Дзiцячая бiблiятэка–фiлiял №2
14.04.2017

jzEKygnEjcs13 красавіка ў бібліятэцы прайшла штотыднёвая акцыя «Сёння ў нас БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР». У гэты дзень для вучняў 3 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №23 г.Магілёва» прайшлі інтэрактыўныя інтэрнэт гульні «Побыт беларусаў». Дзеці здзейснілі віртуальную экскурсію ў музей «Беларуская хатка», дзе азнаеміліся з узноўленым інтэр’ерам традыцыйнай сялянскай хаты і разнастайнымі прадметамі, якія даюць уяўленне пра гаспадарча-побытавую і працоўную дзейнасць нашых продкаў. Паглядзелі спіс экспанатаў, пазнаёміліся з апісаннем кожнага з іх.

Пасля навучэнцы выконвалі інтэрактыўныя заданні для цікаўных, флэш-гульні:
— знайдзі пару «Беларускія ручнікі»
— віктарына «Таямніцы беларускай хаты»
— крыжаванка «Бытавыя прылады» і шмат іншага.

dGC4PqDy-uc q9-HpiWBi9M XstCX5Z7TpM qDxHgR6GmBI tdR7rG_qPXs

Так сама ў межах акцыі, на працягу дня працавала зона беларускага чытання, кніжныя выставы «Чытаем беларускую кнігу», «Літары па-беларуску», выстава-прызыў «Не маўчы па-беларуску». Праходзіла акцыя «Вершы ў кiшэнi» і «Размаўляй з намi па-беларуску», дэманстраваўся інфармацыйны карагод «Глядзім і слухаем беларускае». На абанеменце па абслугоўванню інвалідаў па зроку аформлена вітражная фотавыстава «Фотаслоўнік».

EPVVk4fCYCE 0xaWx9UNsAE ejKDuG67qac IMG_20170221_203227

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Вверх