Паштовы тракт iшоу праз Магiлёў

   Паштовы тракт iшоу праз Магiлёў // Могилевская правда. — 1982. — 26 июля.

У студзені 1667 года ў мястэчку Андрусава (зараз гэта тэрыторыя Смаленскай вобласці) паміж Расіяй і Польшчай было заключана перамір’е, якое паклала канец спусташальнай для абодвух бакоў трынаццацігадовай вайне. Палякі адмовіліся ад сваіх прэтэнзій на Смаленск, а рускія вывелі войскі з Беларусь У дагавор быў уключан таксама артыкул аб арганізацыі рэгулярнай пошты, якая павінна была забяспечыць сувязь рускага пасла ў Варшаве і польскага ў Маскве са сваімі ўрадамі.

На аснове гэтага артыкула быў створаны новы паштовы тракт: Масква — Мажайск – Вязьма — Смаленск — Магілёў — Мінск — Вільня… Далей дзейнічалі старыя паштовыя тракты на Варшаву і Кенiгсберг. У апошнім польскі паштовы шлях злучаўся з поштай кампаніі «Турн-і-Таксіс» (уладальнікаў прыватных паштовых кантор еўрапейскіх краін), якая ахвотна згадзілася ўзяць на сябе дастаўку маскоўскай карэспандэнцыі «за мора». Кампанія «Турн-і-Таксіс» не памылілася: рускі ўрад разлічваўся заўсёды дакладна і без затрымак.

У гарадах, праз якія праходзіў новы паштовы тракт, сядзелi пасадавыя асобы. Усім гандлёвым людзям прадпісвалася, каб іх пісьмы «не праз іншых людзей, але праз статутныя пошты пасылаліся, у паштароў запісаны былі».

З польскім бокам быў узгоднены граф) к руху пошты. 3 Вілыіі паштар адпраўляў-ся ў пятніцу, у Мінск прыбываў у нядзелю ў тры гадзіны дня, у Магілёў — апоўдні ў панядзелак, а на граніцу (у мястэчка Кадзіна, што на Смаленшчыне) — у аўторак раніцай. Да гэтага часу сюды павінна была паступіць і маскоўская пошта.

Пры адпраўленні ў дарогу паштару ўручалася падарожная, у якой былі пазначаны горад адпраўлення і горад прызначэння, ставіўся час выезду і прыбыцця. Падарожная перадавалася разам з поштай і пры вяртанні ў Маскву або Вільню адбіралася. Такім чынам ажыццяўляўся кантроль за своечасовым рухам пошты.

Па графіку пошта з Масквы да Вільні дастаўлялася за восем сутак, а да Кенігсберга — за 12.

На падрыхтоўку новага паштовага тракта спатрэбілася больш года. Толькі 11 сакавіка 1669 года з Масквы выехаў першы паштар, які вёз карэспандэнцыю, адрасаваную ў Вільню і «за мора». Ён быў апрануты ў зялёны суконны кафтан, на правым баку якога быў нашыты рускі герб — двухгаловы арол, а з левага— паштовы ражок. На галаве была шапка з чатырохвугольным верхам, на нагах — боты. Да скуранога пояса прышпільвалася шабля, У той жа час з Вільні выехаў польскі паштар, апрануты так, як і яго рускі калега, толькі на яго кафтане быў нашыты польскі герб — аднагаловы белы арол.

Паштовы тракт праз Магілёў быў пракладзены не выпадкова. На той час гэта быў самы буйны на тэрыторыі Беларусі цэнтр гандлю і рамяства. Многія віды рамеснай вытворчасці Магілёва існавалі дзякуючы эканамічным сувязям з Масквой, Смаленскам, Ноўгарадам, Бранскам і іншымі рускімі гарадамі, дзе магілёўскія купцы збывалі вырабы гарбарнага шавецкага, кавальскага рамяства, адзенне. А адтульяны ў Магілёў дастаўлялi сыравіну — скуры, футра і іншае. Іх апрацоўвалі мясцовыя рамеснікі. Гатовую прадукцыю купцы вывозілі таю сама ў Вільню, Гданьск, Кенiгсберг і многія іншыя гарады Польшчы i Заходняй Еўропы. Туды ж адпраўлялі воск, мёд, сала. алей

Гандаль, які ў час вайны прыйшоў у заняпад. паступова аднаўляўся. Гэтаму садзейнічала і рэгулярная паштовая сувязь. Спачатку ўсю карэспандэнцыю паштары вазілі ў сумцы. Калі ж аб’ём пошты ўзрос, пачалі карыстацца мяшкамі, а з 1675 года — спецыяльнымі скрынямі з накладнымі гербамі.

Але хутка да Масквы дайшлi чуткi пра “моровое поветре” за мяжой. На польскай граніцы была пастаўлена става. Паштовая сувязь часова перапынілася. А ў 1685 годзе скончыўся і тэрмiн Андрусаўскага перамір’я. Пачаліся новыя перагаворы аб заключэнні «вечнага» мiру. Дагавор быў падпісан, адноўлена была «заморская» пошта.

Ды праіснавала яна нядоўга. Неяк польскі кароль Ян Сабескі, прымаючы рускага пасла, пачаў папракаць яго ў тым, што той пiсаў свайму ўраду «ссорные и затейные (г. зн. зашыфраваныя) письма». Даведацца пра такое можна было толькі прачытаўшы ix. Так высветлілася, што руская ды пламатычная карэспандэнцыя перлюструецца. Маскоўскi ўрад перастаў карыстаюцца паслугамі “заморскай” пошты. Паштовы тракт, якi праходзіў праз Магілёў, спынiў сваё існаванне.