Курганы расказваюць

   Каваленчыкаў, М. Курганы расказваюць / М. Каваленчыкаў // Могилевская правда. — 1982. — 3 декабря.

МАГІЛЁУШЧЫНА багатая помнікамі далёкага мінулага. Яны праз стагоддзі даносяць да нас звесткі аб гэтым, дзе і калі жылі, чым займаліся нашы далёкія продкі. Вывучаючы гэтыя помнікі, можна прасачыць гістарычнае развіццё свайго народа, яго слаўнае гераічнае мінулае.

Найбольш старажытныя помнікі на тэрыторыі вобласці — стаянкі сярэднекаменнага стагоддзя (9—5 тыс. год да н. э.), калі чалавек карыстаўся ў асноўным крэмненымі прыладамі працы, будаваў жыллё тыпу буданаў. Многія з гэтых стаянак’ вывучаны археолагамі, у выніку экспедыцый адкрываюцца ўсё новыя.

На тэрыторыі вобласці выяўлены таксама пасяленні эпохі неаліту (5 — 2 тыс. год да н. э.) і бронзы (3—2 тыс. .год да н. э.), ранняга жалезнага стагоддзя і эпохі Кіеўскай Русі. Такіх помнікаў на тэрыторыі вобласці налічваецца больш за сто.

У сярэдзіне тысячагоддзя да нашай эры насельніцтва Магілёўскага краю ўжо ведала жалеза. Найбольш распаўсюджанымі помнікамі гэтага часу сталі гарадзішчы — старажытныя ўмацаваныя пасёлкі. Яны былі трохвугольнай формы, чатырохвугольнай, авальнай, круглай і займалі ў асноўным невялікую плошчу, прыкладна ад 1 да 5 гектараў.

Дзякуючы рэшткам валоў і равоў яны вельмі добра прасочваюцца на мясцовасці. Часта адсюль ідуць назвы населеных пунктаў. У Шклоўскім раёне, напрыклад, Гарадзец, Гарадзішча. Гарадок у Глускім раёне. Помнікаў такога тыпу, выяўленых і ўзятых пад дзяржаўную ахову, налічваецца ў вобласці 86. Культурны слой гарадзішчаў, прадметы, знойдзеныя пры археалагічных раскопках, дазваляюць меркаваць аб жыцці і быце нашых продкаў у прамежак ад сярэдзіны 1 тыс. да н. э. і да I—II стагоддзя н. э., таму што затым насельніцтва ў асноўным пакінула гарадзішчы.

А ў апошні час сумесная экспедыцыя Магілёўскага педінстытута i абласнога краязнаўчага музея правяла абследаванне археалагічных помнікаў у басейне р. Бася і выявіла курганный насыпы ў кіламетры на поўдзень ад в. Бардзінічы 1 2,5 кіламетра на поўнач ад Чавус. Супраць вусця безыменнай рэчкі, якая ўпадае ў Басю, выявлен курганны могільнік з 21 насыпу. Археалагічныя помнікі выяўлены таксама каля в. Новы Шлях, Селішча Чавускага раёна.

Курганы насыпаліся на месцы захавання памёршых родзічаў, і ў іх разам з памёршымі клалі бытавыя прадметы таго часу, вырабы з гліны, упрыгожанні, зброю. Абрад захавання існаваў з VI па XIII стагоддзі. У розных краях па-рознаму называюць гэтыя насыпы ў народзе. У нас жа, у асноўным, «шведскімі магіламі».

Ужо больш як сто гадоў назад археолагі назвалі курганы сховішчамі тайн, «археалагічнымі музеямі». Таму ўсе археалагічныя помнікі: курганы, гарадзішчы, стаянкі, селішчы і г. д. ахоўваюцца дзяржавай як нацыянальныя рэліквіі, неацэнныя сведкі сівой старажытнасці ў адпаведнасці з законам БССР «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры».

У артыкуле 6 першага раздзела пералічваюцца тылы археалагічных помнікаў, якія ахоўваюцца дзяржавай: гарадзішчы, курганы, рэшткі старажытных пасяленняў, умацаванняў, вытворчасцей, каналаў, дарог, старажытныя месцы захавання, прадметы і г. д. А артыкулы 45 і 46 чацвёртага раздзела гэтага закона, адпаведна, прадугледжваюць крымінальную адказнасць за знішчэнне, разбурэнне ці псаванне помнікаў гісторыі і культуры, або адміністрацыйную адказнасць за парушэнне правіл аховы і выкарыстання помнікаў. Пасадавыя асобы могуць быць падвергнуты штрафу ў размеры да 100 рублёў, а грамадзяне – у размеры да 50 рублёў.

Але часта не ўсе ведаюць, што падобныя помнікі знаходзяцца пад аховай дзяржавы і з’яўляюцца багаты гістарычным матэрыялам. Бываюць выпадкі, калі без усялякай патрэбы яны разбураюцца пры правядзеш дарог, пры разворваннi палёў распрацоўцы пясчаных кар’ераў. Напрыклад, у вёсцы Кашаны Крычаўскага раёна (калгас iмя К. Маркса) 6 курганных насыпаў поўнасцю разбураны. На гэтым месцы мясцовыя кіраўнікі аддалі загад выкапаць сіласныя траншэі, нібы іншага месца ва ўсёй гаспадарцы не знайшлося.

Не перавяліся яшчэ i шукальнікі скарбаў. Гэтыя «аматары» старажытнасці наносяць вялікую шкоду навуцы аб гістарычным мінулым. Напрыклад, імі разбураны два курганы каля в. Ямніца Магілёўскага раёна.

Дазвол на права даслевання археалагічных помнiкаў на тэрыторыі БСС («Адкрыты ліст») выдае адзіная навуковая ўстанд — Інстытут гісторыі А БССР.

У сувязі з выпадкамі разбурэння археалагічных помнікаў аддзелам культуры пры райвыканкомах, таварыствам аховы помнікаў гiсторыі і культуры, музеям, школам неабходна ўзмацнiць растлумачальную работу асабліва сярод школьнікаў, аб важнасці захавання старажытнай спадчыны нашага народа, строга сачыць за захаваннем закона.