Каб у кожнага была сям’я

   Сiнькевiч, Г. Каб у кожнага была сям’я : [мiжнародная канферэнцыя "Быць бацькамi" адбылася ў Магiлёве] / Ганна Сiнькевiч // Настаўніцкая газета. — 2016. — 3 лiстапада. — С. 5.

Міжнародная канферэнцыя “Быць бацькамі!” адбылася ў Магілёве. Арганізатарам выступіла Міжнародная грамадская арганізацыя “SOS-Дзіцячыя вёскі” пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама і абласнога інаытута развіцця адукацыі.

Я к паведаміла начальнік адцзела сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі Алена Сімакова, удзел у канферэнцыі прынялі 150 адпаведных спецыялістаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і Нідэрландаў. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта пазітыўнага бацькоўства “Школа бацькоў”, які рэалізоўваецца на тэрыторыі рэгіёна пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Галоўная задача гэтай незвычайнай школы — кансультатыўная і практычная дапамога прыёмным бацькам, усынавіцелям, а таксама тэтам і мамам, у якіх узнікаюць сур’ёзныя праблемы пры выхаванні дзяцей. За два гады рэалізацыі праекта таксама наладжана цеснае ўзаемадзеянне па аказанні разнапланавай дапамогі замяшчальным сем’ям.

— Прысутныя на канферэнцыі мелі шырокія магчымасці для азнаямлення з беларускім замежным вопытам работы, абмену думкам! і тэхналогіямі, абмеркавання актуальных праблем тэорыі і практыкі сямейнага ўладкавання дзяцей, — распавяла Алена Фёдараўна.

На працягу двух дзён для ўдзельнікаў праводзіліся круглыя сталы, пленарные пасяджэнні, дыскусійныя пляцоўкі на разнастайныя тэмы. Асаблівая ўвага была ўдзелена аказанню дапамогі розным катэгорыям сем’яў, папулярызацыі ў грамадстве пазітыўнага бацькоўства. Досыць цікава праходзілі і шматлікія майстар-класы, на якіх ішла гаворка аб дзейнасці псіхолагаў па мінімізацыі траўматызму дзяцей у перыяд разводаў, рабоце з кандыдатамі ў прыёмныя бацькі, псіхолага-педагагічных аспектах тайны ўсынаўлення.

У ходзе абмеркаванняў была адзначана эфектыўнасць сістэмы суправаджэння сямейнага ўладкавання дзяцей-сірот, дапамогі замяшчальным бацькам, наладжанай у Магілёўскай вобласці. Прызнанне калег атрымала і праца SOS-Дзіцячай вёскі ў Магілёве. Пасля завяршэння канферэнцыі было прынята рашэнне і далей сумеснымі намаганнямі працаваць над усебаковай рэалізацыяй правоў кожнага дзіцяціна жыццёўсям’і.