Пачатак традыцыi

   Герцава, Л.  Пачатак традыцыi / Л. Герцава // Ленiнскi клiч. — 1981. — 24 ноября.

Узнікненне першых камуністычных суботнікаў адносіцца да складанага перыяду гісторыі нашай краіны, перыяду замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, голаду і ліхалецця. Камуністычныя суботнікі мелі вельмі важнае значэнне для народнай гаспадаркі, яны з’яўляліся дзейсным сродкам барацьбы з гаспадарчай разрухай, сродкам згуртавання працоўных.

У Беларусі суботнікі сталі праводзіцца з лета і919 года. Толькі ў Магілёве за перыяд з 23 лістапада па 28 снежня 1919 года былі праведзены 8 суботнікаў і нядзельнікаў. Паспяхова прайшоў «Тыдзень працоўнага фронту» ў Магілёве ў маі Д920 года. Магілёўская газета «Соха и Молот» паведамляла: «Яшчэ не паспелі мы аб’явіць аб «Тыдні працоўнага фронту», як ужо з розных месц пачалі атрымліваць пастановы аб правядзенні працоўнага тыдня і амаль ўсюды звышурочная работа бясплатна… Удзельнікі тыдня гаварылі: «Мы арганізуем масавыя работы, вучымся накіроўваць нашы працоўныя ўдары ў самы лоб разрухi, вучымся арганізоўваць камуністычную добрасумленную працу… Магілёўская працоўная сям’я жыве ў цяжкіх умовах, і гэтае добрасумленнае, без ўсялякага ціску, адмаўленне ад платы за звышурочную працу гаворыць аб значным росце ў глыбіню свядомасці магілёўскіх рабочых…»

Вялікае значэнне надавалася і правільнай арганізацыі камуністычных суботнікаў, што праводзіліся ў горадзе. «Трэба даць сапраўды блізкую, зразумелую ўсім мэту, каб па магчымасці вынікі работы адбіваліся неадкладна, ясна для ўсіх», — адзначала газета. У суботніку 26 чэрвеня 1920 года прымалі ўдзел 632 чалавекі, работы праводзіліся на чыгунцы. – У гэты дзень былі складзены ў штабялі 90 кубічных сажанёў дроў і выгружай вагон дроў, убраны майстэрні дэпо, насланы рэйкі, укладзены 200 новых шпал, убрана з дэпо 250 пудоў чыгуну і жалеза, да свідравальнага станка пададзены 150 тармазных калодак, было прароблена і шмат іншай работы. 2 ліпеня на суботніку працавалі 495 чалавек, работа вялася на складзе райлескама, на вакзале і чыгунцы. Масавым быў суботнік, які адбыўся 1 верасня 1920 года. У ім удзельнічалі ўжо 2855 чалавек, У дэпо станцыі Магілёў пагрузілі на платформы лом, узмялі паравоз, устанавілі станіну такарнага станка на фундаент, на платформы пагрузі лі 10 вагонаў швелераў, е пуцей убралі 660 штук старых шпал, пагрузілі 1.19І новых. Працавалі да дзевяць гадзін вечара. Уся работ выконвалася бясплатна. Адзначалася вельмі высока прадукцыйнасць працы, яка дэманстравала імкненне працоўных горада ўнесці свой пасільны ўклад у агульнаю родную справу дапамогі фронту, у пераадоленнега гаспадарчай разрухі ў краіне.