На творчай хвалi Таццяны Шаўцовай

   Цiмафеенка, Н. На творчай хвалi Таццяны Шаўцовай : [творчую сустрэчу з магiлёўскай паэтэсай i спявачкай Т. Шаўцовай арганiзавала дзiцячая бiблiятэка-фiлiял №9] / Наталля Цiмафеенка // Веснiк Магiлёва. — 2016. — 14 декабря. — С. 8. 

Творчая сустрэча з Таццянай Шаўцовай прайшла ў актавай зале СШ №40 у рамках івент-акцыі «Літаратурнае ўзварушэнне».

Арганізатарамі гэтага мерапрыемства сталі школьная бібліятэка і дзіцячая бібліятэка-філіял № 9. Таццяна Шаўцова – магілёўская паэтэса і спявачка, дыпламантка Пушкінскіх і Сіманаўскіх чытанняў, лаўрэат абласнога XII рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны».

Са школьнай сцэны ў гэты дзень прагучалі творы на беларускай і рускай мовах. Паэтэса чытала вершы, прысвечаныя маці, еднасці Беларусі і Расіі, любімаму гораду Магілёву, роднаму краю, людзям, якія сваёй працай праслаўляюць яго. Не пакінулі абыякавымі вучняў і настаўнікаў жыццярадасныя і лірычныя песні Таццяны Шаўцовай, якія яна выконвала пад аранжыроўку музыкі Сяргея Цімрука. Таксама аўтарскія песні і прыпеўкі прагучалі ў выкананні салісткі народнага ансамбля «Вераснёвіца» Наталлі Ешчанкі, Марыі Саланевіч, Людмілы Верам’ёвай і Раісы Карасёвай.

Творчая сустрэча прайшла на высокім эмацыянальным уздыме. I дзеці, і дарослыя былі ў захапленні ад праслуханых натхнёна-ўзнёслых вершаў, душэўных песень і запальных прыпевак.