Год з жыцця музея

   Пушкiн, I. Год з жыцця музея / I. Пушкiн // Веснiк Магiлёва. — 1993. — 3 июня.

Больш за сем стагодцзяў налічвае гісторыя нашага горада. Няшмат засталося ў ім помнікаў славутай мінуўшчыны. Але ж чалавеку, які ўпершыню наведвае Магілёў, здаецца, што сённяшні горад імкнецца як мага хутчэй аднавіць старажытныя помнікі архітэктуры і гістарычны выгляд. Вядуцца працы на аднаўленню і рэстаўрацыі Трохсвяціцельскай царквы, касцёла св. Станіслава, Мікалаеўскага кляштара, будынка мастацкага музея, адбудоўваюцца кварталы старога горада.

Славуты Магілёў не толькі сваім укладам у развіццё мастацтва Беларусі, але і вядомымі людзьмі, якія нарадзіліся ці працавалі тут. Вось менавіта пра іх і гістарычныя падзеі, звязаныя з горадам, будзе распавядаць будучая экспазіцыя музея гісторыі Магілёва.

Мінуў год, як распачалася праца па стварэнню музея, Маленькі калектыў супрацоўнікаў шмат чаго зрабіў па збору архіўнага матэрыялу, рыхтуе выставу археалагічных знаходак музея, стварае тэматычна-экспазіцыйны план, але самае галоўнае — праводзіць збор захаваўшыхся старадаўніх рэчаў гараджан. Супрацоўнікі музея разлічвалі на патрыятызм магілёўцаў і на свае ўласныя сілы. I гэта дало вялікі плён.

Болыш за 149 негатываў і фотаздымкаў, адлюстроўваючых выгляд горада і падзеі апошніх гадоў, патрапілі ў музей ад фотакарэспандэнта Ліціна А. Л., 17 фотаздымкаў — ад Гозмана М. Л. Доўгі час працаваў фотакарэспандэптам і быў сведкам цікавых падзей Борчык А. Я., які перадаў музею больш за 150 негатываў і цяпер рэдкіх фотаздымкаў з гісторыі 60-70-х гг., а таксама шэраг кніг з аўтографамі аўтараў.

Дзіцячыя цацкі XVII-XVIII стст., пацеркі, кісцень, старажытную сякеру і наканечнік стралы перадаў музею Балакіс А. М. У яго ж музей набыў сямейны архіў магілёўскіх месцічаў Лындаў. 22 дакументы, ахопліваючыя час з сярэдзіны XIX ст. па 20-я гг. XX ст.

Уявіце сабе, з якой рунлівасцю захоўваліся да нашых дзён два корабы з-пад цукерак 1912 і 1913 гадоў, перададзеныя музею разам з фотаздымкамі канца XIX пачатку XX стст. Фірсавай Г. М.

Кіраўнік адной з падпольных груп падчас Вялікай Айчыннай вайны Жывапісцава А. М. падаравала музею свае ўспаміны, старадаўнія фотаздымкі, дакументы, паштоўкі. У яе набыты посуд і патэльня пачатку XX ст.

Папоўнілі фонды музея манеты Найдзёнка А. Л., гандлёвыя пломбы XIX ст. Дзячэнкі А.В., рушнік і фотаздымкі Ссвсрынай А.У., фотаапарат вытворчасці Германіі пачатку стагоддзя Кісялёва А.Л., архіўны дакумент Я. Сперксіса.

Адгукнулася на справу стварэння музея горада і прысхала ў Магілёў жыхарка С.-Пецярбурга Салоўкіна Л.М., каб перадаць побытавыя рэчы, фотаздымкі і дакументы пачатку XX ст., успаміны сваёй маці, якая нарадзілася і жыла ў Магілёве да 1918 г.

У фонды музея набыты 4 кнігі духоўных спеваў канца XIX ст. ад Пружынінай А.В., 8 кніг канца XIX ст. пач. XX ст. літургічнага прызначэння ад Цітова А.А.

Вялікая колькасць цікавых археалагічных знаходак, у прыватнасці, кафлі, шкла, вырабаў з фаянсу ўпрыгожаць экспазіцыю музея дзякуючы археолагу Марзалюку І.А. і Сафонавай В.У.

Краязнаўца Бялыніцкага раёна Гузаў В.Д. перадаў музею свае ўспаміны пра Айчынную найму, краязнаўчыя брашурм, выдадзеныя ім за свой кошт, і кнігу пра Магілёў 1904 г. выдання.

Шматлікія этнаграфічныя рэчы натрапілі ў музей ад Рабушава У.С. Цікавыя матэрыялы перадалі ў музей Рослава Н.А., Мядзведзкі Э.І., Глазштэйн С.Ю. і інш.

Шматлікімі парадамі і матэрыяламі аказвас дапамогу ў стварэнні гарадскога музея краязнаўца Філіповіч I.I.

Уклад у стварэнне музея ўнеслі дырэктар МП ‘Тэхнік-сервіс” Кураленка П.І., старшыня магілёўскай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Фёдараў А.Ф., НВА “Тэхналогія” (дырэктар Багданаў В.М.).

Галоўная праблема сёння — гэта адсяленне застаўшыхся ўбудынку музея жыхароў. Яшчэ ў 1990 г. гарвыканкам прыпяў пастанову выселіць усіх жыхароў у першай палове 1991 г., аднак яна не выконваецца.

Калектыў музея верыць, што пры актыўнай дапамозе магілёўцаў ён будзе!