“Крэйцарава саната” па-магiлёўскi

Семчанка, В. “Крэйцарава саната” па-магiлёўскi : [на сцэне Магiлёўскага абласнога драматычнага тэатра прадставiлi класiку у сучаснай iнтэрпрэтацыi] / Вольга Семчанка // Лiтаратура i мастацтва. — 2016. — 26 лютага. — С. 14.

На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра прадставілі неўміручую класіку, але ў сучаснай інтэрпрэтацыі. У лютым адбылася прэм’ера спектакля «Крэйцарава саната» паводле аднайменнага твора вялікага рускага пісьменніка-гуманіста Льва Талстога. Невялікая па аб’еме аповесць нясе ў сабе глыбокі філасофскі і этычны сэнс, раскрываючы ірацыянальную прыроду кахання і іншыя таямніцы быцця. Адаптаваць гэты матэрыял для ецэны аказалася годнай задачай для сапраўднага майстра — такога, як галоўны рэжысёр драмтэатра Саўлюс Варнас.

У інтэрпрэтацыі літоўскага рэжысёра, які ўжо некалькі год працуе ў горадзе на Дняпры, хрэстаматыйны твор Талстога набыў новае гучанне. Класічная музыка і разняволены блюз Тома Уэйтса, акрабатычныя нумары, сучасныя прычоскі і рэтра-строі — апраўданая эклектыка, уласцівая рэжысёрскаму почырку Саўлюса Варнаса. Змрочна-зачараваную атмасферу дапамагаюць стварыць дэкарацыі, распрацаваныя маладой мастачкай Ірынай Камісаравай. Кожная дэталь, ад касцюмаў да рэквізіту, прасякнута дваіста-метафарычным сэнсам, ствараючы ўражанне, што дзеянне адбываецца па-за часам і нават па-за звыклай рэальнасцю — у сферы падсвядомага, у прасторы сну. Люстэркі, якімі аздоблена ецэна, нібыта нагадваюць: зазірні ў сярэдзіну свайго «я», і знойдзеш корань усіх праблем.

Дзея трымае гледача ў напружанні, хаця інтрыгі амаль няма — у цэнтры ўвагі канфлікт у душы галоўнага героя Васіля Познышава, які забівае сваю жонку з прычыны лютай рэўнасці. Пакутуючы ад пачуцця віны і спрабуючы вырашыць унутраныя супярэчнасці, герой спавядаецца ў сваім зверскім учынку выпадковым людзям — суседзям па цягніку.

Нягледзячы на тое, што норавы ў сённяшнім грамадстве зусім не такія строгія, як у часы Талстога, сутнасць адносін паміж поламі не змяняецца на працягу гісторыі чалавецтва. Менавіта на гэтым і акцэнтуе ўвагу рэжысёр: «Галоўны змест гэтай аповесці і, адпаведна, спектакля — гэта асэнсаванне адносін паміж мужчынам і жанчынай. I гаворка ідзе пра немагчымасць поўнага ўзаемапаразумення. У кожнага з нас ёсць імкненне да шчасця, і мы шукаем сугучча ў іншай душы, але непазбежна здараецца разрыў і ўзнікае прорва паміж поламі. Спроба пабудаваць ідэальны шлюб у аповесці канчаецца трагічна. Як адшукаць шчасце? Ці магчыма яно наогул? Што такое каханне? Рацыянальнага адказу на гэтыя пытанні не існуе. Магчыма, выйсце — у рэлігіі, духоўнасці, і Талстой якраз да гэтага сам і прыйшоў. Многія людзі толькі праз боль і пакуты знаходзяць свой шлях, сваю веру».

Рэжысёр падкрэслівае, што філасофска-маральныя праблемы, закранутыя ім, актуальный і сёння. I кожны глядач, незалежна ад свайго ўзросту і адукацыі, здольны асэнсаваць «Крэйцараву санату». Прынамсі, на спектакль, апроч дарослых, прыходзілі школьнікі, і ўбачанае знаходзіла ў іх жывы водгук.

У спектаклі задзейнічаны як маладыя акцёры, так і «касцяк» трупы — Галіна Лабанок, Васіль Галец. 3 галоўнай роляй бліскуча справіўся Іван Трус — харызматычны артыст, які першы сезон пра­цуе ў калектыве Магілёўскага драмтэатра. Як прызнаўся акцёр, праца над пастаноўкай пачалася яшчэ з восені мінулага года. «Мы не толькі рэпеціравалі, а яшчэ і пастаянна абмяркоўвалі з рэжысёрам розныя аспекты твора, доўга асэнсоўвалі гэты складаны матэрыял, — распавядае Іван Трус. — Іграць няпроста, па-першае, праз фізічную стомленасць. На працягу дзвюх з лішкам гадзін я практычна безупынна рухаюся па сцэне, размаўляю і нават саната». выконваю акрабатычныя ну­мары… Складана і ў псіхалагічным сэнсе: рэжысёр даў мне ролю «на выраст», як тайменей на 20 год наперад. Я ўдзячны лесу за гэтую магчымасць выявіць свае здольнасці і наогул за тое, што патрапіў у Магілёўскі драмтэатр, мне надзвычай цікава працаваць пад кіраўніцтвам Саўлюса Варнаса. Тэатр-сон, які стварае гэты рэжысёр, не патрабуе ад гледача абавязковай інтэлектуальнай падрыхтоўкі — яму неабходна толькі раскрыць свае ўспрыняцце, уключыць на максімум інтуіцыю. Спектаклі «Жаніцьба», «У маленькай сядзібе» і іншыя пастаноўкі майстра — гэта тое, чым можа ганарыцца не толькі Магілёў, але і Беларусь».