У гонар беларускага паэта Анатоля Вярцiнскага

Кухцiкава, В. У гонар беларускага паэта Анатоля Вярцiнскага : [у Цэнтральнай гарадской бiблiятэцы гарадскi лiтаратурны клуб "Святлiца" правёў iмпрэзу прысвечаную А. Вярцiнскага]  / Васiлiса Кухцiкава // Магiлёўскiя ведамасцi. — 2016. — 23 лютага. — С. 11.

Лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР за кнігу “Нью-Йоркская сірэна” і лаўрэат прэміі “Залаты апостраф”. Анатоль Ільіч Вярцінскі — беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Ён адносіцца да пакалення дзяцей вайны, таму водгук яе мы знаходзім у творчасці паэта. Яго творам уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць, вострая публіцыстычнасць. Паэт карыстаецца біблейскімі прытчамі, старажытнымі міфамі, філасофскімі канцэпцыямі, мастацкімі сімваламі і архетыпамі фальклора і літаратуры.

Імпрэзу ў гонар Анатоля Вярцінскага падрыхтаваў і правёў гарадскі літаратурны клуб “Святліца”. Прыхільнікі творчасці знакамітага беларускага паэта, у іх ліку сябры гарадскога Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, сабраліся ў чытальнай зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі абласнога цэнтра. Кіраўнік клуба і вядучая Тамара Аўсяннікава ў самым пачатку перадала прывітанне і найлепшыя пажаданні ад аўтара. Затым была паказана мультымедыйная прэзентацыя пра жыццё і творчасць Анатоля Вярцінскага.

У выкананні ўдзельнікаў “Святліцы” Крысціны Башарымавай, Карыны Бурачэўскай, Алены Быкавай, Кацярыны Волкавай, Лізаветы Дзеручэнкі, Аліны Малахавай, Валерыі Пастушэнкі, Валерыі Пухляковай, Таісы Саранчуковай і аўтара гэтай інфармацыі прагучалі радкі з твораў “Пес­ня пра хлеб”, “Паэма віны”, “Рэквіем па кожным чацвёртым”, а таксама вершы “Балада пра спаленую вёску і жывога пеўня”, “Жаночая гордасць”, “Я фільм глядзеў. Там Спарта­ка распялі”, “Акіян і лужына”, “Позірк з космасу”, “Сустрэча на Паркавай магістралі”, “Гавары са мной ласкава”, “Дзве паралельныя прамыя», “Поезд справядлівасці” і іншыя.

Напрыканцы Тама­ра Аўсяннікава расказала аб супрацоўніцтве паэта з беларускімі кампазітарамі. Прагучалі песні Эдуарда Хан­ка “Два полі”, Яўгена Глебава “Пасля салюта наступав цішыня”, Ігара Лучанка “Песенька пра бусла”.