Каб дарогу асіліў невідушчы

    Церахава, Н. Каб дарогу асіліў невідушчы : [гурток "Данка" пры пакоі рэабілітацыі інвалідаў па зроку Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва] / Надзея Церахава // Настаўніцкая газета. — 2016. — 11 чэрвеня. — С. 19.

“Працэс рэабілітацыі людзей з інваліднасцю ўключае не толькі оказание дапамогі ў аднаўленні страчаных фізічных магчымасцей, але і навучанне жыццёва неабходным уменням i навыкам. Важна сфарміраваць у такіх людзей пазітыўны вобраз мыслення, стварыць асяроддзе для зносін, для iх самарэалізацыі”, – упэўнена кіраўнiк гуртка “Данка”, шта дзейнічае пры пакоі рэабілітацыі інвалідаў па зроку Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва Маргарыта Манкевіч.

Як і ў галоўнага героя вядомага апавядання М.Горкага Данка, у яе палымянае сэрца. Жанчына дапамагае людзям э парушэннямі зроку, вучыць самому элементарному: хадзіць з кіем, працаваць на камп’ютары, гатаваць ежу. У самой Маргарыты — першая трупа iнваліднасці па зроку, i яна добра разумев проблемы і патрэбы людзей, якія страцілі зрок.

Ад дэпрэсіі — да новага жыццёвага шляху

Сярод найбольш распаўсюджаных прычын, якія прыводзяць да страты зроку ў дарослым жыцці, — цукровы дыябет, траўмы і ўскладненні некаторых захворванняў. Інваліднасць Маргарыта Манкевіч атрымала ў выніку другіх цяжкіх родаў. Па адукацыі яна інжынер-механік. Раней працавала па спецыяльнасці, а сёння дапамагае такім, як і сама, людзям не страчваць веруўбудучыню, жыць максімальна паўнацэнным жыццём.

Сітуацыя чалавека, які страціў зрок у да­рослым жыцці, асаблівая, вылучаецца сярод іншых. Дзеці з парушзннямі зроку навучаюцца ў спецыяльных садках і школах, дзе іх вучаць і кіем карыстацца, і чытаць па Брайлі і г.д. Тым, хго страціў зрок ужо дарослым, куды больш цяжэй. Пасля вялікага стрэсу пачынаецца дэпрэсія. Яе глыбіня і працягласць у многім залежаць ад падтрымкі рям’і, сяброў.і суседзяў і іншых неабыякавых людзей. Калi дачцэ Маргарыты споўнілася 5 гадоў (сын быў старэйшым), жанчына засталася адна з двума дзецьмі, таму што іх тата кінуў сям’ю. Гэты перыяд быў надзвычай цяжкім для Мар­гарыты, тым больш што ён прыпаў на 90-я гады. Працаваць па спецыяльнасці жанчына па стане здароўя больш не мата.

Але яна імкнулася пераадолець усе цяжкасці, даглядаць дзяцей, наладжваць бьгг. Праз пэўны час зацікавілася творчасцю, стала пісаць вершы. Нарэшце Маргары­та акрэсліла для сябе свой шлях, знайшла сапраўднае месца ў жыцці. Такіх сцэнарыяў сярод людзей з інваліднасцю шмат. Кожны выбірае занятак па душы. Тым, хто ўсё жыццё займаўся разумовай працай, цяжэй знайсці прымяненне сваім ведам. Работа, скажам, на заводзе, не для ўсіх падыходзіць, не кожны можа працаваць на канвееры, каля станка.

“Я ўладкавалася на прадпрыемства “Тыфлас” пры БелТІЗ па вытворчасці спажывецкіх тавараў шырокага асартыменту, — расказала Маргарыта. — Гэта была даволі цяжкая для мяне надомная пра.ца, якую я спалучапа з работай у цэху. Галоўны плюс такой сітуацыі — магчымасць падтрымліваць зносіны з людзьмі, быць у калектыве, ну і, зразумела, грашовы даход, заробак. На прадпрыемстве ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці, дэкламавала са сцэны свае вершы, спрабавала сілы ў інтэлектуальных спаборніцтвах. Усё быццам бы наладзілася. Але адчуванне было такое, што чагосьці не хапае, хацелася жыць больш якасна, быць больш самастойнай, мабільнай, незалежна перамяшчацца па горадзе, хадзіць у магазіны, тэатры, больш чытаць. Даведалася, што ў Брэсце ёсць навучальная ўстанова “Беларускі эксперыментальны вучэбна-метадычны цэнтр”, дзе вучаць рабоце на камп’ютары па безманіторнай праграме. Там я і асвоіла камп’ютар, навучылася чьггаць і пісаць па Брайлі і асновам хадзьбы з кіем. Ва ўстанове прапанавалі шмат літаратуры па тыфлапедагогіцы, якую я дасканала вывучыла і з якой даведалася аб розных спосабах і метадах рэабілггацыі людзей з парушэннямі зроку”.

Шлях пачынаецца  з першага кроку

У пакоі рэабілітацыі інвалідаў па зро­ку Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва, дзе Маргарыта Манкевіч вядзе гурток “Данка”, знаходэіцца камп’ютар са спецыяльнай агучанай праграмай “Джавс”, агучаны тэлефон І шмат тыфлапрылад, якія яна выкарыстоўвае ў рабоце са сваімі падапечнымі.

“Мы дапамагаем любому, хто звяртаецца ўцэнтр, самі шукаем і запрашаем наведвальнікаў, многія з якіх спачатку сумняваюцца, што мы ім зможам дапамагчы, — гаворыць Маргарыта, — Я дасканала вывучаю спісы, што фарміруюцца ў МРЭК, тэлефаную лю­
дзям з парушзннямі зроку і запрашаю іх на заняткі. Тых, хто па стане здароўя не можа да нас самастойна дабрацца, я сама наведваю дома два разы на тыдзень і займаюся з імі. Больш за ўсё мае падапечныя мараць навучыцца рабоце на камп’ютары. Для многіх тэта адзіны спосаб выхаду ў вялікі свет і до­ступу да неабходнай для іх інфармацыі. Навучанне рабоце на камп’ютары адбываецца праз шматразовае паўтарэнне і прагаворванне адных і тых жа дзеянняў. Невідушчаму ў першую чаргу неабходна добра вывучыць клавіятуру. Любое дзеянне, якое выконваецца пры дапамозе мышкі, можна выканаць і праз сумесны націск адлаведных клавіш. Я навучаю рабоце ў аперацыйнай сістэме Windows, расказваю, як стварыць у ёй папку (ярлык), як капіраваць (перамяшчаць) дакументы і гд. Разам дасканала прапрацоўваем праграмы Word, Skype, інтэрнэт-пошукавікі і г.д, Мая задача — навучыць людзей з парушэннямі зроку азам камп’ютарнай граматнасці. Якім чынам яны будуць у далейшым выкарыстоўваць камп’ютар, тэта іх асабістая справа. Усё залежыць ад складу цс розуму, настойлівасці і жадання штосьці мяняць у сваім жыцці. Ёсць нямала прыкладаў, у нашай краінетаксама, калі невідушчыя станавіліся праграмістамі”.

Маргарыта Манкевіч вучыць людзей з парушэннямі зроку карыстацца кіем. Гэтае простае прыстасаванне таксама трэба правільна падабраць — і па канструкцыі (у залежнасщ ад вагі і росту чалавека), і па форме ручкі, і нават па відзе наканечніка. Спачатку трэба навучыць правільна трымаць кій, а затым пачынаць навучанне правільным рухам з ім — па незнаёмай дарозе і па той, дзе час­та ходзіш, па вузкай сцяжынцы, у цесным памяшканні, на лесвіцах. Кій — тэта нібы працяг рукі і нагі чалавека, яго своеасаблівыя вочы і вушы, таму што чалавек прыслухоўваецца да гукаў кія пры дакрананні да розных паверхняў, адчувае з яго дапамогай, калі знаходзіцца ў адкрытай прасторы і каля дома, і г.д. Рух э кіем, рьпгм падчас хадзьбы павінен быць даведзены да аўгаматызму. Тонкі белы кій у руцэ чалавека — тэта не толькі яго асабістая “палачка-выручалачка”, але і сігнал для ўсіх прахожых на вуліцы аб тым, што такому чалавеку можа спатрэбіцца дапамога.

У людзей з парушэннямі зроку часта ўзнікаюць пытанні, звязаныя з вядзеннем хатняй гаспадаркі. Некаторых з іх бацькі з дзяцінства надтабераті, не давал і праявіцца іх, самастойнасці: за стадом клалі ў руку лыжкў, зашпільвалі гузікі і г.д. Мне даводзілася чуць: “Мая дач­ка не можа працаваць за камп’ютарам, яна не можа пайсці ў тэатр, таму што яна не бачыць!” Сваімі дэпрэсіўнымі адносінамі да нев|душчых дзяцей бацькі часта даводзяць іх да пакут бездапаможнасці. Алеўсё ж надыходзіць момант, калі сын ці дачка сутыкаюцца з неабходнасцю многае рабіць самастойна.

Рэабілітацыя — пажыццёвы працзс, які са з’яўленнем новых тыфлатэхнічных сродкаў паступова спрашчаецца для людзей з інваліднасцю. Але шмат да чаго яны дадумваюцца самі, праз асабісты вопыт, праз метад спроб і памылак. Каб такіх памылак у на-

Што адчувае невідушчы?

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва наладзіў ра­боту са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверс’ггэта імя А.Куляшова ў рамках вывучэння імі дысцыпліны “Рэабіліталогія” на кафед­ры педагогію і псіхалогіі дзяцінства. Студэнты ў цэнтры праходзяць практыку, удзельнічаюць у семінарах. Супрацоўнікі цэнтра расказ­ваю ць ім пра людзей з інваліднасцю, пра тое, як працаваць з імі. Маргарыта далучае студэнтаў да розных мерапрыемстваў з удзелам інвалідаў па зроку, да экскурсій на прадпрыемствы, дзе яны працуюць, расказвае аб неабходнасці безбар’ернага асяроддзя ў горадзе і дэманструе яго. У цэнтры эдымаюцца невялікія вучэбныя відэаролікі, у якіх у форме майстар-класаў расказваецца, як, напрыклад, дапамагчы чалавеку з інваліднасцю сесці ў аўтобус, зрабіць пакупкі, перайсці праз дарогу. Гэтыя вучэбныя ролікі трансліруюцца па Магілёўскім абласным тэлебачанні, што, зразумела, мяняе адносіны гараджан да асаблівых людзей, вучыць іх аказваць кваліфікаваную дапамогу тым, каму яна _|так неабходна.

Цэнтр сумесна з Магілёўскай абласной арганізацыяй БелТІЗ на працягу некалыах гадоў праводзіць конкурс “Роўны паядынак”, у якім удзельнічаюць інваліды па зроку і студэнты-пракгыканты з МДУ імя А.Куляшова. Мэты і заданы мерапрыемства — дапамагчы зразумець тым, у каго нармальны зрок, што адчувае невідушчы чалавек, пабыць хоць некаторы час на яго месцы. У мінулым годзе ў гэтым конкурсе прымала ўдзел каманда лю­дзей, якія наведваюць у цэнтры аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых людзей. Паміж канкурсантамі ішлі спаборніцтвы, хто хутчэй набярэ тэкст на камп’ютары пры выключаным маніторы ‘з меншай колькасцю памылак, хго хугчэй (з невідушчых) прачытае тэкст па Брайлі, 3 завязанымі вачыма канкурсанты чысцілі бульбу і г.д. Праводзіліся і сумесны інтэлектуальны конкурс “Эрудыт”, спаборніцтвы па шашках, паэтычны конкурс. Варта падкрэсліць, што тры гады запар такія выпрабаванні выйгравалі невідушчыя.

“Я імкнуся, каб усе мае падапечныя пасябравалі паміж сабой, каб яны абменьваліся карысным вопытам, вучыліся адноўаднаго, — гаворыць Маргарыта. Часам нават хітрую, кажу, што чагосьці неўмею рабіць, не ведаю, напрыклад, як працаваць у пэўных камп’ютарных праграмах, і прашу маіх “выхаванцаў” навучы­ць мяне. Такім чынам, мы вучымся разам і сябруем, рэалізоўваем дадзеныя нам ад прырсщы здольнасці i таленты”.