгчных зборнікаў з’яўляецца значна больш, чым кніг прозы. Як вы думаеце, з чым гэта звязана?

—   Пэўна, цераз паэтычны радок ёсць магчымасць больш аператыўна адгукацца на розныя падзеі і душэўныя памісненні. Сёлета паэтычныя зборнікі выйшлі ў нашых пісьменнікаў Міхаіла Уласенкі, Ніны Кавалёвай, Васіля Рагаўцова, Сяргея Кісялёва, Віктара Кунцэвіча. Але проза таксама была. Я маю на ўва.зе кнігі Віктара Арцем’ева, Уладзіслава Кавалёва, Міколы Леўчанкі, Аляксандра Балдоўскага.

—         Калі ў краіне ёсць лі і таратары, якія пішуць на грамадзянскую тэматыку, — яна можа ганарыцца. Так казаў у адным са сваіх інтэрв’ю Аляксандр Фадзееў. А ці згодны з гэтым тэзісам вы? I ці можа ганарыцца наяўнасцю такіх літаратараў?

—         3 тэзісам цалкам згодны. Кожны літаратар звяртаецца да грамадзянскай тэматыкі абавязкова. А вось пісьменнікінарысісты Яўген Соцікаў, Мікола Барысенка, Аляксандр Косцераў, Мікола Давідовіч, Аляксей Кажамяка абралі гэтую тэматыку асноўнай для сваёй творчасці. А вось і яшчэ пэўныя факты. Сёлета сумесна з Магілёўскім абласным гісторыкапатрыятычным пошукавым клубам “Вікру”, на чале якога, дарэчы, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікола Барысенка, выпушчаны чарговы, пяты па ліку, альманах “Магілёўскі пошукавы веснік”. Прысвечаны ён 65годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Выпуск зборніка здзейснены на дзяржаўныя сродкі і пры падтрымцы ўпраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама і аддзела па справах моладзі аблвыканкама. У зборніку змешчаны нарысы, артыкулы гісторыкаўнавукоўцаў, краязнаўцаў, успаміны людзей, якія перажылі жахі Вялікай Айчыннай вайны. Патрапілі туды таксама творы нашых пісьменнікаў Міколы Барысенкі, Віктара Арцем’ева, Аляксея Кажамякі.

—     Некалькі слоў пра прафесійную крытыку. Не сакрэт, што менавіта крытык лягчэй за ўсё можа дапамагчы пісьменніку знайсці свайго чытача. I крытык жа, калі ён дастаткова добразычлівы, можа паснрыяць хутчэйшаму етанаўленню пачынаючага літаратара. I ўсё ж, ці не падаецца вам, што апошнім часам айчынная крытыка “хварэе” бяззубасцю?

—   Роля літаратурнай крытыкі павінна ўзрастаць. Перад літаратурным працэсам яна пакуль што ў вялікім даўгу. Чаму так адбываецца? Над гэтым трэба задумацца перш за ўсё самім крытыкам. Чаго ім не хапае? Прафесіяналізму, смеласці, адказнасці?.. Мы на месцах спадзяёмся на свае кадры. Шукаем перспектыўную моладзь, якая здатная рызыкнуць і звязаць сябе з не заўсёды ўдзячным лёсам літаратурнага крытыка. А таксама заахвочваем на выступы ў дадзеным жанры : сталых пісьменнікаў, якія маюць здольнасць і схільнасці да аналізу літаратурных твораў. Гэтак, апошнім часам даволі паспяхова выступілі з рэцэнзіямі ў “ЛіМе”, часопісе “Нёман”, іншых выданнях Віктар Кунцэвіч, Віктар Арцем’еў…

—    Праблема графаманства з’явілася тады, калі выдавецтвы пачалі прапаноўваць свае паслугі любому, хто мае грошы. Ці шмат графаманаў, на вашу думку, патрапіла ў пісьменніцкі саюз?

—    Адказваю за наша пісьменніцкае аддзяленне. Такіх асоб у сваім творчым асяроддзі пакуль што не маем. Спадзяюся, што і надалей яны не трапяць да нас. Бо ўмовы і практыка прыёму ў Саюз пісьменнікаў Беларусі дастаткова прафесійныя і строгія. I планку патрабаванняў зніжаць ніхто не збіраецца.