Дом навучання подобны на рымскi Капiтолiй

   Дз’ячкоў, А. Дом навучання подобны на рымскi Капiтолiй : [праваслаўная семiнарыя ў Магiлёве] / Алег Дз’ячкоў // Веснiк Магiлёва. — 2016. — 21 сентября. — С. 20.

З часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай наш славуты горад быў вядомы як адзін з буйнейшых цэнтраў асветы і праваслаўя.

У гэты перыяд у Верхнім горадзе знаходзіліся побач некалькі буйных хрысціянскіх культавых комплексаў: праваслаўныя Спаскі і Багаяўленскі манастыры і каталіцкі кляштар езуітаў.

Анеамбль старажытнага праваслаўнага Спаскага манастыра займаў цэлы квартал за ратушай. Драўляныя будынкі разам з царквой згарэлі ў верасні 1708 года ў часы. Паўночнай вайны, калі пры адступленні ад шведаў маскоўскі цар Пётр I загадаў спаліць Магілёў. I толькі ў 1740-50-х гадах Спаская царква адбудоўваецца, ужо мураваная, (зараз тут будынак Следчага камітэту). Новая святыня ствараецца ў стылі позняга віленскага барока пратэстанцкім архітэктарам Іосіфам Глаўбіцам, якога запрасіў у наш горад Георгій Каніскі. У тэты ж час будуецца палац епіскапа, які захаваўся да нашага часу.

Ідэя стварэння праваслаўнай семінарыі ў Магілёве ўзнікла даўно. Яшчэ епіскап Іеранім Валчанскі рабіў спробы адкрыць семінарыю ў сваёй Магілёўскай епархіі. Аднак створаная ім навучальная ўстанова фактычна з’яўлялася не семінарыяй, а прыватнай школай Магілёўскага праваслаўнага епіскапа. I толькі дзякуючы апантанасці і няўрымслівай энергіі Каніскага ўдалося арганізаваць семінарыю.

Пачатак будаўніцтва супаў з узвядзеннем у 1780 годзе званніцы пры Спаса-Прэабражэнскім саборы, якім завяршалася фармаванне кампазіцыі ансамбля старадаўняга Спаскага манастыра. Большаець даследчыкаў мяркуе, што ствараў праект семінарыі вядомы архітэктар, пісьменнік, пазт, кампазітар і мастак Мікалай Львоў.

У канцы 1780-га Кацярына II зацвердзіла праект сабора Святога Іосіфа, падмурак якога імператрыца заклала ў маі 1780 разам з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II у гонар іх сустрэчы ў нашым горадзе.

У снежні 1780 Мікалай Львоў прыехаў у Магілёў для агляду мясцовасці і ўдакпаднення праекта, сустракаўся і з епіскапам Каніскім. Летам 1780 указам расійскага ўраду былі выдаткаваны грошы на ўтрыманне навучапьнай установы.

28 верасня 1782 года Георгій Каніскі заключыў кантракт на пабудову семінарскага корпуса з пецербургскім купцом Фёдарам Марашэўскім, які з’яўляўся таксама і падрадчыкам будаўніцтва Іосіфаўскага сабора.

У 1785 годзе быў пабудаваны асобны 2-павярховы вучэбны корпус. Размешчаны будынак быў уздоўж землянога вала, галоўным фасадам навернуты да вуліцы Ветранай (сённяшняй Ленінскай) і пабудаваны як працяг ансамбля Спаскага манастыра ўслед за саборам і архірэйскім палацам.

У цэнтральнай частцы корпуса размяшчаліся парадная лесніца з вестыбюлем і круглее памяшканне, у якім на першым паверсе знаходзілася бібліятэка, а на другім – зала для сходаў. У бакавых частках былі класныя памяшканні. Галоўны фасад будынка вылучаў порцік дарычнага ордэра, завершены франтонам. Архітэктурнае рашэнне адпавядала ўзорам рускага класіцызму таго часу. Для збудавання, што адзначала новы кірунак у развіцці навукі, адукацыі мастацтва; заканамерным было звяртанне да вядучага еўрапейскага стылю. Аб гэтым красамоўна сведчыць і надпіс, зроблены на франтоне па ініцыятыве Георгія Каніскага: «Дом навучання, пабудаваны накшталт плана Рымскага ідалапаклонніцкага храма, які называецца Капітолеем».

Архітэктурны ансамбль семінарыі паступова развіваўся і дабудоўваўся да сярэдзіны XIX стагоддзя і меў замкнёную кампазіцыю. Перад архітэктурнай дамінантай – вучэбным будынкам – была сфармавана трапецыя падобная парадная плошча, вось сіметрыі якой сыходзіцца да Малой Садовай вуліцы.

Магілёўская праваслаўная семінарыя ў перыяд свайго існавання (другая палова XVIII – пачатак XX ст.) стала адным з буйнейшых адукацыйных асяродкаў на Беларусі. У навучальнай установе працавапі і навучаліся шматлікія выбітныя дзеячы і навукоўцы. Сярод іх Сяргей Сакалоў – гісторык, аўтар першай сістэматызаванай працы па гісторыі Магілёўскай губерніі; Мелхіседэк – святар і дзяржаўны дзеяч; Іван Грыгаровіч – святар, гісторык, археограф і мовазнавец; Іван Насовіч – этнограф і фалькларыст, аўтар першага руска-беларускага тлумачальнага слоўніка; Усевалад Ігнатоўскі – гісторык, дзяржаўны палітычны дзеяч, тэарэтык і рухавік беларусізацыі ў 1920-х гадах, першы прэзідэнт беларускай Акадэміі навук; Яўстафій Багданоўскі – хірург, педагог і асветнік; Іван Весялоўскі – выбітны фізік і выкладчык; Васіль Кутневіч – грамадскі і рэлігійны дзеяч; Міхаш Валатоўскі – краязнавец і этнограф; Васіль Лепяшынскі – рэлігійны праваслаўны дзеяч, асветнік; Мікалай Гартынскі – гісторык і археограф; Міхась Зарэцкі – письменнік і грамадскі дзеяч; Андрэй Мрый – пісьменнік і краязнавец; Васіль Шашалевіч – пісьменнік драматург; ігумен Арэст – святар і гісторык, аўтар хронікі Маплёва «Записки игумена Ореста»; Iван Пятніцкі – духоўны пісьменнік, выдавец, рэдактар «Могилевских епархиальных ведомостей»; Іван Юркевіч – рэлігійны і грамадскі дзеяч, асветнік; Канстанцін Палікарповіч – археолаг і даследчык; Мікалай Ісаковіч – геолаг, этнограф, асветнік, місіянер, стваральнік граматыкі мангольскай мовы; Аляксандр Браўковіч – асветнік, літаратар і філосаф; Фёдар Жудро – царкоўны дзеяч і гісторык, педагог; Самсон Цвяткоўскі – педагог і асветнік; Іосіф Цытовіч – публіцыст і педагог. Між іншым, тут атрымаў адукацыю бацька вядомага канструктара-ракетабудаўніка акадэміка Сяргея Каралёва. Гэты спіс можна працягваць вельмі доўга.

Навучальны корпус адукацыйнай установы да нашага часу, на вялікі жаль, не захаваўся, але засталося некалькі будынкаў былога комплексу семінарыі. Дужа засмучае той факт, што жыхары горада зусім мала ведаюць пра такую культурніцкую адметнасць Магілёва ў часы Расійскай Імперыі. У будучым пра праваслаўную духоўную семінарыю будуць напісаны шматлікія даследаванні і грунтоўныя манаграфіі. А з цягам часу, можа, нават, узнікне i краязнаўчы музей, прысвечаны аднаму з самых выбітных асяродкаў асветы на Беларусi.