Празрыстыя развагi

   Строгiна, С. Празрыстыя развагi : [юбiлейная выстава Фёдара Кiсялёва ў выставачнай зале горада Магiлёва] / Святлана Строгiна // Мастацтва. — 2017. — №1. — С. 22.

Урачыстае адкрыццё выставы засведчыла шматграннасцьталенту Фёдара Кісялёва – нетолькі як мастака акварэльнага жывапісу, але i як цудоўнага выкладчыка, вучні якога сталі прызнанымі творцамі і настаўнікамі.

Почырк Фёдара Кісялёва пазнаеш адразуў любой экспазіцыі. Нягледзячы на тое, што мастак стварае свае працы вельмі хутка — шырокія заліўкі і сакавітыя мазкі ліха кладуцца на вільготную паперу, – разумеет: за гэтай віртуознасцю стаіць штодзённая і карпатлівая праца.

Багацце тэм Фёдара Кісялёва вынікае з вывучэння гісторыі Беларуси безлічы вандровак і пільнага назірання за прыродай. «Вечар у Радамлі» напісаны ў мястэчку Чавускага раёна. У далёкім X стагоддзі сюды, на левы бераг ракі Радуча, прыйшлірадзімічы і заснавалі горад-сталіцу. Ад моцнага абарончага чатырохвежавага замка сёння засталося гарадзішча, якое ўзвышаецца ^ад раўнінай на 16 метраў, вакол глыбокі і шырокі роў, зарослы хмызам, дрэвамі і высокай травой.Вытанчаная па жывапісна-пластычнай структуры кампазіцыя «Рагвалодаў камень» пабудавана на асацыятыўнасці форм жывога і рэчыўнага свету. Як працяг расповеду пра гісторыю — трыпціх, прысвечаны юбілейнай даце Грунвальдскай бітвы, выкананы мастаком у 2010 годзе, «Навальніца над Мальбургам», «Грунвальдскае поле», «Кракаў. Раніца ў Вавелі».

У сваім дзённіку Фёдар Кісялёў згадвае, як у кастрычніку 2010-га ён з сябрамі стаяў ля каменя, на якім зроблены надпіс пра Аршанскую бітву 1514 года: «Я ў думках уяўляю – і разгортваюцца перад вачыма на мясцовасці баявыя дзеянні тых далёкіх часоў. Вялікія натоўпы воінаў фарсіруюцьДняпро.уброд пераходзяць Крапіўну, якая і цяпер цячэ побач. Грукат конскіх капытоў, лязгат зброі вялікага трыццацітысячнага войска нашых ваяўнічых продкаўя. Убачанае і перажытае пакладзена на паперу алоўкам і акварэльнымі фарбамі.

Значнае месца ўжыцці і мастацтве Фёдара Кісялёва займае серыя твораў, прысвечаная чарнобыльскай трагедыі. На юбілейнай выставе ён прадставіў дзве працы. «Лёсы» напісаны ў год, калі здарылася бяда і ніхто яшчэ не ведаў, як ліха адаб’ецца на жыцці людзей, як будзе адчуваць сябе зямля – ёсць у гэтай рабоце пэўная насцярожанасць. «Была вёска Журавель» увасоблена падчас правядзення міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз радзімы ў выяўленчым мастацтве»,прысвечанага 20-годдзю трагічных падзей.У дзённіку мастака чытаем, што ў працы знайшлося месца «і закінутым яблыням у высокай траве, соснам, буслінаму гнязду, шырокаму раздоллю з Сожам… I ўжо потым, у кнізе водгукаў на сваёй персанальнай выставе знайшоў запіс, дзе былая жыхарка вёскі Журавель не пашкадавала цёплых слоў пра сваю страчаную маленькую радзіму і сваёй падзякі аўтару гэтай акварэлі». Лірычныя па настроі «Нацюрморт з тэатральным скверам», «Магілёў. Вячэрняя імша». Мастак у абмежаванай колеравай гаме здолеў дамагчыся жывапіснага багацця.тонкасці адценняўі – як вынік – глыбокага раскрыцця зместу.

«Самы кароткі дзень» стварае адчуванне цішыні і спакою, узвышанага сумоўя, звязанага з настроем душы. Своеасаблівае сфумата — мяккасць жывапіснай манеры, плаўнасць танальных пераходаў, размытасць контураў – дапамагае перадаць эфект танальнай перспектывы.

Прыгожым акордам на выставе прагучалі нацюрморты, у якіх увасоблены расліны і садавіна, прадметы хатняга ўжытку, садовыя і палявыя кветкі. Яны адлюстроўваюць настрой і эмацыйны стан чалавека, захоўваюць яго пачуцці.

Юбілейная экспазіцыя, прысвечаная 70-годдзю Фёдара Кісялёва, сталася пазнавальным расповедам пра жыццё і творчасць майстра, засведчыла яго цікавасць як да гісторыі, так i да паўсядзён-нага жыцця.