Місія перавыканана!

Клімаў, А. Місія перавыканана! : [развітанне з культурнай сталіцай] / А. Клімаў // Культура . — 2013. — 14 снежня. — С. 2, 12.

Культурны Mінск праводзіў мяне ў до­рогу песнямі выканаўцы Жэкі. Усе дзве з паловай гадзіны ў маршрутцы, якая везла мяне ўкультурны Магілёў, гyчaлi кампазіцыі расійскага шансанье — прыблізна, усе 217 трэкаў. Так што прыбыў я ў горад у належным тонусе. Паправіць настрой магла б мая прысутнасць на адкрыцці памятнага знака “Магілёў — ку­льтурная сталіцаБeлapyci i СНД 2013 года” каля тамтэйшага гарвыканкама. Але ж yлiўcя я ва ўрачыстасці з нагоды закрыцця акцыі на дзень пазней — 9 снежня. I амаль адразу са згаданай вышэй маршруткі — на баль: на прыём у Гарадскую ратушу.

Культурная сталіцаз эканамічным эфектам

Старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў адзначыў там, што наданне ў 2013-м Магілёву ста­туса Культурнай сталіцы Рэспублікі Беларусь i Садружнасці Незалежных Дзяржаў дазволіла перайсці гораду на якасна новы ўзровень правядзення мерапрыемстваў у сферы культуры, рэалізаваць шматлкія творчыя пачынанні i наватарскія ідэі. А таксама статус стаў дадатковым брэндам, умацаваў сувязі не толькі на ўзроўні гарадоў але i краін, пазітыўна паўплываў на актывізацыю знешнеэканамічнай дзейнacцi. Уладзімір Цумараў нагадаў пра найбольш трэндавыя мерапрыемствы праекта, паведаміўшы, якая дапамога ў яго рамках была аказана ўстановам культуры i як ix прадстаўнікі ўслаўлялі горад на фестывалях i конкурсах.

Miнicтp культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, які выступіў следам, у прыватнасці, выказаў падзяку Эльвіры Долі — намесніку выканаўчага дырэктара Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін — удзельніц СНД, абыграўшы яе прозвшішча ў тым сэнсе, што фінансавая доля МФГС у праекце была досыць адчувальнай.

Стаўшы з нядаўніх часоў фанатам лічбаў, пасля заканчэння прыёму я папpaciў Эльвіру Рафікаўну агучыць тую самую долю. Ды суразмоўца ў адказ нават паскардзілася на тое, што доля магла б быць i большай. Урэшце, павялічвацца фінансаванне абавязкова будзе. Эльвіра Доля нават працытавала вядомы радок з пecнi гурта “Наутылус Пампіліус” — “связанные одной целью”, але ў станоўчым кантэксце: маўляў, на падзеях, якія вядуць да збліжэння народаў Садружнасці, эканоміць не варта…

..А Зоя Кулеша, намеснік старшынi Гродзенскага гарвыканкама, пасакрэтнічала са мной наконт таго, чым яе горад які стане з 18 студзеня 2014 года культурнай сталіцай Белаpyci, збіраецца здзіўляць.

— Мы мэтанакіравана працавалі на тое, каб у наступным годзе Гродна атрымаў статус Культурнай сталіцы Рэспублікі Беларусь, — сказала яна. — На нашу карысць спрацавала велізарная колькасць аб’ектаў спадчыны, якімі валодае горад, тыя мерапрыемствы, якія ладзяцца ў Гродне цягам многіх гадоў. А ў 2014-м, сярод iншагa, у нас пройдзе фінал X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, 18 студзеня стартуе праект “Гродзенцы — гродзенцам”, запланаваны Другі фестываль-свята “Лялькі над Нёманам” ды многае іншае.

Сваю параду Зoi Вацлаваўне даў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры i па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец:

—Адна з галоўных задач, якую трэба будзе вырашыць гродзенцам, заключаецца ў тым, каб кожны гараджанін стаў удзельнікам праекта. Напрыклад у Магілёве мы праводзілі “спаборніцтвы” на лепшы дворык, а жыхароў Першамайскай вуліцы ў летні перыяд папрасілi яркім, незвычайным спосабам упрыгожыць уласныя дамы.

Практычна на выхадзе з Ратушы я задаў Барысу Святлову пытанне, што трэба зрабіць, каб які-небудзь беларускі горад атрымаў статус кшталту “Культурная cталіцa Еўропы”. Барыс Уладзіміравіч адзначыў, што для пачатку неабходна прайсці працэдуры для суіскання такога звання. Але нічога немагчымага няма, паколькі які беларускі горад па меншай меры, з абласных цэнтраў нi вазьмі, яны ўсё вартыя! I з пункту гледжання сваей шматвяковай ку­льтуры яны маюць перавагу перад самымі вядомымі мегаполісамі!

Уciм дзякуй!

У Палацы культуры вобласці мела адбыцца ўрачыстае закрыццё праекта. Па шляху зыркае вока выявіла, што прыступкі лесвіцы, размешчанай побач з Ратушай, якія вялі да Дняпра, добра заледзянелі. Мабыць, лесвіца тая была не надта культурная, кaлi яе абышлі ўвагай камунальныя службы…

А вось шэсце Дзядоў Марозаў i Снягурак па Магілёве мне ўбачыць не давялося: яно прайшло таксама за дзень да майго прыезду. А масавае шэсце гледачоў да Пала­ца назіраў на свае вочы. У яго фае працавала выстаўка-прэзентацыя “Maгiлёў — культурныя традыцыі: ад мінулага да сучаснасці”. Наведвальнікі сачылі за тым, як ганчары ляпілi гаршчкі, майстры пicaлi іконы, на кроснах ткаўся ручнік, каваліся вырабы з металу. Публіцы прапаноўвалася набыць карціны, вырабы з саломкі i кepaмікі, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва… Гучала таксама праграма ансамбля старадаўняй музыкі, артысты дэманстравалі cтpoi з мінулага…

Канцэртная ж частка трошкі затрымалася. I віной таму cталi… карэспандэнт “К” з намеснікам стар­шыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам, які адмыслова для нашай газеты падвёў вынікі праекта. Праўда, спачатку ён крыху панаракаў на CMI ўвогуле:

— На мой погляд, вашы калегi не ў поўнай меры асвятлялі мерапрыемствы, якія праводзіліся ў рамках праекта. Так, пра галоўныя з ix гаварылася, але ж была i процьма iншыx, якія заслугоўваюць yвагi. Мы паспрабавалі падлічыць, колькі ж усяго было праведзена імпрэз ў Магілёве i вобласці, ды збіліся з рахунку. Толькі самых рэзанансных — больш ці менш — каля пяцідзесяці. Міжнародныя фестывалі — XX, юбілейны, форум духоўнай музыкі “Магутны Божа”, анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”, маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”, музычны “Залаты шлягер”, пленэр па скульптуры з каменя “Камен­ная казка” i жывапісны “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, выстаўкі карцін Аляксандра Шылава, прадметнай фатаграфіі “Трусі­ная нара”, акцыі “Mast Act — Mast Art” i “Zabor”. Таксама прайшлі дні культуры Арменіі, Кітая, Кубы… Да нашых заслуг, а таксама ўcix без выключэння ўстаноў культуры, майстроў мастацтваў i дзеячаў культу­ры, як вядомых, так i пачаткоўцаў, да заслуг, нарэшце, ycix жыхароў горада i вобласці хачу аднесці тое, што ўсе мы засталіся неабыякавыя да праекту, i, хто як мог, удзельнічаў у iм. А гэта азначае, што патрэба ў такіх падзеях — відавочная, што духоўнасць у людзях, імкненне да прыгожага не зніклі. I не варта забывацца на фінансавы бок: праект даў магчымасць прыцягнуць у эканоміку кpaiныi 5,5 трыльёна рублёў.

—А што не атрымалася? — за­даю пытанне Валерыю Анатольевічу?

—Хацелася б больш глыбока “нырнуць” у гісторыка-культурную спадчыну, заняцца ўшчыльную вяртаннем згубленых каштоўнасцей з далейшай, калі трэба, рэстаўрацыяй такіх артэфактаў. Будзем рухацца ў гэтым кірунку.

…А ў зале нумары артыстаў перамяжоўваліся выступамі афіцыйных асоб, якія казалі словы, адрасаваныя Магілёву, узнагароджвалі падзякамі, граматамі, нагруднымі знакамі. Пасля расійская спявачка Варвара грымнула свой xiт “Ле­тала да пела”. А галоўнай часткай урачыстасцей стала передача эста­феты Магілёвам як культрнай сталіцай яго наступнікам — згаданаму вышэй Гродну, а таксама гарадам Ош i Алматы, што сталі Культурнымi сталіцамi СНД-2014.

…У Miнск я вяртаўся цягніком эканом-класа, вагоны якога пры вырабе пакуль яшчэ не абсталёўваюць убудаванай музыкай Жэкі i яму падобных. За што i дзякуй!

Галоўны ж адрасат падзяк — Магілёў, які з гонарам цягам 2013-га выконваў Miciю Культурнай сталіцы Беларусі i СНД. Як мне здаецца, з місіяй ён цалкам справіўся, а ў сім-тым відавочна перавыканаў узятыя абавязацельствы!