На полi танкi грукаталi

   Шыманскi, М. На полi танкi грукаталi : [Аляксандр Слабада — удзельнiк баёў на Буйнiцкiм полi ў лiпенi 1941-га] / Мiхаiл Шыманскi // Рэспублiка. — 2016. — 26 лiпеня. — С. 9.

Тысячы нашых салдат праявiлi незвычайную мужнасць i стойкасць у кровапралiтных баях на Буйнiцкiм полi каля Магилёва ў лiпенi 1941-га. Цяпер з iх у жывых толькi адзiн – беларус Аляксандр Слабада. Што ён адчуваў, калi нядаўна пабываў на тым месцы? Даведаемся непасрэдна ў яго.

Цякуць слёзы, і нічога не магу зрабіць, нават перад людзьмі няёмка, – Аляксандр Іванавіч успамінае, як прыехаў у Магілёў на ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды знамянальнай даты – 72-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – і апынуўся на тым самым полі…

Аляксандр Слабада, Герой Сацыялістычнай Працы, наш праслаўлены ветэран вайны, які ў жніўні адзначыць сваё 96-годдзе, гаварыць спакойна пра Буйніцкае поле не можа, ды і не хоча, што зразумела. Тым больш у гэтыя ліпеньскія дні, калі мы зноў успамінаем гераічную абарону Магілёва, якая доўжылася з 3-га па 26 ліпеня 1941 года. Даўно збіраю матэрыялы пра гэтую абарону. А сёння на прыкладзе лёсу аднаго салдата, Аляксандра Слабады, і толькі з яго ўспамінаў пра баі на Буйніцкім полі хоць коратка хачу паказаць галоўнае.

Паводле ўспамінаў маршала Георгія Жукава, план нем- цаў заключаўся ў тым, каб рассячы наш Заходні фронт магутнымі ўдарнымі групоўкамі, акружыць асноўную гру- пу войск у раёне Смаленска і адкрыць шлях на Маскву. Таму абарона Магілёва, як і ўсе дзеянні ў тыя дні, мела вялікае значэнне ў далейшым крушэнні стратэгічных планаў гітлераўцаў. «Нам не ўдалося ўзяць Рагачоў і Магілёў, – пісаў нямецкі генерал Гудэрыян. – Ці ўдасца пяхоце здолець добра арганізаваную абарону ракі Днепр, зноў прадоўжыць манеўраную вайну?» Нямецкія генералы ў час баёў за Магіпёў, канешне, зразумелі: бліцкрыг, які абяцаў Ггглер, не атрымаўся. На подступах да Магілёва немцы моцна ўвязлі.

Незвычайна складаную навуку бою асвойвалі тады на Буйніцкім полі ўсе, хто тут сустрэў ворага. А якім запомніў тое поле і баі на ім Аляксандр Слабада?

- Тады на полі расла пшаніца, – распавядае ветэран. – Як зараз бачу яе перад сваімі вачыма. Пашкадаваў пшанічку, калі рыў акоп, за што мне здорава ўляцела ад майго камандзіра: маўляў, чаму не вырыў акоп у самой пшаніцы, каб замаскіравацца. Што зробіш, у мяне, сялянскага хлопца, на ўсё жыццё засталіся асаблівыя адно- сіны да поля і ўсяго, што чалавек пасеяў на ім. Праўда, хутка ад той самай пшаніцы на Буйніцкім полі нічога не засталося, бо туг пачалося пекла. Такі жудасны, зацяты бой. Побач са мной ля кулямёта – мой сябар Васіль. «Мяняй пазіцыю, а то немец зараз цябе саб’е!» – крычу яму. «Не магу, я ранены», – чую ў адказ. I кулямёт змоўк. Я хутчэй паўзу да Васіля. I што бачу? У яго перабіта ключыца. Ад моцнага выбуху кулямёт адкінула на некалькі метраў, дыскі засы¬паны пяском. А бой не сціхае, дарагая кожная хвіліна. Выграбаю з пяску дыскі, мае рукі ў крыві. Ачысціў пулямёт, і ён зноў запрацаваў. Камандзір крычыць: «У цэль страляйце, толькі ў цэль. Боепрыпасы канчаюцца!»

- А якая тады ў вас была зброя? – пытаюся.

- Вінтоўка-трохлінейка, адназарадная. Да яе дзесяць патронаў. Дзве гранаты-лімонкі. Дзве бугэлькі з гаручай сумессю. Вось з чым мы сутрэлі немца на Буйніцкім полі. Ай, што там гаварыць, першыя дні вайны былі для нас трагічныя, і не толькі ў баях за Магілёў. Але ж якую храбрасць, мужнасць, стойкасць праявілі і радавыя салдаты, і камандзіры на Дняпроўскім рубяжы, добра вядома. А я цяпер, калі гляджу на Днепр каля Магілёва, быццам бачу гэтую раку ў ліпені 1941-га. Тады Днепр быў чырвоны ад крыві…

Дарэчы, з Буйніцкага поля пайшла тады па ўсёй нашай краіне слава пра 388-ы стралковы полк бясстрашнага палкоўніка С.Ф. Куцепава. Яго байцы паспяхова адбілі страшны націск стальной калоны Гудэрыяна. Нямецкія танкі ператварыліся ў груды металалому.

Пехацінец Аляксандр Слабада таксама паспытаў, што такое бой з варожымі танкамі: «У кожнага нашага салдата – па дзве бутэлькі з гаручай сумессю. Трэба кінуць іх на матор, ззаду танка, што надзвычай складана. Помню, танк прэ на мой акоп. Але нельга дапускаць панікі, інакш канец. Вось ужо да танка метры чатыры, я прытаіўся… Танк ужо за маёй спінаю, самы зручны момант – шпуряю бутэльку. Тое ж робяць і іншыя салдаты. Танк гарыць. Ну, зараз мне лёгка ўспамінаць, а як было тады… Я ж упер- шыню бачыў нямецкі танк у баі… I ўсё ж на Буйніцкім удалося падбіць два нямецкія танкі. Доўга выходзілі з акружэння, але ж пашанцавала – далучыліся да сваёй роднай 53-й стралковай дывізіі».

Толькі некалькі эпізодаў з ваеннай біяграфіі Аляксандра Слабады, якая пачалася ў цяжкіх баях пад Магілёвам. Ужо потым, калі абараняў Маскву, яго знайшоў ордэн Чырвонага Сцяга. Такую высокую ўзнагароду Аляксандр Іванавіч атрымаў менавіта за мужнасць і адвагу, праяўленыя ім пры абароне горада на Дняпры.

- Аляксандр Іванавіч, ці суетрэлі вы каго-небудзь з удзельнікаў баёў на Буйніцкім полі зараз, калі былі там?

- Не, не суетрэў. Я ведаю, што ніхто з іх не дажыў да сённяшніх дзён. Але ж спадзяваўся, мо хто небудзь падыдзе да мяне, скажа, што і ён ваяваў на гэтым полі. Дарэмна спадзяваўся. Добра, што пабываў там, прыйшоў на святое поле і пакланiўся…