На кранштацкiм лёдзе

   Секушэнка, М. На кранштацкiм лёдзе / М. Секушэнка // Магілёўскія праўда. — 1975. — 1 жнiўня.

Мы сядзім, паціху гамонім. Яўсей Васільевіч Абраменка.-Успехаў расказвае, а я слухаю. Цікава слухаць яго, ён пражыў I вялікае жыццё, прымаў удзел у Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яўсей Васільевіч — былы чырвонагвардзеец. Яго пасведчанне нумар 6871 цяпер знаходзіцца ў Беларускім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі.

Нарадзіўся Я. В. Абраменка-Успехаў у 1899 годзе ў вёсцы Высокае Чавускага раёна. Член КПСС з 1920 года, да 1917-га –  батрак i рабочы. У 1917— 11918 гг. служыў у 1-ым Магiлёўскім чырвонагвардзейскім I палку.

А. Хахлоў у сваёй кнізе «Чырвоная гвардыя Беларусі» успамінае пра Я. В. Абраменку-Успехава. Ён расказвае, як Апошні канваіраваў з групай чырвонагвардзейцаў 300 ворагаў рэвалюцыі з Магілёва ў Маскву і здаў іх у Бутырскую турму.

У 1919—1923 гг. Я. В. Абраменка-Успехаў служыў у Чырвонай Арміі на каманднай і і палітычнай рабоце, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. З 1923 па 1941 год знаходзіўся на  палітыка-асветнай рабоце. Калі ішла Вялікая Айчынная вайна, прымаў удзел у гераічнай абароне горада Леніна, узнагароджаны медалём «За абарону 3 Ленінграда». Цяпер Я. В. Абраменка-Успехаў — персанальны пенсіянер. Жыве ў Чавусах. У сувязі з 50-годдзем Вялікага Кастрычніка ўзнагароджан ордэнам Чырвонай Зоркі.

16—19 сакавіка 1921 года Я. В. Абраменка-Успехаў прымаў удзел у баях пры ліквідацыі Кранштацкага мяцяжу.

Было гэта так, расказвае Яўсей Васільевіч, Я знаходзіўся на падрыхтоўчых курсах Вышэйшай ваеннай аўтабранявой школы ў Маскве. У жніўні дваццатага года нас перавялі з Масквы ў Петраград. Вучыліся. Камісарам нашых курсаў быў, памятаю, Каралёў. Чалавек, адданы справе рэвалюцыі, энергічны, валявы, баявы таварыш. На грудзях у яго тады ззяў ордэн Чырвонага Сцяга.

Наступіў сакавік 1921 года. 3 нашых чырвонагвардзейцаў пачалi фарміраваць полк. Я трапіў у другі батальён, у пятую роту. Мяне выбралі памочнікам узводнага кулямётчыкаў. Нам загадалі спешна паставіць кулямёты на лыжы. Загад быў хутка выканан. Сабралі ўсіх на Выбаргскай старане Петраграда. Было гэта 15 ці 16 сакавіка 1921 года. Перад чырвонагвардзейцамі выступаюць адзін, другі. 1 вось чуем: у Кранштаце эсэры ўзнялі мяцеж супраць Савецкай улады. Чырвонагвардзейцы загаманілі: «Пашліце нас, мы ліквідуем мяцежнікаў».

Неўзабаве адправіліся з Петраграда. Ішлі амаль усю ноч. Як толькі стала брацца на раніцу, прыпыніліся. Фарты Кранштата было цяжка ў ранішнюю імглу разгледзець няўзброеным вокам. На заліў нельга было ўзысці, бо лёд мяцежнікі ўзламалі артылерыяй. Сунуцца без разведкі — небяспечна. Узводны Сядзельнікаў загадаў мне знайсці месца, каб перабрацца на лёд. Тут я збочыў крыху і неўзабаве знайшоў такое месца. Узабраўся на лёд, крыху прайшоў. Гляджу— кулямёт стаіць, а разліку ля яго няма. Побач — кулямётныя стужкі з патронамі.

Адтуль, з Кранштата, мяцежнікі асвятляюць узбярэжжа пражэктарамі. Нашы хлопцы ў іх на віду. Эсэры заселі ў крэпасці, б’юць адтуль з гармат. Я за кулямёт І давай страчыць па пражэктару, і ён хутка перастаў прашчупваць нашых чырвонагвардзейцаў. Тады я хуценька падняўся і дасягнуў форта нумар 6. Адсюль дабраўся да пятага, потым — да чацвёртага. Калі наблізіўся да трэцяга, бачу: мяцежнікі перабежкамі кінуліся да форта № 2. Я сыпануў па іх з кулямёта. Удалечыні віднелася нейкая пабудова. Раптам паблізу— выбух. Мяне кантузіла. Калі апрытомнеў, ля мяне аказалася яшчэ двое нашых. Хлопцы баявыя, рашучыя. Яны дапамаглі мне падняцца, i мы паімкнуліся да нейкага будынка. Там якраз аказалася гармата. Мы зарадзілі яе і адкрылі агонь па мяцежніках. А тут, адкуль ні вазьміся, камандзір з планшэткай. Ён загадаў спыніць агонь, каб не трапіць па сваіх. Я глянуў уперад і заўважыў, як там рухаліся ланцугі Чырвонай гвардыі. Разгарнуўся жорсткі бой. Мяцежнікі ўпартае супраціўляліся. Але агонь іх слабеў.

Тут мне аказалі медыцынскую дапамогу і адправілі ў санчасць. Калі вярнуўся ў свой полк, мяцеж быў падаўлен. У майго ўзводнага красаваўся баявы ордэн Чырвонага Сцяга. Камісар Каралёў сказаў, што мяне лічылі загінуўшым без вестак, а за смеласць у баі камандаванне прадставіла да ўзнагароды. А праз нейкі час мяне выклікаюць у штаб і зачытваюць загад. У тым загадзе гаварылася, што я ўзнагароджаны каштоўным падарункам. Але ў сувязі з голадам у Паволжы вырашана было падарунак аддаць у фонд галадаючых.

У архіўнай даведцы, выдадзенай дырэктарам ваеннага архiва г. Ленінграда Кузьміным 28, № 11.1939 года № 343. Я. В. Абраменку-Успехаву, сказана так: «У архіўных матэрыялах Зводнай Брыгады Курсантаў Кранштацкага фронту ў спiсе камсаставу 4-й Савецкай Ваенна-чыгуначнай школы камсаставу і чырвонаармейцаў 3-га палка 2 батальёна зводнай5 брыгады курснтаў, прадстаўленых да ўзнагароды, як адзначыўшыхся ў баях пры ліквідацыі Кранштацкага мяцяжу з 16 па 19 сакавіка 1921 года, кулямётчык пры 5 роце 3 палка, = 2 батальёна курсант Вышэйшай аўтабранявой школы Масквы  Абраменка Яўсей, ураджэнец Гомельскай губерні Чавускага павета, прадстаўлены да ўзнагароды (якой, не ўказана)».

У графе апісання здзейсненага подзвігу расказваецца пра ўжо вядомае чытачу.