Гiмн веры i любовi

Строгiна, С. Гiмн веры i любовi / Святлана Строгiна // Мастацтва. — 2006. — №7. — С. 54-55.

«Зорка Венера» — так называлася выстава, якая экспанавалася ў залах Магiлёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава i была прысвечана 50-годдзю 3 дня нараджэння Галіны Конанавай. У рэтраспектьіўнай экспазіцыі старшынi Магiлёўскай абласной арганізацыі беларускага саюза мастакоў былі прадстаўлены 83 жывапісныя творы, у якiх выявілася індьівідуальная манера вядомай магілёўскай мастачкі.

Галіна Конанава – чалавек творчы і актыўны. Калі ў 1998 г. Галіну Мікалаеўну запрасілі працаваць у Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава ў якасці загадчыцы аддзела па навукова-экспазіцыйнай рабоце, выявіўся яшчэ адзін яе талент — прыдумваць і здзяйсняць цікавыя канцэптуальныя мастацкія праекты. Штораз г.Конанава прапаноўвае новыя, нечаканыя ідэі па арганізацыі і правядзенні навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы музея. Толькі за эпошнія пяць гадоў v музеі ажыццеўлена больш як сто праектаў міжнароднага і рэспубліканскага ўзроўню, выставы з фондавых калекцый і персанальныя выставы мастакоў. Сярод іх — праект «Формула 4+», дзе г.Конанава аб’яднала творы чатырох мастакоў — АляксандраСуворава, Ігара Бяспалава, Уладзіміра Панамарова і ўласныя графічныя лісты — у пошуках новай сістэмы знакаў, сІмвалаў і вобра-заўсучаснасці.

Яшчэ ў гады вучобы на аддзяленні жывапісу БДТМІ г.Конанава вызначылася як надзвычай патрабавальны да сябе мастак, які па-філасофску ўспры-маерэчаіснасць. Невыпадкова за шэраг малюнкаў яна стала лаўрэатам прэміі. I ступені конкурсу студэнтаў мастацкага факультэта. Дыпломная работа «У краі блакітных ільноў» экспанавалася на Усесаюзнай выставе ў Мінску. Пра гэтую карціну мастацтвазнаўца Эма Пугачова напісала: «Светлае, музычна-гарманічнае палатно Галіны Конанавай «У краі блакітных ільноў» можна аднесці да той катэгорыі твораў, якую БялІнскі назваў «паэзіяй ідэальнай», зыходзячай з народных уяўленняў пра хараство. Прадуманае ў рытмах пластыцы, звонкім каларыце адлюстраванне маладых жанчын сярод пяшчотнага блакіту квітнеючага лёну пазбаўлена бьггавізму. Карціна нагадвае паэтычны малюнак, прызнанне ў каханні, зробленае срод-камі жывапісу».

Першыя ж самастойныя творчыя працы Г.Конанавай засведчылі яе талент жывапісца, пазней прыйшло імкненне да вобразных абагульненняй. «Арабіна» — партрэт жанчыны як алегорыі арабіны. Мастачка паспрабавала не проста адлюстраваць рэальны вобраз, але надаць яму знакавасць. «Чырвоныя пацеркі» — узнёслая мара аб незямной прыгажосці. «Музыка» — умение адчуць «дыялектыку душы», праз тонкасць пачуццяў і амаль музычную пластыку колераў раскрыць унутраны света погляд чалавека. «Восень», «Ажур твару», «Мара» напісаны з адной мадэлі, аднак у мастачкі атрымаліся розныя вобразы. Бывае так, што вобраз дыктуе пластыку, настрой, але тут адбылося наадварот — мастачка сама задала тон твору. Усё гэта сведчыць пра багатыя творчыя здабыткі Г.Конанавай.

Своеасаблівасць творчай манеры мастачкі найперш выяўляецца ў цыклах яе работ. Мастачка паслядоўна раскрывае глыбіню тэмы. Усе яе рабо­ты аб’ядноўвае кожны раз новы, але такі прыгожы, прыцягальны вобраз жанчыны як алегорыі сусвету, любові, надзеі. Жаночыя вобразы натуральна пераходзяць з карціны ў карціну. Жанчына бачыцца мастачцы як мадонна, карыятыда, мроя, кветка, матылёк альбо сасуд. Таму і цыклы работ Г.Ко­нанавай, напісаныя ў розныя гады, успрымаюцца натуральным працягам адной, самай галоўнай для яе тэмы. А вобраз жанчыны бачыцца цэласным, абагульненым, пластычна насычаным.

Сама Галіна сваю прыхільнасць вызначае так: «Графічныцыкл «Карыятыды, якія лётаюць» аб’яднаны адной тэмай і прысвячаюцца Жанчыне. Усе лёсы Свету нясе Яна. Якая гэта будзе ноша, цяжар непамернага грузу альбо Неба Купал, залежыць ад нас. Увасабленне ў вобразе «Карыятыд, якія лётаюць» паняццяў Ісціны, Дабра, Прыгажосці, Любові — гэта шлях да сябе як асобы, жанчыны, мастака».

Трыпціх «Белая Русь» увасабляе тэму Радзімы, вобраз гістарычны, дзе адчуваецца сувязь з народнай творчасцю. Манументальны жаночы вобраз у нацыянальным касцюме прыгожа стылізаваны ў гарманічным спалучэнні колераў, крыжы сімвалізуюць адраджэнне Беларусі ў галіне мастацтва і культуры. Аўтар разглядае твор як філасофскае разважанне, сувязь праз пакаленні. «Поры года» — цыкл, які пісаўся на працягу пяці гадоў. У аснову гэтых твораў пакладзены танец як дынаміка руху, тут чуйна падслуханы гукі прыроды і тонка адлюстраваны ўнутраны стан чалавека, яго пачуцці, выяўляюцца яркая карціннасць і тонкі псіхалагізм.

Асобна трэба сказаць, што рытм пабудовы яе карцін колеравы, у гэтым выяўляецца пранікнёнасць душы, трапяткое ўспрыманне свету. Абвостранае пачуццё колеру заўседы нясе ў сабе не толькі дэкаратыўна-каларыстычны, але і псіхалагічна-вобразны сэнс. Лініі паслухмяна кладуцца ў графічных спалучэннях, падпарадкаваных фарбавьім плямам, але часам яны вызваляюцца і ўтвараюць хараство глыбокай мелодыі палатна.

Г.Конанава — жывапісец высокай прафесійнай культуры. Яе дзіцячыя партрэты вылучаюцца разумением характару, непасрэднасцю, эмацыянальнай жыццевасцю. У карцінах «Папялушка», «Вясна» пачуцці аўтаркі адкрытыя гледачу, відавочна адчуваеш жаданне мастачкі ўвесці нас у таямнічы свет дзіцячых уяўленняў.

Большасць прац, якія экспанаваліся на выставе, напісаны за апошнія тры гады. Упершыню гледачу былі прад став­лены карціны «Жар-птушка», «Іспанскі дывертысмент», «Танец», і, безумоўна, павінен прайсці нейкі час, каб мы змаглі адчуць, зразумець іх глыбей, знайсці патаемнае, асабістае. Але ўжо сёння цыкл «Каляровы настрой» уражвае сваёй непаўторнасцю і ўнутраным адзінствам. Гэта вобразы-абагульненні. Такія вобразы небяруцца «непасрэдна з жыцця», а ўтвараюцца па законах, якія вызнае сама творчая натураі Колерам Г.Конанава карыстаецца па-майстэрску. Палотны яе напісаны ў фарбах яркіх, нярэдка кантрастных, альбо — у выстраеных на тонкіх нюансах. Убачанае, пачутае ў дзяцінстве (яркасць і сакавітасць матуліных дываноў, водар лесу, старых дзедаўскіх яблынь) назаўсёды замацавалася ў яе памяці і ажывае на палотнах.

Для Галіны Конанавай на першым месцы заўжды — самабытнасць майстра, калі пластычнае вырашэнне становіцца лагічным працягам света-погляду творцы, калі мастацкія пошукі не спыняюцца пад уплывам жыццёвьгх абставінаў. Яна ўмее радавацца і здзіўляцца, умее працаваць, умее ўзірацца ў душу і слухаць уласныя пачуцці…